Вы тут

«Той домік»


Анатоль Вярцінскі (нар. у 1931 годзе). Вядомы беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч. У розныя гады працаваў у рэдакцыях раённых газет, выдавецтве «Беларусь», галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва» (1986—1990), быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі (1990—1995). Удзельнічаў у рабоце ХХХІІ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1977). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1964). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988), лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2010).

Я заўсёды адчуваў сугучнай сабе паэзію Анатоля Вярцінскага. У юнацтве нават здавалася, што некаторыя вершы ён піша пра мяне і мае пачуцці. Напісаўшы некалькі новых песень на вершы паэта, адразу пасля Новага года вырашыў патэлефанаваць яму і павіншаваць са святамі. Павітаўшыся, Анатоль Ільіч запытаўся, на якія ж вершы атрымаліся новыя песні, і параіў паглядзець яшчэ верш пра домік. Я стаяў з тэлефоннай трубкай, запісваў першыя радкі, слухаў «жывога класіка» і лавіў сябе на думцы: як можна было не заўважыць раней такі цудоўны верш.

Куплет 1

Домік маленькі, бачу я, знеслі.

А ў доміку гэтым спявалі песні.

А ў доміку гэтым дзяцей

нараджалі.

А ў доміку гэтым гасцей страчалі.

Прыпеў

Той домік блізкі некаму быў.

Той домік нізкі нехта любіў.

З домікам звязаны нейчы лёс...

Той домік пайшоў — сягоння

на знос.

Той домік некалі быў.

Той домік нехта любіў.

З домікам звязаны лёс...

Домік пайшоў сягоння на знос.

Куплет 2

А ў доміку гэтым, у доміку гэтым

утульна было зімою і летам.

Шкада мне да болю, шкада да слёз

доміка, што пайшоў на знос.

Куплет 3

Не тое лепшае, што навейшае,

а тое лепшае, што раднейшае,

не тое лепшае, што

прыгажэйшае,

а тое лепшае, што даражэйшае...

Рубрыку вядзе Яўген КСЯНЕВІЧ, аўтар песень на вершы славянскіх паэтаў.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.