Вы тут

Пудынг з чэрствага хлеба


Спатрэбіцца: 2 яйкі, 0,5 шклянкі малака, 6—7 лустачак чэрствага белага батона ці сухароў, 2—3 яблыкі, 50 г масла, 5 ч. л. цукру.

Яблыкі ачысціць ад скуркі і нарэзаць невялікімі кавалачкамі. Пры жаданні да іх можна дадаць разынкі, арэхі або свежыя ягады, а таксама карыцу. Яйкі ўзбіць відэльцам з 2 лыжкамі цукру. Дадаць малако. Дно і бакавыя сценкі формы шчодра змазаць маслам. Чэрствы хлеб абмакваць з абодвух бакоў у яечна-малочную сумесь. Калі бяруцца сухары, то для зручнасці іх можна буйна паламаць, пакласці ў міску з яечнай сумессю, змяшаць і пакінуць набрыняць на 2—3 хвіліны.

У форму пакласці ў адзін пласт трэцюю частку хлеба. На яго выкласці трэцюю частку яблыкаў. Пасыпаць 1 ч. лыжкай цукру і раскласці невялікія кавалачкі масла (таксама адну трэцюю частку ад агульнага аб'ёму). Калі масла замарожанае, то яго можна надзерці на тарцы.

Слаі паўтарыць тройчы. Апошнім павінен быць пласт яблыкаў, пасыпаны цукрам. Калі засталася яечная маса — выліць яе ў форму. (Каб пудынг не рассыпаўся, пажадана ўсе слаі трохі ўтрамбаваць — прыціснуць рукой.) Зверху раскласці кавалачкі масла. Выпякаць у разагрэтай да 200—220 градусаў духоўцы 30—35 хвілін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».