Вы тут

Датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі не будзе


Які мы цяпер маем склад парламента? Наколькі актыўна дэпутаты супрацоўнічаюць з іншымі краінамі? І ці варта «разводзіць» па часе парламенцкую і прэзідэнцкую выбарчыя кампаніі? Пра гэта і ўвогуле пра дзейнасць беларускіх заканатворцаў ішла гутарка падчас сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзіміра Андрэйчанкі.


Галоўнае пытанне, якое было зададзена спікеру, датычылася заканатворчай дзейнасці парламента. Кіраўнік дзяржавы папрасіў даць характарыстыку дзеючаму парламенту, бо, паводле яго слоў, менавіта ў парламенце правяраюцца кадры, якія ў далейшым могуць стаць дзяржаўнымі служачымі на розных пасадах. «Таму што ўзровень дэпутата — гэта вельмі высокі ўзровень», — заўважыў Прэзідэнт.

Важны аспект работы дэпутацкага корпуса — міжнародная дзейнасць. І справа тут не толькі ў міжпарламенцкіх кантактах. Гэта значны і дыпламатычны, і эканамічны складнік, закліканы даваць імпульс развіццю адносін паміж краінамі, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Абмяркоўваліся падчас сустрэчы і маючыя адбыцца ў недалёкай будучыні выбарчыя кампаніі. Так, прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе павінны прайсці не пазней за 20 жніўня, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — не пазней за 10 верасня, выбары членаў Савета Рэспублікі — не пазней за 11 верасня.

«Парламенцкія выбары — шмат розных пунктаў гледжання, паколькі яны супадаюць з прэзідэнцкімі выбарамі. Мы, вядома, афішыраваць пакуль не будзем яго, але, тым не менш, у вас пункт гледжання свой ёсць. Як вы бачыце выхад з гэтай сітуацыі?» — пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

«Пры гэтым я хачу сказаць, што мы ні ў якім разе не павінны тут неяк хітраваць, як некаторыя пішуць з пятай калоны ў сродках масавай інфармацыі, асабліва ў інтэрнэце, што Лукашэнка тут пойдзе не нейкія датэрміновыя выбары для таго, каб выйграць час, яшчэ штосьці, — сказаў Прэзідэнт. — Глупства. Я ніколі не гуляўся з гэтымі рэчамі і гуляцца не збіраюся».

«Калі будзе прынята рашэнне аб тым, каб развесці гэтыя выбары ў часе або праводзіць сумесна, мы аб гэтым скажам загадзя, каб органы ўлады і ахвотныя стаць членамі парламента і кандыдатамі ў прэзідэнты падрыхтаваліся да гэтага. Мы тут нікога падманваць не маем намеру», — падкрэсліў беларускі лідар.

Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, пасля сустрэчы паведаміў журналістам:

— Кіраўніком дзяржавы было рэкамендавана прыярытэтную ўвагу ўдзяліць пытанням эканамічнага блоку, такім як развіццё прадпрымальніцтва, пытанням самазанятасці насельніцтва, інвестыцыйнай дзейнасці.

Сур'ёзнай карэкціроўцы будуць падвергнуты кодэксы: аб адукацыі, жыллёвы, падатковы. З гэтай нагоды мы правядзём шэраг парламенцкіх слуханняў. Таксама пашырыцца і геаграфія нашых двухбаковых сувязяў. Мы рыхтуем новую рэзалюцыю, якая будзе накіравана ў Парламенцкую асамблею АБСЕ. Яна будзе прысвечана пытанням кібербяспекі.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў асаблівую ўвагу на ўзмацненне работы дэпутатаў у выбарчых акругах, асабліва цяпер, напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы.

Вераніка ПУСТАВІТ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?