Вы тут

Аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у 2017 годзе


Аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у 2017 годзе.

Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П., намеснiка Старшынi Карповiч Н.А., суддзяў Бойка Т.С., Варановiча Т.В., Данiлюка С.Я., Козыравай Л.Р., Падгрушы В.В., Рабцава В.М., Рабцава Л.М., Сяргеевай В.Г., Цiкавенкi А.Г., Чыгрынава С.П., разгледзеўшы ў судовым пасяджэннi пытанне аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у 2017 годзе, кiруючыся артыкуламi 22 i 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, артыкуламi 74, 79, 84, 161—163 Закона Рэспублiкi Беларусь «О конституционном судопроизводстве»,

ВЫРАШЫЎ:

1. Прыняць Пасланне Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь i палатам Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь «Аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у 2017 годзе» (дадаецца).

2. Апублiкаваць Пасланне Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь i палатам Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь «Аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у 2017 годзе» ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.

Старшынствуючы — Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь П. П. Мiклашэвiч.

№ Р-1120/2018

Прэзiдэнту

Рэспублiкi Беларусь

 

Палаце прадстаўнiкоў

Нацыянальнага сходу

Рэспублiкi Беларусь

 

Савету Рэспублiкi

Нацыянальнага сходу

Рэспублiкi Беларусь

 

Увасабленне ў жыццё вяршэнства i прамога дзеяння Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, зацвярджэнне канстытуцыйнай законнасцi абумоўлiваюць станаўленне ў Рэспублiцы Беларусь канстытуцыяналiзму як асобага стану грамадства i дзяржавы, усёй сукупнасцi грамадскiх адносiн, якiя развiваюцца канстытуцыйным шляхам.

Канстытуцыяналiзацыя грамадскiх адносiн ажыццяўляецца праз зацвярджэнне вяршэнства права i развiццё канстытуцыйных каштоўнасцей у нарматворчасцi i правапрымяненнi, устанаўленне канстытуцыйнага парадку, пры якiм дзяржава, усе яе органы i службовыя асобы, а таксама грамадзяне дзейнiчаюць на аснове i ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй.

Пры гэтым развiццё грамадства i дзяржавы накiравана не проста на дасягненне абстрактных канстытуцыйных мэт, а на забеспячэнне матэрыяльных i духоўных патрэбнасцей чалавека, фармiраванне асобы грамадзянiна як галоўнага суб'екта канстытуцыйных правоў i абавязкаў.

Развiццё дэмакратычнай прававой дзяржавы i сацыяльна паспяховага грамадства на прынцыпах роўнасцi i справядлiвасцi, рэальнае гарантаванне правоў i свабод чалавека, гарманiчнае развiццё асобы выступаюць у якасцi асноўных мэт канстытуцыяналiзацыi грамадскiх адносiн i па сутнасцi вызначаюць напрамкi развiцця сучаснага канстытуцыяналiзму ў Рэспублiцы Беларусь.

Канстытуцыйны Суд пры разглядзе спраў i матэрыялаў, фармуляваннi прававых пазiцый нацэльвае нарматворчыя i правапрымяняльныя органы на практычную рэалiзацыю i абарону гарантаваных Канстытуцыяй правоў i свабод чалавека i грамадзянiна i iншых канстытуцыйных каштоўнасцей, забеспячэнне вяршэнства Канстытуцыi i яе непасрэднага дзеяння.

I

Важнейшым фактарам, якi вызначае станаўленне ў Беларусi сучаснага канстытуцыяналiзму, з'яўляецца стабiлiзуючая i кансалiдуючая роля Канстытуцыi ў развiццi грамадства i дзяржавы.

Канстытуцыйнае правасуддзе, будучы адным з ключавых iнстытутаў гарантавання, абароны i развiцця прынцыпаў канстытуцыяналiзму, забяспечвае прававую ахову Канстытуцыi, абараняе канстытуцыйныя правы i свабоды чалавека i грамадзянiна, сцвярджае канстытуцыйную законнасць у нарматворчасцi i правапрымяненнi.

Рэалiзуючы на падставе норм Канстытуцыi, Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў i Закона Рэспублiкi Беларусь «О конституционном судопроизводстве» паўнамоцтвы па ажыццяўленнi абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасцi законаў, прынятых Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйны Суд правярае адпаведнасць заканадаўчых норм палажэнням Канстытуцыi, выяўляе канстытуцыйна-прававы сэнс прававых норм, раскрывае змест канстытуцыйных прынцыпаў, фармулюе прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўстанаўленне канстытуцыйна-прававога рэжыму заканатворчасцi i правапрымянення.

У 2017 годзе Канстытуцыйны Суд у парадку абавязковага папярэдняга кантролю праверыў канстытуцыйнасць 31 закона, зыходзячы пры гэтым з неабходнасцi забеспячэння вяршэнства Канстытуцыi, рэалiзацыi ў заканатворчай дзейнасцi канстытуцыйных прынцыпаў i норм, развiцця ў законах канстытуцыйных каштоўнасцей, гарантавання i абароны правоў i свабод чалавека.

1. Зыходзячы з канстытуцыйных палажэнняў аб чалавеку, яго правах, свабодах i гарантыях iх рэалiзацыi як найвышэйшай каштоўнасцi i мэты грамадства i дзяржавы, крытэрыем ацэнкi канстытуцыйнасцi законаў з'яўляецца забеспячэнне прававога рэгулявання, неабходнага для ажыццяўлення канстытуцыйных правоў i свабод.

У прынятых рашэннях Канстытуцыйны Суд фармуляваў прававыя пазiцыi, у якiх раскрываў канстытуцыйна-прававы змест прававых норм, ацэньваў дастатковасць прававых механiзмаў для рэалiзацыi канстытуцыйных правоў i свабод грамадзян, развiццё ў законах канстытуцыйных прынцыпаў i норм.

1.1. Пры праверцы канстытуцыйнасцi Закона Рэспублiкi Беларусь «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам государственных пособий семьям, воспитывающим детей» Канстытуцыйным Судом адзначана, што замацаваныя ў Канстытуцыi палажэннi аб чалавеку як найвышэйшай каштоўнасцi, праве кожнага на годны ўзровень жыцця, асаблiвай абароне сям'i, мацярынства, бацькоўства i дзяцiнства, абавязку дзяржавы прымаць усе даступныя ёй меры дзеля поўнага ажыццяўлення правоў грамадзян (артыкулы 2, 21, 32 i 59) прадугледжваюць у тым лiку абавязак дзяржавы па падтрымцы сямей, якiя выхоўваюць дзяцей, у прыватнасцi шляхам замацавання абгрунтаванага пералiку атрымальнiкаў дзяржаўных дапамог, парадку i ўмоў iх назначэння i выплаты, павышэння памеру гэтых дапамог.

Разам з тым з прыведзеных i iншых норм Канстытуцыi не вынiкае, што матэрыяльны дабрабыт кожнай сям'i ў цэлым i кожнага дзiцяцi ў асобнасцi павiнен забяспечвацца толькi i адзiна з дапамогай мер сацыяльнай падтрымкi i абароны дзяржавы. Такое разуменне ролi дзяржавы не адпавядала б патрабаванню часткi трэцяй артыкула 32 Канстытуцыi, што абавязвае бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць, выхоўваць дзяцей, клапацiцца аб iх здароўi, развiццi i навучаннi. У той жа час дзяржава, будучы сацыяльна арыентаванай, павiнна аказваць падтрымку сем'ям, якiя выхоўваюць дзяцей, асаблiва ў выпадках, калi ў сiлу аб'ектыўных абставiн дзiця не можа быць забяспечана неабходнымi сродкамi.

З улiкам выкладзенага Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду, што ўстанаўлiваемае правяраемым Законам заканадаўчае рэгуляванне накiравана на належную дзяржаўную падтрымку сям'i, мацярынства, бацькоўства i дзяцiнства, устанаўленне прававых механiзмаў, якiя забяспечваюць названым iнстытутам абарону, адэкватную мэтам сацыяльнай дзяржавы на сучасным этапе з улiкам узроўню яе развiцця i фiнансавых магчымасцей (рашэнне ад 29 чэрвеня 2017 г.).

