Вы тут

Зацверджаны праект зон аховы Аўгустоўскага канала


Зацверджаны праект зон аховы матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Аўгустоўскі канал". Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства культуры нумар 1 ад 10 студзеня 2018 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Плошча гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 129,18 га. У яе склад уваходзяць: водны шлях, які ўключае зарэгуляваны ўчастак ракі Чорная Ганча ад дзяржаўнай граніцы з Польшчай да вёскі Сонічы (13 км), участак канала ад вёскі Сонічы да шлюза Нямнова (6,5 км), гідравузлы Нямнова і Дамброўка, злучальны канал ад суднаходнага шлюза Нямнова да ўпадзення ў раку Нёман (2,4 км), гідравузлы Валкушык і Кужынец.

Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам ААТ "Белрэстаўрацыя" па заказе адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны "Гроднаінвест".

Пастанова ўступае ў сілу праз 15 рабочых дзён пасля падпісання.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.