Вы тут

БДУ ўвайшоў у топ-500 лепшых універсітэтаў у сусветным рэйтынгу


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт упершыню ўвайшоў у топ-500 лепшых універсітэтаў у сусветным рэйтынгу ўніверсітэтаў «Wеbоmеtrісs Rаnkіng оf Wоrld Unіvеrsіtеs» (WRWU).


Рэйтынг WRWU ўжо больш як дзесяць гадоў складаецца іспанскай даследчай лабараторыяй «Lаbоrаtоrіо dе Іntеrnеt» і абнаўляецца два разы на год: у студзені і ліпені.

У рэдакцыі рэйтынгу за студзень 2018 года БДУ заняў 487-е месца, падняўшыся на 19 пазіцый у параўнанні з папярэднім паказчыкам (у ліпені 2017 года — 506 месца). Усяго ў рэйтынгу WRWU ўлічваюцца звесткі 27 тысяч ВНУ, а ў свеце іх — больш за 30 тысяч. Лідзіруюць па традыцыі Гарвардскі і Стэнфардскі ўніверсітэты, а таксама Масачусецкі тэхналагічны інстытут.

Сярод універсітэтаў краін СНД Белдзяржуніверсітэт заняў другую пазіцыю, саступіўшы толькі Маскоўскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя М. В. Ламаносава (235-е месца), і ўпершыню абышоў у рэйтынгу Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт (у яго 491-е месца).

Сярод беларускіх ВНУ ў рэйтынгу Wеbоmеtrісs Белдзяржуніверсітэт захоўвае першынство. Другое месца займае Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт: у яго 2955-я пазіцыя. На трэцім месцы — Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце (2972), на чацвёртым — Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (3359-я пазіцыя), а замыкае пяцёрку Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (3544-е месца).

Надзея НІКАЛАЕВА

 

Загаловак у газеце: Крок наперад

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.