1.2. У рашэннi Канстытуцыйнага Суда ад 8 чэрвеня 2017 г. «О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь «О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «О социальном обслуживании» ўказана, што вызначэнне правяраемым Законам катэгорый грамадзян, у адносiнах да якiх ажыццяўляецца сацыяльнае абслугоўванне, i ўдакладненне пералiку абставiн, па якiх грамадзянiн можа быць прызнаны маючым патрэбу ў сацыяльным абслугоўваннi, адпавядаюць канстытуцыйным палажэнням аб праве кожнага на годны ўзровень жыцця i пастаяннае паляпшэнне неабходных для гэтага ўмоў (частка другая артыкула 21 Канстытуцыi), а таксама канстытуцыйным прынцыпам роўнасцi i справядлiвасцi, з якiх вынiкае неабходнасць роўнага абыходжання з асобамi, якiя знаходзяцца ў роўных умовах, i прытрымлiванне якiх азначае таксама забарону ўводзiць не маючыя аб'ектыўнага i разумнага апраўдання перавагi i iншыя адрозненнi ў правах асоб, якiя знаходзяцца ў аднолькавых або сходных абставiнах.

У сiлу прыведзеных палажэнняў Канстытуцыi пры ажыццяўленнi прававога рэгулявання заканадаўцу неабходна ўлiчваць патрэбнасцi iнвалiдаў як асоб, якiя адчуваюць патрэбу ў павышанай сацыяльнай дапамозе i абароне, а таксама iнтарэсы iх сем'яў, што могуць зведваць значныя псiхалагiчныя i матэрыяльныя цяжкасцi ў сувязi з iнвалiднасцю члена сям'i. Стварэнне спецыяльных прававых механiзмаў, што маюць на мэце як наданне iнвалiдам дадатковых пераваг у параўнаннi з асобамi, якiя захавалi здароўе, так i аказанне дапамогi сем'ям iнвалiдаў, адпавядае канстытуцыйнаму палажэнню аб гарантаваннi iм роўных з iншымi грамадзянамi i сем'ямi магчымасцей пры рэалiзацыi канстытуцыйных правоў.

1.3. Па вынiках праверкi канстытуцыйнасцi Закона Рэспублiкi Беларусь «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь» Канстытуцыйны Суд у рашэннi ад 28 снежня 2017 г. указаў, што правяраемым Законам артыкул 41 Закона Рэспублiкi Беларусь «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» дапаўняецца палажэннем аб тым, што абласныя, гарадскiя, раённыя, пасялковыя i сельскiя выканаўчыя камiтэты ў межах сваёй кампетэнцыi аказваюць у рамках дзяржаўных праграм падтрымку юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якiя аказваюць бытавыя паслугi насельнiцтву ў аб'ектах бытавога абслугоўвання, размешчаных у сельскай мясцовасцi, а таксама ў населеных пунктах, што не маюць аб'ектаў бытавога абслугоўвання, у форме расходаў на павелiчэнне кошту асноўных сродкаў i (або) субсiдый для набыцця неабходных для аказання бытавых паслуг насельнiцтву сыравiны, матэрыялаў, камплектуючых, транспартных сродкаў, абсталявання, запасных частак да iх i iх рамонту, а таксама для будаўнiцтва аб'ектаў бытавога абслугоўвання, размешчаных у сельскай мясцовасцi, у тым лiку iх бягучага i капiтальнага рамонту, рэканструкцыi.

Канстытуцыйны Суд адзначыў, што дадзеная норма Закона грунтуецца на канстытуцыйных палажэннях аб ажыццяўленнi дзяржавай рэгулявання эканамiчнай дзейнасцi ў iнтарэсах чалавека i грамадства (частка пятая артыкула 13), аб абавязку дзяржавы прымаць усе даступныя ёй меры дзеля стварэння ўнутранага i мiжнароднага парадку, неабходнага для поўнага ажыццяўлення правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь, прадугледжаных Канстытуцыяй (частка першая артыкула 59), i накiравана на забеспячэнне механiзма рэалiзацыi замацаваных артыкулам 120 Канстытуцыi палажэнняў аб тым, што мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя i распарадчыя органы ў межах кампетэнцыi вырашаюць пытаннi мясцовага значэння зыходзячы з агульнадзяржаўных iнтарэсаў i iнтарэсаў насельнiцтва, якое пражывае на адпаведнай тэрыторыi, выконваюць рашэннi вышэйстаячых дзяржаўных органаў.

1.4. У рашэннi Канстытуцыйнага Суда ад 29 чэрвеня 2017 г. звернута ўвага на тое, што пры падрыхтоўцы i прыняццi Закона Рэспублiкi Беларусь «О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «Об адвокатуре и адвокатской деятельности в Республике Беларусь» у мэтах забеспячэння ў нарматворчай дзейнасцi прынцыпу комплекснасцi прававога рэгулявання заканадавец зыходзiў з узаемазвязаных палажэнняў Канстытуцыi i iншых заканадаўчых актаў.

З улiкам палажэнняў частак першай i трэцяй артыкула 32, артыкула 57 Канстытуцыi i артыкула 1 Закона Рэспублiкi Беларусь «Об альтернативной службе» правяраемым Законам у лiку падстаў прыпынення адвакацкай дзейнасцi ўстанаўлiваюцца ажыццяўленне адвакатам догляду за дзiцем ва ўзросце да трох гадоў i накiраванне адваката на альтэрнатыўную службу (пункт 1 артыкула 12 Закона «Об адвокатуре и адвокатской деятельности в Республике Беларусь»).

Канстытуцыйны Суд указаў, што такое заканадаўчае рэгуляванне накiравана, з аднаго боку, на забеспячэнне выканання асобамi, якiя з'яўляюцца адвакатамi, важнейшай сацыяльнай функцыi бацькоў у адносiнах да сваiх дзяцей, а таксама на стварэнне ўмоў для рэалiзацыi iмi канстытуцыйнага права на праходжанне альтэрнатыўнай службы, а з другога — на аптымiзацыю парадку ажыццяўлення адвакацкай дзейнасцi, пры якiм захоўваецца статус адваката, гарантуецца аднаўленне адвакатам яго дзейнасцi пасля спынення акалiчнасцей, якiя сталi падставамi яе прыпынення, зыходзячы з прыярытэту правоў i свабод чалавека i гарантый iх рэалiзацыi.

1.5. Правяраючы канстытуцыйнасць Закона Рэспублiкi Беларусь «Об инвестиционных фондах», Канстытуцыйны Суд адзначыў, што ўстанаўлiваемае гэтым Законам прававое рэгуляванне адносiн у сферы ажыццяўлення iнвестыцыйнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь адпавядае канстытуцыйным палажэнням аб гарантаваннi ўсiм роўных магчымасцей свабоднага выкарыстання здольнасцей i маёмасцi для прадпрымальнiцкай i iншай не забароненай законам эканамiчнай дзейнасцi i аб ажыццяўленнi рэгулявання эканамiчнай дзейнасцi ў iнтарэсах чалавека i грамадства.

Пры рэалiзацыi правоў, замацаваных у артыкулах 13 i 44 Канстытуцыi, грамадзяне маюць права самастойна выбiраць сферу прадпрымальнiцкай i iншай не забароненай законам эканамiчнай дзейнасцi i ажыццяўляць яе iндывiдуальна цi шляхам удзелу ў гаспадарчых таварыствах, фондах або ў iншых арганiзацыйна-прававых формах, вызначаць эканамiчную стратэгiю развiцця свайго бiзнесу, выкарыстоўваць сваю маёмасць з улiкам устаноўленых Канстытуцыяй гарантый права ўласнасцi, роўных магчымасцей свабоднага выкарыстання здольнасцей i маёмасцi для ажыццяўлення прадпрымальнiцкай i iншай не забароненай законам эканамiчнай дзейнасцi.

