Вы тут

Былая мадэль збегла з Навінак. Яе шукае міліцыя


31-гадовая Анастасія Кошалева 21 студзеня выйшла з РНПЦ псіхічнага здароўя і не вярнулася. Пра гэта паведамляе сайт ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота: ГУУС Мінгарвыканкама

Мінская міліцыя адзначае, што жанчына мае псіхічнае растройства і схільная да бадзяжніцтва.

Яна чарнявая з валасамі да плеч, выглядае на 25-27 гадоў, рост прыкладна 175-180 см, целасклад хударлявы. Раней Анастасія працавала мадэллю.

Жанчына пры хадзьбе крыху кульгае на левую нагу.

Яна была апранута ў фіялетавую куртку, шэрую байку з капюшонам, шэрыя штаны і абутая ў чорныя буркі.

Асобам, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне Анастасіі, просьба паведаміць пра гэта па тэлефонах: 8 (017) 367-62-02, 8 (029) 558-35-55, 8 (044) 558-35- 35 ці 102.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.