Вы тут

Памяшканні пад стварэнне бізнесу — бясплатна


«Мінскгармаёмасць» спрабуе дапамагчы сталічным прадпрымальнікам.

З нулявой стаўкай арэнды здаюцца памяшканні, што не выкарыстоўваюцца, у якіх неабходна зрабіць рамонт. Усе яны размешчаны на першых або цокальных паверхах у жылых дамах. Месца для развіцця свайго малога бізнесу прапануецца падабраць з 77 аб'ектаў на ўсёй тэрыторыі сталіцы: на сайце Мінгарвыканкама можна знайсці інтэрактыўную карту і падрабязнасці заключэння дагавора.


Як паведаміла дырэктар фонду «Мінскгармаёмасць» Галіна СЦЕПУРЭНКА, галоўная ўмова для арэнды — стварэнне новых працоўных месцаў. Акрамя таго, прадпрымальнік павінен прадставіць бізнес-план з разлікамі, колькі ён укладзе грошай і калі іх зможа «адбіць». На аснове гэтага будзе вызначана, на які тэрмін ён вызваляецца ад аплаты арэнды. Праз некалькі гадоў менавіта яму, калі будуць выконвацца ўсе правілы, будзе дадзена права прыярытэтнага прадаўжэння дамовы арэнды без аўкцыёну, прычым аплачваць яе прадпрымальнік будзе па самых нізкіх стаўках, устаноўленых заканадаўча.

Памяшканні можна прыстасаваць, напрыклад, пад трэнажорную залу, склад, офіс, швейную вытворчасць, творчую майстэрню, аб'ект грамадскага харчавання, выставачную залу, праектнае бюро і інш. Пакуль больш за ўсё цікавасць выклікаюць аб'екты, дзе можна размясціць цырульню або краму.

Акрамя таго, 348 мінскіх прадпрымальнікаў летась атрымалі прэферэнцыі па памеры арэнднай платы на 2,6 млн рублёў. Па словах дырэктара фонду, у сталіцы прытрымліваюцца гнуткай сістэмы ўстанаўлення ставак арэнды, гэта адзін са спосабаў падтрымкі прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу. Усяго летась было заключана 12 тыс. дагавораў арэнды на нежылыя памяшканні.

Што датычыцца іх продажу, то у 2018 годзе плануецца выставіць на аўкцыён 24 аб'екты нерухомасці: 12 ізаляваных і 12 капітальных будынкаў. Сярод іх ёсць і тыя, якія не ўдалося рэалізаваць летась. Напрыклад, будынак былога дзіцячага сада па вуліцы Лесі Украінкі: патэнцыйныя пакупнікі праяўляюць да яго цікавасць, але прыняць канчатковае рашэнне пакуль не адважваюцца. У гэтым выпадку спрацоўвае механізм паніжэння цаны: на 20 %, на 50 % ці на 80 %. Аднак бывае і наадварот: у таргах за некаторыя ізаляваныя памяшканні ўдзельнічалі да 30 прадпрымальнікаў, у выніку цана падымалася ў 7-8 разоў.

Вялікая ўвага ўдзяляецца ўключэнню дзяржмаёмасці, што не выкарыстоўваецца, у гаспадарчы абарот. Зараз да гэтай катэгорыі можна аднесці190 тыс. м2 супраць 239 тыс. м2 яшчэ год таму. Павышальныя каэфіцыенты да ставак падатку на нерухомасць і зямлю прымяняюцца і да тых, хто выкарыстоўвае аб'екты неэфектыўна: на гэты момант іх у спісе 116.

Галіна Сцепурэнка таксама расказала пра рэканструяванне будынка аўтавакзала «Усходні», якім зоймецца КУП «Мінскзнешгандальінвест». Аб'ект будзе кардынальна зменены і пераабсталяваны пад гарадскі выставачны цэнтр, дзе дзяржаўныя прадстаўніцтвы іншых краін змогуць дэманстраваць свае дасягненні. Магчыма, у вольны час пляцоўкі будуць здавацца пад кірмашы. Пакуль праект знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, аднак рэканструкцыя можа пачацца ўжо сёлета.

Дар'я КАСКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.