Па меркаваннi Канстытуцыйнага Суда, заканадаўчае рэгуляванне адносiн па фармiраваннi i функцыянаваннi iнвестыцыйных фондаў накiравана на стварэнне больш спрыяльных умоў для ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi, дасягненне мэт iнвестыцыйнай эканамiчнай палiтыкi краiны, забеспячэнне балансу памiж iнтарэсамi як удзельнiкаў iнвестыцыйных фондаў (акцыянераў, уладальнiкаў iнвестыцыйных паёў, арганiзацый, якiя забяспечваюць належнае функцыянаванне iнвестыцыйных фондаў), так i дзяржавы, i адпавядае нормам артыкулаў 13 i 44 Канстытуцыi. Акрамя таго, прававое рэгуляванне ў названай сферы накiравана на выкананне Рэспублiкай Беларусь дамоўленасцей аб фармiраваннi Еўразiйскага эканамiчнага саюза, у тым лiку ў частцы гарманiзацыi заканадаўства ў сферы калектыўных iнвестыцый (рашэнне ад 6 лiпеня 2017 г.).

1.6. У рашэннi Канстытуцыйнага Суда ад 7 лiпеня 2017 г. «О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь «О внесении изменений и дополнений в Уголовный и Уголовно-процессуальный кодексы Республики Беларусь» указана, што замацоўваемая правяраемым Законам магчымасць рэабiлiтацыi памерлай асобы, якая падлягала прыцягненню ў якасцi падазронага, абвiнавачванага, з прычыны ўстанаўлення яе невiнаватасцi ва ўчыненнi дзеяння, прадугледжанага крымiнальным законам, сведчыць аб рэалiзацыi ў крымiнальным працэсе канстытуцыйных прынцыпаў i норм, якiя гарантуюць годнасць асобы, права кожнага на абарону ад замаху на яго гонар i годнасць, прэзумпцыю невiнаватасцi, роўнасць усiх перад законам, права кожнага на судовую абарону (артыкул 22, частка першая артыкула 25, артыкулы 26 i 28, частка першая артыкула 60 Канстытуцыi), у адносiнах да асобы памерлага падазронага, абвiнавачванага. Рэалiзацыя ў заканадаўстве канстытуцыйных гарантый выканання правоў i свабод з'яўляецца адной з умоў забеспячэння вяршэнства права ў прававой дэмакратычнай дзяржаве, а таксама паказчыкам стану канстытуцыяналiзму ў краiне.

Канстытуцыйным Судом адзначана, што прадугледжваемае заканадаўчае рэгуляванне, якое сведчыць аб устанаўленнi дзяржавай прававых гарантый забеспячэння судовай абароны годнасцi i гонару чалавека i пасля яго смерцi, накiравана таксама на ўмацаванне даверу грамадзян да дзяржаўнай улады, iх упэўненасцi ў гарантаваннi дзяржавай рэалiзацыi i абароны правоў i свабод як найвышэйшай каштоўнасцi i мэты грамадства i дзяржавы.

Такiм чынам, Канстытуцыйны Суд, пацвярджаючы адпаведнасць прынятых Нацыянальным сходам законаў Канстытуцыi i мiжнародна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь, адзначаў у рашэннях, што прававыя нормы накiраваны на дасягненне i забеспячэнне канстытуцыйных мэт i iнтарэсаў, замацаванне эфектыўных механiзмаў рэалiзацыi i абароны правоў i свабод грамадзян, умацаванне канстытуцыйнай законнасцi.

Няўхiльнае прытрымлiванне ў заканатворчасцi прынцыпаў i норм Канстытуцыi забяспечвае канстытуцыйнасць прымаемых законаў, гарантуе абарону правоў i свабод асобы, умацоўвае канстытуцыйныя асновы дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, стабiльнасць прававога рэгулявання.

2. Правы i свабоды чалавека з'яўляюцца найвышэйшай канстытуцыйнай каштоўнасцю, а iх выкананне — адной з важнейшых састаўляючых вяршэнства права.

Пры ацэнцы канстытуцыйнасцi палажэнняў некаторых законаў, якiя прадугледжваюць абмежаванне канстытуцыйных правоў i свабод, Канстытуцыйны Суд звяртаў увагу на неабходнасць забеспячэння ў заканатворчай дзейнасцi вяршэнства права i прытрымлiвання прынцыпу прапарцыянальнасцi.

2.1. У рашэннi Канстытуцыйнага Суда ад 6 снежня 2017 г. указана, што артыкулам 38 Закона Рэспублiкi Беларусь «О патентах на изобретения, полезные модели, промышленные образцы», якi выкладаецца правяраемым Законам у новай рэдакцыi, прадугледжваецца прадастаўленне зацiкаўленым асобам прымусовай простай (невыключнай) лiцэнзii.

Канстытуцыйны Суд адзначыў, што прадастаўленне зацiкаўленай асобе такой лiцэнзii ў пэўнай меры абмяжоўвае права патэнтаўладальнiка выкарыстоўваць вынаходства, карысную мадэль, прамысловы ўзор па сваiм меркаваннi, дазваляць або забараняць iх выкарыстанне iншым асобам. Аднак дадзенае абмежаванне абумоўлена неабходнасцю дасягнення разумнага балансу памiж iнтарэсамi патэнтаўладальнiка i iнтарэсамi iншых асоб, дзяржавы i грамадства ў доступе да вынiкаў навукова-тэхнiчнай дзейнасцi, у шырокiм i эфектыўным iх выкарыстаннi ў мэтах забеспячэння больш поўнай рэалiзацыi правоў i законных iнтарэсаў фiзiчных i юрыдычных асоб, а таксама сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь.

У сувязi з гэтым абмежаванне, устанаўлiваемае ў частцы першай пункта 1 артыкула 38 Закона «О патентах на изобретения, полезные модели, промышленные образцы», па меркаваннi Канстытуцыйнага Суда, з'яўляецца правамерным i абгрунтаваным, паколькi адпавядае частцы першай артыкула 23 Канстытуцыi, якая вызначае, што абмежаванне правоў i свабод асобы дапускаецца толькi ў выпадках, прадугледжаных законам, у iнтарэсах абароны правоў i свабод iншых асоб, адпавядае прынцыпу прапарцыянальнасцi, суразмерна з канстытуцыйна значнымi мэтамi i каштоўнасцямi.

2.2. У рашэннi ад 28 снежня 2017 г. Канстытуцыйны Суд адзначыў, што манапалiстычная дзейнасць, азначаемая ў артыкуле 1 выкладаемага ў новай рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь «О противодействии монополистической деятельности и развитии конкуренции» як злоўжыванне суб'ектам гаспадарання, групай асоб сваiм дамiнуючым становiшчам, заключэнне пагадненняў або ўчыненне ўзгодненых дзеянняў, а таксама ўчыненне iншых дзеянняў (бяздзейнасць), накiраваных на недапушчэнне, абмежаванне або ўстараненне канкурэнцыi i забароненых дадзеным Законам i iншымi актамi антыманапольнага заканадаўства (абзац дзявяты), а таксама нядобрасумленная канкурэнцыя, якая праяўляецца ў накiраваных на набыццё пераваг (выгад) у прадпрымальнiцкай дзейнасцi дзеяннях суб'екта гаспадарання або некалькiх суб'ектаў гаспадарання, якiя супярэчаць дадзенаму Закону, iншым заканадаўчым актам i актам антыманапольнага заканадаўства або патрабаванням добрасумленнасцi i разумнасцi i могуць прычынiць або прычынiлi страты iншым канкурэнтам цi могуць нанесцi або нанеслi шкоду iх дзелавой рэпутацыi (абзац дзясяты), правамерна падлягаюць забароне, паколькi названыя дзеяннi парушаюць правапарадак у сферы канкурэнцыi, супярэчаць iнтарэсам iншых суб'ектаў гаспадарання i спажыўцоў, дзяржавы i грамадства ў цэлым.

