Вы тут

Як выйсці на шосты тэхналагічны ўклад?


Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў пакрытыкаваў недастатковую колькасць інавацыйных праектаў 5-га і 6-га тэхналагічных укладаў у агульным аб'ёме дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця на 2016—2020 гады. Падчас пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўвалася рэалізацыя гэтай дзяржаўнай праграмы, кіраўнік урада адзначыў, што доля такіх праектаў павінна складаць не менш за 75 %.


Фота: robopravo.ru

Як паведаміў Андрэй Кабякоў, у ліку тых праектаў, што зараз рэалізуюцца ў рамках дзяржпраграмы, толькі 34 з іх (39,5 %), адпавядаюць узроўню актуальных тэхналагічных укладаў. Па словах кіраўніка ўрада, прасочваецца слабая работа рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання па пошуку і рэалізацыі прарыўных інавацыйных праектаў, якія б адпавядалі патрабаванням сучасных тэндэнцый развіцця.

Усяго ж у рамках дзяржпраграмы 17 заказчыкаў рэалізуюць 86 праектаў. Найбольшая колькасць інавацыйных праектаў летась рэалізоўвалі Мінпрам — 13, Нацыянальная акадэмія навук — 10, канцэрн «Беллегпрам», а таксама аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам. Пры гэтым прэм'ер-міністр адзначыў недастатковую работу асобных заказчыкаў, што не дазволіла забяспечыць увод у эксплуатацыю аб'ектаў па шасці праектах дзяржпраграмы ва ўстаноўленыя тэрміны. «З-за невыканання таго, што было запланавана, трэба рабіць карэкціроўку праграмы ў частцы пераносу тэрмінаў і аб'ёмаў фінансавання, што не можа не адбівацца на эфектыўнасці праграмы ў цэлым», — дадаў прэм'ер-міністр.

Таксама Андрэй Кабякоў паведаміў, што летась пры поўным асваенні сродкаў рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду не цалкам выкарысталі сродкі мясцовых інавацыйных фондаў — усяго 68,5 %. Найбольш праблемнымі ў гэтым пытанні з'яўляюцца Гродзенская (асваенне склала 33,6 %), Мінская (26,1 %) і Брэсцкая (63,5 %) вобласці. Па астатніх рэгіёнах асваенне сродкаў склала 80—93 %. Кіраўнік урада лічыць, што аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам для асваення гэтых сродкаў у поўным аб'ёме былі прыняты недастатковыя меры. Паводле слоў прэм'ер-міністра, сёлета пры поўным асваенні сродкаў інавацыйных фондаў і пры наяўнасці новых прарыўных праектаў, якія адпавядаюць узроўню 5-га і 6-га тэхукладаў, магчыма выйсці з ініцыятывай да Прэзідэнта аб павелічэнні працэнта адлічэнняў у інавацыйныя фонды. Цяпер яны складаюць 10 % ад падатку на прыбытак. «Магчыма павелічэнне гэтага нарматыву да 15—20 %, — рэзюмаваў Андрэй Кабякоў. — Такія падыходы будуць садзейнічаць прыцягненню дадатковых сродкаў і на развіццё навукі».

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Больш інавацый і прарыўных праектаў

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Пазнаёміцца з навінкамі ад беларускіх дызайнераў можна было на тыдні моды, які праходзіў у Мінску з 7 да 11 лістапада.

Грамадства

Як сацыяльная рэклама змяняе стаўленне да бяздомных жывёл

Як сацыяльная рэклама змяняе стаўленне да бяздомных жывёл

«Не кідай мяне на лецішчы», «Я таксама хачу сустрэць Новы год дома» — такія кранальныя словы бачылі жыхары Масквы на білбордах з сацыяльнай рэкламай пра бяздомных жывёл.

Культура

«Свята каваля» прайшло пад Мінскам

«Свята каваля» прайшло пад Мінскам

Кожны ахвотны мог зрабіць што-небудзь з жалеза.

Спорт

Усё пра конны спорт: хараство і небяспека «жыцця» на канюшні

Усё пра конны спорт: хараство і небяспека «жыцця» на канюшні

Ганна Карасёва — самая тытулаваная айчынная спартсменка ў конным спорце, з Задыякам і Арлекінам яна выступае ў самай прыгожай, але адначасова складанай, дысцыпліне — выездцы.