Вы тут

Спартыўнае свята «Канікулы ў Лагойску» пройдзе 25 студзеня ў БДУ


Спартыўнае свята «Канікулы ў Лагойску» пройдзе 25 студзеня ў БДУ.

Акцыя ладзіцца на базе гарналыжнага спартыўна-аздараўленчага комплексу «Лагойск». Яе ўдзельнікамі стануць больш за 500 навучэнцаў, выкладчыкаў і работнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.


Падзея прымеркаваная да святкавання Таццянінага дня — нефармальнага свята студэнтаў, бо менавіта святая Таццяна лічыцца апякункай студэнцкай моладзі.

У праграме «Канікул у Лагойску» запланавана лыжная эстафета каманд рэктарата, прадстаўнікоў духавенства, дэканаў, работнікаў і студэнтаў БДУ. У гэты дзень на пляцоўках спартыўна-аздараўленчага комплексу будуць працаваць зоны актыўнасці, дзе ўсе ахвотныя змогуць паспрабаваць свае сілы ў сумо, атракцыёне «вялікі футбол», ціры і г. д. Акрамя таго, для ўдзельнікаў мерапрыемства пройдуць шматлікія розыгрышы і конкурсы. Ключавой падзеяй зімовага свята стане катанне на горных лыжах, снаўбордзе, цюбінгах і г. д.

А ў якасці сюрпрызу для студэнтаў падрыхтавана сустрэча з майстрам спорту міжнароднага класа, двухразовым бронзавым прызёрам чэмпіянатаў свету, чэмпіёнкай Еўропы, 11-кратнай чэмпіёнкай свету па летнім біятлоне Вольгай Назаравай.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: У Дзень студэнта — на лыжню!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».