Правяраючы канстытуцыйнасць дадзеных палажэнняў Закона, Канстытуцыйны Суд зыходзiў са сфармуляваных iм у шэрагу рашэнняў прававых пазiцый, згодна з якiмi з улiкам прынцыпу прапарцыянальнасцi прававыя абмежаваннi, якiмi б нi былi падставы для iх устанаўлення, павiнны забяспечваць належны баланс iнтарэсаў грамадзян i дзяржавы. У той жа час абмежаваннi канстытуцыйных правоў павiнны быць юрыдычна дапушчальнымi, сацыяльна апраўданымi, адэкватнымi, суразмернымi i неабходнымi для абароны iншых канстытуцыйна значных каштоўнасцей, а таксама адпавядаць патрабаванням справядлiвасцi.

Канстытуцыйны Суд лiчыць, што прававыя забароны ў дадзенай сферы дзейнасцi незалежна ад падстаў iх устанаўлення павiнны забяспечваць належны баланс памiж канстытуцыйнымi правамi i свабодамi асобы i публiчнымi iнтарэсамi дзяржавы i грамадства. Пры гэтым такiя забароны ўстанаўлiваюцца заканадаўцам не адвольна, а на аснове прынцыпаў i норм Канстытуцыi. Толькi пры выкананнi заканадаўцам канстытуцыйных патрабаванняў гарантуецца забеспячэнне вяршэнства права i такiх яго састаўляючых, як законнасць, абарона канстытуцыйных правоў, свабод i законных iнтарэсаў грамадзян, правоў i законных iнтарэсаў арганiзацый.

Пры выяўленнi канстытуцыйна-прававога сэнсу забарон на манапалiстычную дзейнасць i нядобрасумленную канкурэнцыю Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду, што нормы артыкула 1 правяраемага Закона, якiмi ўдакладняюцца дзеючыя i ўстанаўлiваюцца новыя забароны, адпавядаюць палажэнням частак другой i чацвёртай артыкула 13 Канстытуцыi, што дапускаюць у асобных выпадках на ўзроўнi закона магчымасць увядзення забароны на ажыццяўленне эканамiчнай, гаспадарчай i iншай дзейнасцi.

2.3. У рашэннi ад 7 лiпеня 2017 г. пры ацэнцы канстытуцыйнасцi артыкула 132 Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, выкладаемага ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «О внесении изменений и дополнений в Уголовный и Уголовно-процессуальный кодексы Республики Беларусь» у новай рэдакцыi, Канстытуцыйным Судом адзначана, што накладаннем у рамках крымiнальнага працэсу арышту на маёмасць грамадзян i арганiзацый у пэўнай меры закранаюцца гарантаваныя Канстытуцыяй кожнаму права ўласнасцi i яе недатыкальнасць (часткi першая i другая артыкула 44).

Правяраючы канстытуцыйнасць уводзiмых абмежаванняў, Канстытуцыйны Суд зыходзiў з палажэнняў Канстытуцыi, згодна з якiмi абмежаванне правоў i свабод асобы дапускаецца толькi ў выпадках, прадугледжаных законам, у тым лiку ў iнтарэсах нацыянальнай бяспекi, грамадскага парадку, абароны правоў i свабод iншых асоб (частка першая артыкула 23), а таксама з мiжнародна-прававых стандартаў, што прадугледжваюць магчымасць толькi такiх абмежаванняў, якiя ўстаноўлены законам выключна з мэтай забеспячэння належнага прызнання i павагi правоў i свабод iншых i задавальнення справядлiвых патрабаванняў маралi, грамадскага парадку i агульнага дабрабыту ў дэмакратычным грамадстве (пункт 2 артыкула 29 Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека).

Па меркаваннi Канстытуцыйнага Суда, уводзiмыя правяраемым Законам абмежаваннi адпавядаюць указаным у Канстытуцыi iнтарэсам, паколькi ўстанаўлiваемае заканадаўчае рэгуляванне накiравана на абарону правоў i свабод грамадзян, грамадскiх i дзяржаўных iнтарэсаў шляхам стварэння прававога механiзма процiдзеяння легалiзацыi даходаў, атрыманых злачынным шляхам, i недапушчэння фiнансавання тэрарызму, экстрэмiзму, арганiзаванай групы, незаконнага ўзброенага фармiравання, злачыннай арганiзацыi, распаўсюджвання зброi масавага паражэння.

Нормы правяраемага Закона ў гэтай частцы маюць на мэце забеспячэнне належнага балансу публiчна-прававых i прыватнаправавых iнтарэсаў, паколькi накладанне арышту на маёмасць iншых асоб, будучы мерай працэсуальнага прымусу, па сваёй сутнасцi выступае таксама мерай папераджальнай, якая не звязана з пазбаўленнем уласнасцi, а з'яўляецца толькi абмежаваннем з боку дзяржавы магчымасцi ўласнiка бескантрольна распараджацца маёмасцю да ўстанаўлення яе фактычнай прыналежнасцi, крынiц паходжання i законнасцi адчужэння.

2.4. У рашэннi ад 8 чэрвеня 2017 г. Канстытуцыйным Судом адзначана, што патрабаванне выкладаемага ў новай рэдакцыi артыкула 32 Закона Рэспублiкi Беларусь «О социальном обслуживании» аб неабходнасцi забеспячэння канфiдэнцыяльнасцi iнфармацыi, якая стала вядомай пры аказаннi сацыяльных паслуг, магчымасцi яе прадастаўлення толькi ў прадугледжваемых заканадаўцам выпадках з'яўляецца суразмерным з абараняемымi правамi i iнтарэсамi асоб, якiм аказваюцца такiя паслугi, паколькi гэта патрабаванне накiравана на выключэнне несанкцыянiраванага ўмяшання ў асабiстае жыццё грамадзянiна праз выдаванне iнфармацыi аб iм, пагрозы iншым канстытуцыйным правам i свабодам, звязаным з самавызначэннем асобы. Дадзеная норма правяраемага Закона адпавядае канстытуцыйным палажэнням аб праве кожнага на абарону ад незаконнага ўмяшання ў яго асабiстае жыццё, аб магчымасцi абмежавання заканадаўствам карыстання iнфармацыяй у мэтах абароны гонару, годнасцi, асабiстага i сямейнага жыцця грамадзян i поўнага ажыццяўлення iмi сваiх правоў (артыкул 28 i частка трэцяя артыкула 34 Канстытуцыi).

Канстатуючы, што ўстанаўлiваемыя ў правераных законах абмежаваннi канстытуцыйных правоў i свабод грамадзян з'яўляюцца юрыдычна дапушчальнымi, сацыяльна апраўданымi, неабходнымi i суразмернымi, Канстытуцыйны Суд указваў, што заканадаўчае рэгуляванне, заснаванае на вяршэнстве Канстытуцыi i вяршэнстве права, забяспечвае баланс памiж канстытуцыйнымi правамi i свабодамi грамадзян i публiчнымi iнтарэсамi.

3. Канстытуцыйны Суд, ажыццяўляючы праверку законаў, з мэтай выключэння неканстытуцыйнасцi заканадаўчага рэгулявання i папярэджання неканстытуцыйнага правапрымянення фармуляваў прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўстараненне выяўленых прабелаў i iншых дэфектаў заканадаўчага рэгулявання, якiя цягнуць магчымасць неканстытуцыйнага правапрымянення.

3.1. У рашэннi ад 28 снежня 2017 г. «О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь «О внесении изменений и дополнений в Гражданский процессуальный кодекс Республики Беларусь» Канстытуцыйны Суд адзначыў, што згодна з часткай пятай артыкула 116 Канстытуцыi нарматыўныя прававыя акты або iх асобныя палажэннi, прызнаныя неканстытуцыйнымi, страчваюць сiлу ў парадку, якi вызначаецца законам.

