Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні вы можаце адправіцца ў дзелавую паездку, але будзьце асабліва ўважлівыя да свайго здароўя, бо рызыка застудзіцца досыць вялікая. У панядзелак паспяшайцеся скончыць важныя справы, падумайце, што можна зрабіць загадзя. У аўторак, асабліва ў другой палове дня, непажаданыя візіты ў адміністрацыйныя ўстановы, а, знаходзячыся ўдалечыні ад дома, варта праявіць асаблівую абачлівасць. Не варта ісці на павадку ў свайго азарту ў сераду. У выхадныя дні больш кантактуйце з сям'ёй.


ЦЯЛЕЦ. Гэты тыдзень можа імкліва ўцягнуць вас у вір падзей: актыўную перапіску з дзелавымі партнёрамі, сустрэчы з рознымі цікавымі людзьмі, кароткатэрміновыя паездкі. У панядзелак неабходна пачаць рэалізоўваць свае планы, інакш можаце ўпусціць спрыяльны момант для іх далейшага развіцця. Чацвер можа аказацца адным з самых цяжкіх дзён у псіхалагічным плане. У канцы тыдня паспрабуйце ўдзяліць увагу свайму дому і сям'і.


БЛІЗНЯТЫ. Размяшчэнне зорак дасць магчымасць праявіць свае самыя лепшыя якасці. На працы будзе поўнае паразуменне з начальствам і калегамі. Пастарайся своечасова завяршыць пачатыя справы і пакуль не ўскладаць на сябе дадатковыя абавязкі. Кантралюйце эмоцыі, вы можаце ў запале нагаварыць чагосьці, пра што потым будзеце шкадаваць. Менш хвалюйцеся, больш верце ў свае сілы.


РАК. Можаце акунуцца ў паток разнастайных дзелавых і асабістых праблем. Вам неабходна пераадолець сумненні і няўпэўненасць ва ўласных сілах. У пачатку тыдня паспрабуйце праяўляць практычнасць у справах і размеранасць у жыцці, што прынясе поспех у найбліжэйшай будучыні. Цікавае знаёмства ў сераду можа паспрыяць прафесійнаму поспеху. Пятніца прынясе ўздым сіл, у гэты дзень зможаце многае паспець і адчуць пачуццё задаволенасці ад атрыманых вынікаў. Субота можа прайсці ў актыўных сяброўскіх зносінах, аднак пажадана вызваліцца ад занадта блізкай апекі свайго атачэння.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні давядзецца адстойваць свае погляды. Задача хоць і высакародная, але часам вельмі стомная. Трымайцеся за тое, што лічыце найбольш важным, але не адмаўляйцеся пайсці на саступкі ў дробязях. Будзьце добрыя і прадбачлівыя, але не ўзвальвайце на сябе чужыя паўнамоцтвы — падзякі не будзе. Варта праявіць актыўнасць у пытаннях кар'еры, каб асядлаць капрызную ўдачу. У чацвер вас чакае адказная работа. Пятніца — не самы ўдалы дзень для шчырай размовы з начальствам, калі апыняцеся на дыване, паспрабуйце абысціся агульнымі фразамі.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні, каб зрабіць тое, што вы намецілі, спатрэбяцца пэўныя намаганні і ўпэўненасць ва ўласных сілах і рашэннях, засяродзьцеся на самым галоўным. У аўторак непажадана звязвацца з якімі-небудзь сумнеўнымі праектамі, а тым больш рызыкаваць рэпутацыяй. Вашы амбіцыі могуць прывесці да непаразуменняў з калегамі па рабоце. У сераду будуць удалымі паездкі, перамовы і работа з юрыдычнымі дакументамі. Пятніца будзе спрыяльная для завяршэння старых спраў і для новых цікавых пачынанняў. Нават невялікае падарожжа ў выхадныя дні абяцае прыемны адпачынак у добрай кампаніі.


ШАЛІ. Удача на вашым баку. Асабліва паспяховай будзе дзейнасць, звязаная з выкладаннем, навучаннем, спортам, забавамі. З'явіцца магчымасць падняць свой прафесійны аўтарытэт, але ўзамен на вас ляжа вялікая адказнасць. Вам будуць аказваць давер і чакаць падтрымкі. Дапамога бліжняму — гэта выдатна, але не рабіце гэтага на шкоду асабістаму жыццю. Выхадныя добра было б правесці на свежым паветры ў адасобленай абстаноўцы, удалечыні ад непатрэбных кантактаў. Паспрабуйце не душыць ініцыятыву дзяцей.


СКАРПІЁН. Ваш творчы імпульс здольны пераадолець усе перашкоды. У вашых працаздольнасці і цярпенні — залог поспеху на гэтым тыдні. У аўторак прыемны сюрпрыз прывядзе вас у добры настрой. Субота можа аказацца самым складаным днём тыдня: спатрэбіцца самавалоданне, каб захаваць спакой, але ў выніку вы выйдзеце на новы ўзровень. Праявіце чуласць і ўвагу — не выключана, што хтосьці з блізкіх мае патрэбу ў дапамозе, але саромеецца сказаць пра гэта.


СТРАЛЕЦ. Вы ўпарта прасоўваецеся да вызначанай мэты. Не шкадуйце часу на сустрэчу з сябрамі і зносіны з прыродай. Паспрабуйце выкарыстоўваць спрыяльны час для новых знаёмстваў, наладжвання неабходных кантактаў і сувязяў. Да вас своечасова паступіць неабходная інфармацыя, звязаная з работай. Не блытайце колькасць з якасцю. У адносінах з блізкімі людзьмі часам бывае важней не тое, колькі мы для іх робім, а што менавіта робім. Не забывайцеся пра культурнае жыццё, паходы ў тэатры, на канцэрты і на выставы.


КАЗЯРОГ. Спатрэбіцца папоўніць багаж прафесійных ведаў, каб не адчуваць сябе няёмка з-за ўласнай некампетэнтнасці ў пэўных пытаннях. Каб заняць лідарскія пазіцыі, неабходна стаць дыпламатам і не прыспешваць падзеі. Сябру або партнёру, верагодна, спатрэбіцца ваша дапамога, пастарайцеся не адмовіць у ёй. Найбольш спрыяльным днём будзе субота, неспрыяльным — панядзелак.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні будуць вельмі эфектыўныя актыўныя дзеянні і прамое абмеркаванне праблем. У аўторак будзьце асабліва ўважлівыя пры запаўненні папер, чытайце тое, што збіраецеся падпісаць. У сераду не грэбуйце парадамі сяброў, яны падкажуць, як выбраць аптымальнае рашэнне. З чацвярга стане значна лягчэй жыць, бо многія пытанні будуць вырашацца без напружання, знізіцца канфліктнасць у калектыве. У нядзелю можаце быць эмацыянальна ўразлівымі, паспрабуйце не абурацца з-за дробязяў.


РЫБЫ. Ваша актыўнасць не павінна пераходзіць у ваяўнічасць. Тады можна разлічваць на стабілізацыю матэрыяльнага становішча. Аднак пазбягайце канфліктаў з калегамі на рабоце. Калі ў сераду вас паспрабуюць спакусіць грандыёзнымі праектамі, не саромейцеся задаваць пытанні, гэта дазволіць пазбегнуць расчаравання. У нядзелю карысна знайсці час для творчасці і набыцця ведаў. А некаторым прадстаўнікам знака давядзецца прысвяціць сябе працы без астатку, застаўшыся без выхадных.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».