Вы тут

Робатаў пачалі звальняць


Кіраўніцтва шатландскай сеткі супермаркетаў Margіotta Food & Wіne прыняло рашэнне аб звальненні робата Pepper па імені Фабіа. Ён не змог выконваць свае абавязкі і дрэнна жартаваў, піша Dіgіtal Trends.


Фабіа павінен быў дапамагаць наведвальнікам з пошукам прадуктаў. Супрацоўнікі крамы хвалілі робата, аднак ён не мог растлумачыць пакупнікам, дзе знаходзяцца тыя ці іншыя тавары. Так, на пытанне аб тым, дзе знаходзіцца малако, Фабіа адказваў, што ў халадзільніку, але не казаў, дзе той стаіць. Іншыя ж кліенты наогул не атрымлівалі адказаў на свае пытанні. Уладальнік крамы таксама расказаў пра выпадак, калі робат паспрабаваў зрабіць уражанне на боса вельмі няўдалым жартам. У выніку наведвальнікі пачалі пазбягаць робата, а кіраўніцтва прыняло рашэнне адмовіцца ад паслуг Фабіа. У краме ён прапрацаваў усяго тыдзень.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?