Часткай шостай артыкула 85 Закона «О конституционном судопроизводстве» ўстаноўлена, што нарматыўныя прававыя акты, прызнаныя згодна з заключэннямi Канстытуцыйнага Суда не адпаведнымi Канстытуцыi, мiжнародна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь, законам, дэкрэтам i ўказам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, не могуць прымяняцца судамi, iншымi дзяржаўнымi органамi, iншымi арганiзацыямi, службовымi асобамi. Калi iншае не ўстаноўлена Канстытуцыйным Судом, заснаваныя на такiх актах рашэннi судоў павiнны быць ва ўстаноўленым парадку перагледжаны, а прынятыя (выдадзеныя) iншымi дзяржаўнымi органамi, iншымi арганiзацыямi, службовымi асобамi прававыя акты — спынiць сваё дзеянне.

Канстытуцыйны Суд указаў, што дадзеныя нормы падугледжваюць наяўнасць адпаведнага заканадаўчага рэгулявання, якое забяспечвае перагляд судовых рашэнняў у сувязi з новай падставай — прызнаннем Канстытуцыйным Судом не адпаведнымi Канстытуцыi, мiжнародна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь, законам, дэкрэтам i ўказам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь нарматыўных прававых актаў, прымененых у канкрэтнай справе. Аднак у нормах правяраемага Закона, якiмi вызначаецца вядзенне па пераглядзе судовых пастаноў па iзноў адкрытых акалiчнасцях (глава 34 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь), указаная акалiчнасць не ўключана ў пералiк падстаў для перагляду ўступiўшых у законную сiлу судовых пастаноў па iзноў адкрытых акалiчнасцях, што сведчыць аб прабеле канстытуцыйна-прававога рэгулявання грамадскiх адносiн у дадзенай сферы.

Грунтуючыся на нормах Канстытуцыi, згодна з якiмi дзяржава, усе яе органы i службовыя асобы дзейнiчаюць у межах Канстытуцыi i прынятых у адпаведнасцi з ёю актаў заканадаўства, а дзяржава абавязана прымаць усе даступныя ёй меры дзеля стварэння ўнутранага i мiжнароднага парадку, неабходнага для поўнага ажыццяўлення правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь, прадугледжаных Канстытуцыяй (частка другая артыкула 7 i частка першая артыкула 59), Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду, што заканадаўцу пры далейшым удасканальваннi грамадзянскага працэсуальнага заканадаўства неабходна ўстаранiць прабел канстытуцыйна-прававога рэгулявання перагляду судовых пастаноў, якiя ўступiлi ў законную сiлу, па новых акалiчнасцях шляхам аднясення да iх у тым лiку прызнання Канстытуцыйным Судом не адпавядаючымi Канстытуцыi, мiжнародна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь, законам, дэкрэтам i ўказам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь нарматыўных прававых актаў, што паслужылi падставамi для вынясення судовых рашэнняў.

3.2. Пры праверцы канстытуцыйнасцi Закона Рэспублiкi Беларусь «О внесении изменений в некоторые законы Республики Беларусь» Канстытуцыйны Суд у рашэннi ад 8 чэрвеня 2017 г. зыходзiў з неабходнасцi забеспячэння справядлiвага балансу публiчна-прававых i прыватнаправавых iнтарэсаў, а таксама правоў i законных iнтарэсаў удзельнiкаў праваадносiн пры вызначэннi заканадаўцам умоў рэалiзацыi канстытуцыйных правоў i свабод чалавека i грамадзянiна.

У сувязi з указаным Канстытуцыйным Судом звернута ўвага на нормы артыкулаў 139 i 141 Закона Рэспублiкi Беларусь «О таможенном регулировании в Республике Беларусь», якiя вызначаюць умовы як звароту затрыманых мытнымi органамi пры правядзеннi мытнага кантролю тавараў, што не з'яўляюцца прадметамi адмiнiстрацыйных правапарушэнняў або злачынстваў, так i распараджэння незапатрабаванымi таварамi. Пры гэтым артыкул 141 дадзенага Закона не змяшчае палажэння, што абавязвае мытны орган, якi затрымаў тавары, своечасова паведамляць асобам, указаным у артыкуле 147 Мытнага кодэкса Мытнага саюза, аб даце наступлення падзеi, якая дазваляе кампетэнтнаму дзяржаўнаму органу выкарыстаць затрыманыя тавары, што сведчыць аб наяўнасцi ў заканадаўстве прабела, якi мае канстытуцыйна-прававое значэнне, абумоўленае неабходнасцю забеспячэння рэалiзацыi палажэнняў Канстытуцыi аб гарантаваннi дзяржавай кожнаму права ўласнасцi; абароне дзяржавай уласнасцi, набытай законным спосабам; абавязку дзяржавы прымаць усе даступныя ёй меры дзеля стварэння ўнутранага i мiжнароднага парадку, неабходнага для поўнага ажыццяўлення правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь, прадугледжаных Канстытуцыяй (часткi першая i трэцяя артыкула 44, частка першая артыкула 59).

У мэтах забеспячэння балансу памiж агульнадзяржаўнымi iнтарэсамi i правамi ўласнiкаў на затрыманыя мытнымi органамi тавары Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным пры далейшым удасканальваннi прававога рэгулявання сферы мытных адносiн устанавiць у заканадаўстве абавязак мытных органаў своечасова паведамляць уласнiкам i iншым асобам, якiя маюць права на атрыманне затрыманых тавараў, аб даце наступлення падзеi, што дазваляе кампетэнтным дзяржаўным органам у вызначаным заканадаўствам парадку распарадзiцца такiмi таварамi.

3.3. У рашэннi ад 7 лiпеня 2017 г. «О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь «О внесении изменений и дополнений в Уголовный и Уголовно-процессуальный кодексы Республики Беларусь» Канстытуцыйным Судом звернута ўвага заканадаўца на тое, што прытрымлiванне канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права прадугледжвае ў тым лiку забеспячэнне комплекснасцi заканадаўчага рэгулявання. Мiж тым, замацоўваючы ў частцы 2 артыкула 132 Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса магчымасць накладання арышту на маёмасць, якая знаходзiцца ва ўласнасцi iншых асоб, для праверкi яе фактычнай прыналежнасцi, крынiц паходжання i законнасцi адчужэння, калi ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што гэта маёмасць была адчужана падазроным, абвiнавачваным у тым лiку ў мэтах фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi, тэрарызму, экстрэмiсцкай дзейнасцi (экстрэмiзму), арганiзаванай групы, незаконнага ўзброенага фармiравання, злачыннай арганiзацыi, распаўсюджвання або фiнансавання распаўсюджвання зброi масавага паражэння, заканадавец не прадугледзеў у крымiнальным законе прававых падстаў магчымай канфiскацыi такой маёмасцi.

Выяўленыя ў асобных законах прабелы i прававая нявызначанасць не носяць сiстэмнага характару. Разам з тым Канстытуцыйны Суд звяртаў увагу заканадаўца, што пры далейшым удасканальваннi заканадаўчага рэгулявання грамадскiх адносiн у адпаведнасцi з канстытуцыйнымi палажэннямi неабходна забяспечваць паўнату i несупярэчлiвасць прававога рэгулявання, яснасць i адназначнасць прававых норм, прытрымлiванне прынцыпаў прававой пэўнасцi, прадказальнасцi i прававой бяспекi ў заканатворчым працэсе.

4. У шэрагу рашэнняў Канстытуцыйны Суд, адзначаючы рэалiзацыю ў правераных законах канстытуцыйных палажэнняў, указваў на неабходнасць павышэння якасцi i эфектыўнасцi нарматворчасцi, удасканальвання прававых механiзмаў рэгулявання грамадскiх адносiн для дасягнення канстытуцыйных мэт i развiцця канстытуцыйных каштоўнасцей.

