Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


У верхняй палаце — пасяджэнне Прэзідыума

Адбылося пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пад кіраўніцтвам старшыні Міхаіла МЯСНІКОВІЧА.

На пасяджэнні разгледжаны вынікі дзейнасці Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні ў 2017 годзе і задачы на перспектыву. Старшыня камісіі Аляксандр Папкоў праінфармаваў удзельнікаў пасяджэння аб праводзімай у камісіі рабоце над законапраектамі, міжнароднай дзейнасці, узаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі і органамі мясцовага самакіравання, а таксама асноўных кірунках дзейнасці ў гэтым годзе.

Разгледжаны таксама меры па рэалізацыі плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год і ўдзел Савета Рэспублікі ў рэалізацыі Дэкрэта № 7. Асаблівая ўвага ўдзелена рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.


За ўмацаванне сувязяў і супрацоўніцтва

Мар'яна ШЧОТКІНА, намеснік старшыні Савета Рэспублікі, уручыла медаль «МПА СНД. 25 гадоў» першаму намесніку міністра замежных спраў Беларусі Андрэю Еўдачэнку.

Рашэнне аб узнагароджанні прыняў Савет Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у кастрычніку мінулага года — за заслугі ў справе развіцця і ўмацавання парламентарызму, уклад у развіццё і ўдасканаленне прававых асноў функцыянавання СНД, умацаванне міжнародных сувязяў і міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў і прадстаўнік Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у МПА СНД — намеснік генеральнага сакратара Савета МПА СНД Віктар Кагут.


Кіраўнік Савета Рэспублікі сустрэўся з паслом Польшчы

Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Польшчы ў Беларусі Конрадам Паўлікам, які завяршае дыпмісію ў краіне. На сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, перспектывы ўмацавання гандлёва-эканамічных і міжпарламенцкіх сувязяў.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў асабісты ўклад пасла ў развіццё беларуска-польскіх адносін. «Істотна ўмацаваўся давер паміж нашымі краінамі, стала больш канструктывізму. Мы прасунуліся ў пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва», — канстатаваў ён. У той жа час у краін ёсць добрая аснова для далейшага развіцця двухбаковых адносін, падкрэсліў спікер.

У прыватнасці, Беларусь і Польшча маглі б больш зрабіць у сферы прамысловай кааперацыі, пытаннях стварэння сумесных кампаній. «Нам трэба больш сумесных праектаў — інвестыцыйных, інавацыйных», — дадаў Міхаіл Мясніковіч. У якасці прыярытэтных сфер узаемадзеяння ён таксама назваў сельгасвытворчасць, рэгіянальнае супрацоўніцтва.

Асаблівая роля адводзіцца развіццю парламенцкага дыялогу. Старшыня Савета Рэспублікі нагадаў пра візіт у Беларусь у канцы 2016-га маршалка сената Польшчы Станіслава Карчэўскага. Падчас гэтага візіту быў дасягнуты шэраг канкрэтных дамоўленасцяў, якія цяпер рэалізуюцца.

«Канструктыўны зачын, пабудаваны на даверы і ўзаемнай павазе, усяляе ўпэўненасць у тым, што ў нас сапраўды добрыя перспектывы», — падсумаваў Міхаіл Мясніковіч.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».