Вы тут

Новыя аб'екты нацыянальнай даследчай станцыі запушчаны ў Антарктыдзе


Напярэдадні Дня беларускай навукі ў Антарктыдзе ўведзены ў эксплуатацыю тры новыя аб'екты нацыянальнай даследчай станцыі і чарговым супрацоўнікам перададзены сімвалічныя ключы ад сучасных навуковых лабараторый, службовых і жылых памяшканняў. Такое паведамленне прыйшло ў Акадэмію навук з Паўднёвага полюсу Зямлі,  дзе зараз працуе 10-я Беларуская антарктычная экспедыцыя.


Члены яе каманды ў найскладанейшых кліматычных і прыродных умовах правялі мантажныя і пусканаладачныя работы для далейшага развіцця беларускай палярнай інфраструктуры.

“Рэспубліцы Беларусь, калектыву Нацыянальнай акадэміі навук, усім беларускім навукоўцам і інжынерным спецыялістам ёсць чым ганарыцца - стварэнне Беларускай антарктычнай станцыі, без перабольшання, можна лічыць паспяховым нацыянальным праектам,  які не саступае па навізне навукова-тэхнічных рашэнняў  і ўмовах рэалізацыі праектам па стварэнні арбітальных навуковых станцый. Пры яе праектаванні і будаўніцтве знайшлі практычнае ўвасабленне перадавыя айчынныя навуковыя ідэі, смелыя інжынерныя рашэнні і ствараецца яна - рукамі беларусаў!

Паважаныя калегі, дарагія сябры! Жадаем Вам моцнага палярнага здароўя, дабрабыту, плённай працы, увасаблення ў жыццё новых навуковых ідэй і адкрыццяў у інтарэсах нашай краіны і сусветнага навуковага прагрэсу!

У гонар прафесійнага свята - Дня беларускай навукі на флагштоках беларускай даследчай станцыі ў Антарктыдзе ўзняты дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі”,  – паведамляецца ў віншавальным адрасе. які падпісалі ўсе сем членаў 10-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Беларусы замацоўваюцца ў Антарктыдзе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».