4.1. У рашэннi ад 28 снежня 2017 г. «О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь «О внесении изменений и дополнений в Гражданский процессуальный кодекс Республики Беларусь» Канстытуцыйным Судом указана, што згодна з нормамi правяраемага Закона рашэннi i вызначэннi Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь абскарджанню (апратэставанню) у апеляцыйным парадку не падлягаюць (частка чацвёртая артыкула 399 i частка другая артыкула 400 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса).

Па меркаваннi Канстытуцыйнага Суда, устанаўлiваемае Законам рэгуляванне ў дадзенай частцы не супярэчыць палажэнням Канстытуцыi, аднак разам з тым не дазваляе выкарыстоўваць у дачыненнi да судовых пастаноў Вярхоўнага Суда вызначаемыя сутнасцю апеляцыйнага вядзення працэсуальныя магчымасцi праверкi iх законнасцi i абгрунтаванасцi, звужае працэсуальныя гарантыi ажыццяўлення эфектыўнага кантролю абгрунтаванасцi зробленых вывадаў у параўнаннi з разглядам грамадзянскiх спраў iншымi судамi агульнай юрысдыкцыi.

Канстытуцыйны Суд указаў, што заканадаўцу пры далейшым удасканальваннi норм грамадзянскага працэсуальнага закона, якiя рэгулююць вядзенне па справах у апеляцыйным парадку, у мэтах выканання канстытуцыйных прынцыпаў вяршэнства права i законнасцi, рэальнага гарантавання канстытуцыйнага права кожнага на судовую абарону, забеспячэння законнасцi i абгрунтаванасцi судовых пастаноў неабходна прадугледзець магчымасць абскарджання (апратэставання) у апеляцыйным парадку пастаноў па грамадзянскiх справах, разгледжаных Вярхоўным Судом па першай iнстанцыi.

4.2. Па вынiках праверкi канстытуцыйнасцi Закона Рэспублiкi Беларусь «О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «О Национальной академии наук Беларуси» Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу заканадаўца на тое, што ў мэтах забеспячэння ўпарадкаванага i стабiльнага развiцця адносiн па даследаваннi i выкарыстаннi касмiчнай прасторы, уключаючы эфектыўнае прымяненне перадавых дасягненняў касмiчнай навукi i тэхнiкi, развiццё адпаведных галiн эканомiкi Рэспублiкi Беларусь, патрабуецца сiстэмнае заканадаўчае рэгуляванне адносiн у галiне касмiчнай дзейнасцi (рашэнне ад 6 снежня 2017 г.).

4.3. Правяраючы канстытуцыйнасць Закона Рэспублiкi Беларусь «О признании утратившими силу законодательных актов и их отдельных положений», Канстытуцыйны Суд у рашэннi ад 4 лiстапада 2017 г. адзначыў, што прызнанне нарматыўных прававых актаў (iх асобных палажэнняў) страцiўшымi сiлу адпавядае мэтам сiстэматызацыi заканадаўства, садзейнiчае дасягненню ўзгодненасцi i ўпарадкавання прававых норм, устараненню iх множнасцi, забеспячэнню сiстэмнага прававога рэгулявання грамадскiх адносiн, а таксама адпавядае патрабаванням заканадаўства ў сферы нарматворчасцi.

Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду, што правяраемы Закон, якiм шэраг заканадаўчых актаў i iх асобныя прававыя нормы прызнаюцца страцiўшымi сiлу, накiраваны на рэалiзацыю канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права. Сiстэмнае, комплекснае заканадаўчае рэгуляванне забяспечвае больш поўную рэалiзацыю норм Канстытуцыi, якiя гарантуюць адпаведныя правы, законныя iнтарэсы фiзiчных i юрыдычных асоб i рэгулююць дзейнасць дзяржаўных органаў.

Пры гэтым у рашэннi звернута ўвага заканадаўца на тое, што дзеянне на працягу значнага перыяду часу непрымяняемых у сувязi з фактычнай стратай свайго значэння норм заканадаўства, якiя не адпавядаюць адна адной, можа прывесцi да неканстытуцыйнага правапрымянення.

4.4. У некаторых законах, разам з устанаўленнем адпаведнага заканадаўчага рэгулявання, заканадаўцам прадугледжвалася неабходнасць прыняцця падзаконных нарматыўных прававых актаў з мэтай забеспячэння паўнаты прававога рэгулявання асобных сфер грамадскiх адносiн.

Пры выяўленнi канстытуцыйна-прававога зместу i ацэнцы канстытуцыйнасцi норм такiх законаў Канстытуцыйны Суд, зыходзячы з важнасцi адпаведных грамадскiх адносiн i iх канстытуцыйна-прававога характару, указваў на неабходнасць забеспячэння вяршэнства Канстытуцыi, рэалiзацыi канстытуцыйных правоў i свабод грамадзян, стварэння дзейсных механiзмаў увасаблення ў жыццё iншых канстытуцыйных каштоўнасцей не толькi ў законах, але i пры прыняццi падзаконных нарматыўных прававых актаў.

Так, у рашэннi Канстытуцыйнага Суда ад 8 чэрвеня 2017 г. адзначана, што ў адпаведнасцi з нормамi Закона Рэспублiкi Беларусь «О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «О социальном обслуживании» мясцовым выканаўчым i распарадчым органам прадастаўляецца магчымасць прымаць рашэнне аб аказаннi iншых сацыяльных паслуг з вызначэннем катэгорый грамадзян, якiя маюць права на iх атрыманне, а таксама вызначаць iншыя катэгорыi грамадзян, якiя маюць права на атрыманне прадугледжаных законам сацыяльных паслуг. Пры гэтым мясцовыя органы ўлады ўпаўнаважваюцца прадугледжваць парадак i ўмовы аказання ўстаноўленых iмi сацыяльных паслуг. Замацоўваецца таксама палажэнне аб тым, што iншыя арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя аказваюць сацыяльныя паслугi, самастойна вызначаюць, апрача вiдаў аказваемых iмi сацыяльных паслуг, таксама катэгорыi грамадзян, якiя маюць права на iх атрыманне.

Дадзеныя нормы, накiраваныя на ўзмацненне даступнасцi сацыяльных паслуг для насельнiцтва з улiкам асаблiвасцей яго складу на канкрэтнай тэрыторыi, пашырэнне катэгорый грамадзян, якiя атрымлiваюць сацыяльныя паслугi, i вiдаў прадастаўляемых сацыяльных паслуг, па меркаваннi Канстытуцыйнага Суда, грунтуюцца на палажэннях артыкула 120 Канстытуцыi, а таксама адпавядаюць мэтам рэалiзацыi канстытуцыйных палажэнняў аб праве кожнага на годны ўзровень жыцця, праве грамадзян на сацыяльнае забеспячэнне.

Разам з тым Канстытуцыйным Судом звернута ўвага на тое, што мясцовым выканаўчым i распарадчым органам пры ўстанаўленнi парадку i ўмоў аказання сацыяльных паслуг i пры вызначэннi дадатковых катэгорый грамадзян, якiя маюць права на iх атрыманне, iншым арганiзацыям i iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якiя аказваюць сацыяльныя паслугi, пры вызначэннi вiдаў аказваемых iмi сацыяльных паслуг i катэгорый грамадзян, якiя маюць права на iх атрыманне, належыць зыходзiць з неабходнасцi забеспячэння для грамадзян, трапiўшых у цяжкую жыццёвую сiтуацыю, роўнага доступу да сацыяльных паслуг; пры гэтым павiнна быць забяспечана эканамiчная даступнасць сацыяльных паслуг у выпадку iх аказання на платнай аснове суб'ектамi як дзяржаўнай, так i прыватнай форм уласнасцi.

