Вы тут

Павел Калаур: Курс рубля блізкі да раўнаважнага


Рацыянальна выкарыстоўваць маёмасць і вызваліць Нацыянальны банк ад неўласцівых функцый. Менавіта да гэтага заклікана спецыялізаваная арганізацыя (яе плануюць стварыць), якая аб'яднае функцыі па аказанні касава-інкасатарскіх паслуг Нацыянальнага банка, Беларусбанка і Белаграпрамбанка. Пра яе, а таксама сітуацыю ў крэдытна-фінансавых арганізацыях і банкаўскай сістэме краіны Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку далажыў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Павел Калаур.


— Якая сітуацыя на валютным рынку? — пацікавіўся кіраўнік дзяржавы. — Ці пацвярджаюцца тыя тэндэнцыі, або яны крыху лепшыя, чым мы з вамі абмяркоўвалі напярэдадні Новага года? Што мы можам чакаць у будучыні ад курса рубля? Гэта вельмі важна для нашай эканомікі ў цэлым.

На думку Прэзідэнта, стварэнне нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі — інкасатарскай групы — дапаможа пазбавіцца ад неўласцівых Нацыянальнаму банку функцый. Але тут галоўнае пытанне: ці не прывядзе гэта зноў да «раздування» сферы?

— Перш чым падпісваць указ, я думаю, усё ж такі нам трэба абмеркаваць з вамі, ці можам мы без яе (зв. — арганізацыі) абысціся або гэта сапраўды вельмі выгадная справа для банкаўскага сектара ў цэлым, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Павел КАЛАУР расказаў пра сітуацыю на валютным рынку:

— У нас цяпер курс блізкі да раўнаважнага. Дзякуючы той палітыцы, якую праводзілі папярэднія некалькі гадоў, мы выйшлі на курс, які, з аднаго боку, поўнасцю задавальняе нашых экспарцёраў, з іншага — адпавядае задачам падтрымання фінансавай і цэнавай стабільнасці.

Вераніка ПУСТАВІТ

Загаловак у газеце: Справы грашовыя і банкаўскія

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».