Вы тут

Смоўж не тоне ў твані


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

  • шарпа́к — абледзянелая скарынка на паверхні снегу;
  • смо́ўж — малюск, які мае ракавіну;
  • абро́ць — прадмет вупражы, які надзяваецца каню на галаву;
  • бюва́р — папка для захавання каштоўных папер;
  • твань — дрыгва, багністае месца;
  • салапя́ка — разява, неарганізаваны чалавек.
  • Бакі рваць — вельмі моцна, доўга смяяцца, рагатаць. Беларусы яшчэ скажуць: качацца са смеху, брацца за жывот. Рускія: умирать со смеху.
  • Повен рот — вельмі шмат клопату, турбот, праблем. Беларускія адпаведнікі: без меры, да халеры, з горла лезе. Рускія: забот полон рот, тьма-тьмущая.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?