4.5. Пры праверцы канстытуцыйнасцi Закона «О противодействии монополистической деятельности и развитии конкуренции» Канстытуцыйным Судом звернута ўвага на палажэннi артыкула 19, згодна з якiмi ў выпадку выяўлення факта злоўжывання суб'ектам гаспадарання дамiнуючым становiшчам, устаноўленага рашэннем антыманапольнага органа, у мэтах папярэджання стварэння дыскрымiнацыйных умоў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь мае права ўстанавiць правiлы недыскрымiнацыйнага доступу да тавараў, што вырабляюцца i (або) рэалiзуюцца суб'ектам гаспадарання, якi займае дамiнуючае становiшча i не з'яўляецца суб'ектам натуральнай манаполii, доля якога на адпаведным таварным рынку складае больш як 70 працэнтаў; антыманапольны орган мае права нароўнi з iншымi мерамi выносiць суб'екту гаспадарання, якi займае дамiнуючае становiшча, абавязковае для выканання прадпiсанне аб зацвярджэннi i апублiкаваннi правiл гандлёвай практыкi, накiраваных на забеспячэнне недыскрымiнацыйнага доступу да тавараў, на рынку якiх гэты суб'ект гаспадарання займае дамiнуючае становiшча; патрабаваннi да зместу правiл гандлёвай практыкi i парадку iх апублiкавання ўстанаўлiваюцца антыманапольным органам.

Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду, што такое заканадаўчае рэгуляванне грунтуецца на палажэннях артыкула 107 Канстытуцыi, якiя замацоўваюць паўнамоцтвы Урада па забеспячэннi правядзення адзiнай эканамiчнай, фiнансавай, крэдытнай i грашовай палiтыкi, дзяржаўнай палiтыкi ў галiне навукi, культуры, адукацыi, аховы здароўя, экалогii, сацыяльнага забеспячэння i аплаты працы; па прыняццi мер па забеспячэннi правоў i свабод грамадзян, абароне iнтарэсаў дзяржавы, нацыянальнай бяспекi i абараназдольнасцi, ахове ўласнасцi i грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю; па ажыццяўленнi iншых паўнамоцтваў, ускладзеных на яго Канстытуцыяй, законамi i актамi Прэзiдэнта (абзацы пяты, шосты i дзясяты).

У той жа час з аналiзу зместу артыкула 19 Закона «О противодействии монополистической деятельности и развитии конкуренции» бачыцца, што ў iм адсутнiчаюць нормы, якiя замацоўваюць пералiк пытанняў, што падлягаюць уключэнню ў правiлы недыскрымiнацыйнага доступу да тавараў пры iх прыняццi Саветам Мiнiстраў, а таксама круг патрабаванняў да зместу правiл гандлёвай практыкi, права на ўстанаўленне якiх надаецца антыманапольнаму органу.

Канстытуцыйны Суд указаў, што ўпаўнаважаныя органы ў рамках рэалiзацыi нададзеных iм дыскрэцыйных паўнамоцтваў па прыняццi адпаведных правiл не павiнны абмяжоўваць правы асоб, замацаваныя законам, а таксама рэгламентаваць пытаннi дзейнасцi суб'ектаў гаспадарання, не звязаныя з забеспячэннем роўных умоў доступу спажыўцоў да тавараў, замахвацца на саму сутнасць эканамiчнай свабоды. У сувязi з гэтым Савету Мiнiстраў i антыманапольнаму органу пры рэалiзацыi нададзенага iм права на ўстанаўленне названых у Законе «О противодействии монополистической деятельности и развитии конкуренции» правiл належыць асноўвацца на нормах дадзенага Закона i iншых заканадаўчых актаў, якiя рэгулююць адносiны ва ўказанай сферы, i зыходзiць з канстытуцыйных каштоўнасцей i прынцыпаў, у тым лiку палажэння часткi першай артыкула 23 Канстытуцыi, што дапускае магчымасць абмежавання правоў i свабод асобы толькi ў выпадках, прадугледжаных законам i ў канстытуцыйна значных iнтарэсах (рашэнне ад 28 снежня 2017 г.).

4.6. Пры праверцы канстытуцыйнасцi Закона, якi прадугледжвае ўнясенне змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «О социальном обслуживании», Канстытуцыйны Суд у рашэннi ад 8 чэрвеня 2017 г. адзначыў, што заканадаўцам вызначаюцца ўмовы i парадак аказання сацыяльных паслуг. У прыватнасцi, прадугледжваюцца падставы для адмовы ў аказаннi сацыяльных паслуг, а таксама выпадкi спынення аказання сацыяльных паслуг.

Нароўнi з гэтым Канстытуцыйны Суд, аналiзуючы норму, згодна з якой iншыя ўмовы i парадак аказання названых сацыяльных паслуг устанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў або ўпаўнаважаным iм дзяржаўным органам, падкрэслiў, што дадзеная норма грунтуецца на палажэннях артыкула 107 Канстытуцыi. Разам з тым у працэсе рэалiзацыi ўскладаемых правяраемым Законам на Савет Мiнiстраў паўнамоцтваў неабходна вызначаць прававое рэгуляванне ўмоў i парадку аказання сацыяльных паслуг такiм чынам, каб не закраналiся правы фiзiчных асоб, якiя падлягаюць устанаўленню, карэкцiроўцы, адмене толькi на ўзроўнi закона, i выконвалася палажэнне артыкула 47 Канстытуцыi аб праве грамадзян Рэспублiкi Беларусь на сацыяльнае забеспячэнне, а таксама патрабаванне часткi першай артыкула 23 Канстытуцыi аб магчымасцi абмежавання правоў i свабод асобы толькi ў выпадках, прадугледжаных законам, i ў канстытуцыйна значных iнтарэсах.

Такiм чынам, Канстытуцыйны Суд арыентаваў заканадаўца i iншыя нарматворчыя органы на далейшае развiццё фундаментальных канстытуцыйных палажэнняў, вызначаў вектар заканадаўчага рэгулявання ў мэтах забеспячэння стабiльнасцi канстытуцыйна-прававога развiцця дзяржавы i грамадства, няўхiльнага прытрымлiвання канстытуцыйнай мадэлi арганiзацыi грамадскiх адносiн.

5. У мэтах недапушчэння неканстытуцыйнай правапрымяняльнай практыкi Канстытуцыйны Суд у прававых пазiцыях, адрасаваных правапрымяняльнiкам, выяўляючы канстытуцыйна-прававы сэнс прававых норм, вызначаў канстытуцыйна-прававы рэжым iх прымянення.

5.1. У рашэннi ад 6 снежня 2017 г. «О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь «О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «О патентах на изобретения, полезные модели, промышленные образцы» Канстытуцыйным Судом указана, што ў адпаведнасцi з палажэннямi правяраемага Закона не прызнаецца парушэннем выключнага права патэнтаўладальнiка выкарыстанне вынаходства, карыснай мадэлi, прамысловага ўзору пры надзвычайных абставiнах (стыхiйныя бедствы, катастрофы, аварыi, эпiдэмii, эпiзаотыi i да т. п.) з паведамленнем патэнтаўладальнiку аб такiм выкарыстаннi ў найкарацейшы тэрмiн i выплатай яму суразмернай кампенсацыi.

У якасцi падстаў для выкарыстання вынаходства без згоды патэнтаўладальнiка вызначаюцца надзвычайныя абставiны, да якiх заканадавец адносiць стыхiйныя бедствы, катастрофы, аварыi, эпiдэмii, эпiзаотыi. Пры гэтым у Законе прадугледжваецца адкрыты пералiк надзвычайных абставiн.

Па меркаваннi Канстытуцыйнага Суда, адсутнасць у названым Законе пералiку крытэрыяў, якiя даюць магчымасць квалiфiкаваць абставiны тэхнагеннага, прыроднага або сацыяльнага генезiсу як надзвычайныя, не дазваляе дакладна вызначыць iншыя абставiны, якiя падлягаюць аднясенню да надзвычайных па сэнсе правяраемага Закона.

