Вы тут

У Вене адбудуцца пасяджэнні беларуска-аўстрыйскай міжурадкамісі


На пачатку наступнага тыдня ў Вене адбудуцца пасяджэнні беларуска-аўстрыйскай міжурадкамісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і беларуска-аўстрыйскага дзелавога савета. Пра гэта на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый МІРОНЧЫК. Нашу дэлегацыю ўзначаліць намеснік міністра замежных спраў і сустаршыня міжурадкамісіі Алег Краўчанка.


На пасяджэнні плануюць абмеркаваць інвестыцыйнае супрацоўніцтва і перспектывы двухбаковага гандлёва-эканамічнага развіцця, а таксама ўзаемадзеянне ў галінах прыродаахоўных тэхналогій, аднаўляльнай энергетыкі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і турызму. Акрамя таго, запланаваны правядзенне беларуска-аўстрыйскага дзелавога савета, двухбаковы бізнес-форум і кантактна-кааперацыйная біржа.

Тым часам у Мінску пройдзе пасяджэнне міжурадавай беларуска-грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. На ім плануецца падвесці вынікі мінулага года і абмеркаваць рэалізацыю праектаў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, транспарце і іншых галінах. «У цэлым хацеў бы адзначыць, што Беларусь і Грузія прыкметна прасунуліся ў эканамічнай сферы за апошні час. У 2016 годзе тавараабарот паміж нашымі краінамі павялічыўся на 63 % да 73,2 млн долараў. За студзень — лістапад мінулага года ён узрос яшчэ амаль на чвэрць», — паведаміў Дзмітрый Мірончык. Беларускую частку міжурадкамісіі ўзначаліць намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы.

Загаловак у газеце: Двухбаковае партнёрства

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.