Вы тут

Дапамога — па адрасе


Калі сям'я з'яўляецца малазабяспечанай або чалавек з аб'ектыўных прычын апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі (з прычыны поўнай непрацаздольнасці з-за інваліднасці ці дасягнення 80-гадовага ўзросту, а таксама няздольнасці да самаабслугоўвання ў сувязі з хваробай; з-за стыхійных бедстваў, катастроф, пажару і інш.), яны маюць права звярнуцца па Дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу (ДАСД). Прычым такое права маюць як грамадзяне Беларусі, так і замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне.


Адрасную дапамогу (ДАСД) у Беларусі можна атрымаць у выглядзе:

  • штомесячнай і (або) аднаразовай сацыяльных дапамог (выдаецца на набыццё прадуктаў харчавання, лекаў, адзення, абутку, школьных прылад і на іншыя патрэбы для забеспячэння нармальнай жыццядзейнасці, а таксама на аплату (цалкам або часткова) жыллёва-камунальных паслуг);
  • сацыяльнай дапамогі для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузкаў;
  • забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця.

Акрамя заявы і пашпарта, для кожнага віду дапамогі трэба падаць свой пакет дакументаў. Рашэнне аб выдзяленні (аб адмове ў выдзяленні) адраснай дапамогі, яе форме і перыядзе атрымання прымаецца спецыяльнай камісіяй. Пры гэтым для працаздольных грамадзян камісія можа распрацаваць план па самастойным паляпшэнні матэрыяльнага становішча. У далейшым пры паўторным звароце па дапамогу яе выплата такім грамадзянам будзе залежаць ад выканання гэтага плана.

У 2017 годзе дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу атрымалі 310,2 тыс. чалавек.

Святлана Бусько

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.