Вы тут

Устаноўлены патрабаванні да работы таксістаў каля аэрапорта


Гэта зроблена ў дачыненні да кантраляванай тэрыторыі прывакзальнай плошчы Нацыянальнага аэрапорта Мінск, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце аэрапорта. Патрабаванні ўжо ўступілі ў сілу з раніцы 23 студзеня.


Як растлумачылі ў прэс-службе аэрапорта, было зацверджана палажэнне аб парадку выдачы пісьмовай згоды аўтаперавозчыкам на аказанне паслуг па перавозцы пасажыраў на тэрыторыі прывакзальнай плошчы, падставы і парадак выдачы такой згоды. Працаваць на тэрыторыі аэрапорта змогуць толькі тыя перавозчыкі, якія атрымалі дазвол. Згодна з дакументам, для работы на тэрыторыі аэрапорта дапускаюцца аўтамабілі, што адпавядаюць наступным крытэрыям: не старэйшыя за 10 гадоў; тэхнічна спраўныя ў аб'ёме пытанняў, якія правяраюцца пры праходжанні ДТА; якія маюць рэгістрацыйныя знакі жоўтага колеру, аформленыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў Беларусі.

Кіроўца павінен адпавядаць шэрагу крытэрыяў: мець ахайны знешні выгляд, павінен быць апрануты ў афіцыйна-дзелавым стылі, забяспечваць культурнае абслугоўванне пасажыраў, быць ветлівы і добразычлівы з пасажырамі і прадстаўнікамі аэрапорта.

Нацыянальны аэрапорт Мінск пакідае за сабой права адмовіць у выдачы пісьмовай згоды, калі аб'ём попыту на паслугі па аўтаперавозках перавышае магчымасці стаянкі, спецыяльна абсталяванай для размяшчэння аўтамабіляў таксі, г. зн. будуць адсутнічаць вольныя месцы. Дзеянне дакумента не распаўсюджваецца на аўтамабільных перавозчыкаў, якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах, а таксама тых перавозчыкаў, якія пачалі перавозку пасажыраў па-за межамі кантраляванай тэрыторыі прывакзальнай плошчы аэрапорта.

Пісьмовая згода на аказанне паслуг выдаецца на кожны канкрэтны аўтамабіль на тры месяцы. Атрыманне гэтага дазволу бясплатнае.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: У аэрапорт — па дазволе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?