З улiкам выкладзенага Канстытуцыйны Суд адзначыў, што ў мэтах належнага забеспячэння правоў як патэнтаўладальнiка, так i iншых фiзiчных i юрыдычных асоб пры прымяненнi нормы абзаца шостага артыкула 10 Закона «О патентах на изобретения, полезные модели, промышленные образцы» правапрымяняльнiку належыць зыходзiць з канстытуцыйна-прававога сэнсу дадзенай нормы, у сувязi з чым пад iншымi абставiнамi, якiя падлягаюць прызнанню ў якасцi надзвычайных, нароўнi з устаноўленымi ва ўказаным абзацы патрэбна разумець толькi тыя, якiя звязаны з пагрозамi такiм замацаваным у артыкуле 23 Канстытуцыi канстытуцыйна значным iнтарэсам, як нацыянальная бяспека, грамадскi парадак, абарона маралi, здароўя насельнiцтва, правоў i свабод грамадзян.

5.2. У рашэннi ад 6 снежня 2017 г. Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу таксама на норму артыкула 41 Закона «О патентах на изобретения, полезные модели, промышленные образцы», выкладаемага ў новай рэдакцыi, якая вызначае, што нароўнi з выкарыстаннем спосабаў абароны выключных правоў, прадугледжаных заканадаўствам, патэнтаўладальнiк або асоба, якой нададзена права на выкарыстанне вынаходства, карыснай мадэлi, прамысловага ўзору па лiцэнзiйным дагаворы, што прадугледжвае прадастаўленне выключнай лiцэнзii, можа па сваiм выбары патрабаваць ад асобы, якая парушыла выключнае права на вынаходства, карысную мадэль, прамысловы ўзор, замест пакрыцця страт выплаты кампенсацыi ў памеры ад адной да пяцiдзесяцi тысяч базавых велiчынь, вызначаемым судом з улiкам характару парушэння.

Па меркаваннi Канстытуцыйнага Суда, замацоўваючы норму аб магчымасцi патрабаваць ад асобы, якая парушыла выключнае права на вынаходства, карысную мадэль, прамысловы ўзор, выплаты кампенсацыi i вызначаючы яе мiнiмальную i максiмальную межы, заканадавец зыходзiў з неабходнасцi забеспячэння эфектыўнай абароны парушаных правоў патэнтаўладальнiка найбольш прымальным для яго спосабам, а таксама ўлiчваючы складанасць ацэнкi прычыненых патэнтаўладальнiку страт. Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу, што ў працэсе правапрымянення належыць зыходзiць з таго, што памер кампенсацыi маёмаснай шкоды з прычыны парушэння названага выключнага права павiнен вызначацца з прытрымлiваннем прынцыпаў разумнасцi i справядлiвасцi.

5.3. У рашэннi ад 7 лiпеня 2017 г. «О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь «О внесении изменений и дополнений в Уголовный и Уголовно-процессуальный кодексы Республики Беларусь» Канстытуцыйны Суд адзначыў, што для забеспячэння канстытуцыйна-прававога рэжыму прымянення артыкулаў 1731—1733 Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса, заснаваных на нормах Канстытуцыi аб устанаўленнi прынцыпу вяршэнства права як важнейшай прыметы, якая характарызуе прававую дзяржаву (частка першая артыкула 1, часткi першая i другая артыкула 7), аб гарантаваннi правоў i свабод чалавека як найвышэйшай канстытуцыйнай каштоўнасцi (частка першая артыкула 2, часткi першая i трэцяя артыкула 21, часткi першая i другая артыкула 59) i вынiкаючых з дадзеных норм прынцыпах законнасцi, забеспячэння абароны правоў i свабод грамадзян у крымiнальным працэсе (артыкулы 8 i 10 Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса), ад правапрымяняльнiкаў патрабуюцца няўхiльнае прытрымлiванне ўказаных канстытуцыйных палажэнняў i прынцыпаў крымiнальнага працэсу, iх рэальнае ўвасабленне на практыцы з мэтай забеспячэння правоў i абавязкаў грамадзян, якiя з'яўляюцца ўдзельнiкамi крымiнальна-працэсуальных адносiн.

5.4. У названым рашэннi ад 7 лiпеня 2017 г., канстатаваўшы адпаведнасць артыкула 1781 Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса палажэнням артыкула 22, часткi першай артыкула 23, артыкула 28, частак другой i трэцяй артыкула 34 Канстытуцыi, Канстытуцыйны Суд указаў, што пры рэалiзацыi грамадзянамi замацаванага ў крымiнальна-працэсуальным законе права на атрыманне iнфармацыi аб прынятым рашэннi па вынiках праверкi па заяве або паведамленнi аб злачынстве, а роўна пры выкананнi службовымi асобамi органа крымiнальнага праследавання абавязку яе прадаставiць павiнны захоўвацца ўстаноўленыя Крымiнальна-працэсуальным кодэксам гранiцы абмежавання права грамадзян на атрыманне такой iнфармацыi, абумоўленыя неабходнасцю прытрымлiвання правоў, свабод i законных iнтарэсаў iншых асоб, а таксама характарам змешчанай у матэрыялах праверкi iнфармацыi.

Пры праверцы канстытуцыйнасцi законаў Канстытуцыйны Суд, зыходзячы з канстытуцыйных прынцыпаў i каштоўнасцей, канстытуцыйна-дактрынальных падыходаў да ўдасканальвання прававой сiстэмы, указваў вектар заканадаўчага рэгулявання важнейшых сфер грамадскага жыцця.

Ажыццяўленне папярэдняга канстытуцыйнага кантролю дазваляе папярэджваць узнiкненне канстытуцыйных канфлiктаў, аказвае стабiлiзуючы ўплыў на ўсiх удзельнiкаў канстытуцыйных адносiн, нацэльвае заканадаўца i правапрымяняльнiкаў на няўхiльнае выкананне Канстытуцыi i канстытуцыйна-прававога рэжыму.

II

Канстытуцыйны Суд у адпаведнасцi з часткай чацвёртай артыкула 116 Канстытуцыi па прапановах Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Палаты прадстаўнiкоў, Савета Рэспублiкi, Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь дае заключэннi аб канстытуцыйнасцi нарматыўных актаў у парадку наступнага канстытуцыйнага кантролю.

Згодна з часткай чацвёртай артыкула 22 Кодэкса аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў з iнiцыятывай аб унясеннi ў Канстытуцыйны Суд прапаноў аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўнага прававога акта, прымененага ў канкрэтным рашэннi дзяржаўнага органа або пастанове суда агульнай юрысдыкцыi, у вынiку чаго, па меркаваннi грамадзянiна, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка, арганiзацыi (за выключэннем дзяржаўных органаў), парушаюцца правы, свабоды i законныя iнтарэсы грамадзянiна, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка, правы i законныя iнтарэсы арганiзацыi, гэтыя грамадзяне i арганiзацыi звяртаюцца да Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, органаў, надзеленых правам унясення ў Канстытуцыйны Суд такiх прапаноў.

У 2017 годзе ў Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Палату прадстаўнiкоў i Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу, Савет Мiнiстраў, Вярхоўны Суд паступiлi 72 iнiцыятыўныя звароты, што сведчыць аб важнасцi дадзенай формы апасродкаванага доступу грамадзян i арганiзацый да канстытуцыйнага правасуддзя.

У зваротах змяшчалiся пытаннi аб неадпаведнасцi Канстытуцыi, па меркаваннi заяўнiкаў, асобных палажэнняў нарматыўных прававых актаў, якiя маглi стаць прадметам iх разгляду ў Канстытуцыйным Судзе, што ўказвае на недастатковасць прававых механiзмаў для рэгулявання асобных сфер грамадскага жыцця.

Прапановы, заснаваныя на iнiцыятыўных зваротах грамадзян i арганiзацый, ад упаўнаважаных органаў у Канстытуцыйны Суд у мiнулым годзе не паступалi.

Разам з тым Канстытуцыйны Суд адзначае, што iнфармаванне Суда на сiстэматычнай аснове органамi, якiя валодаюць правам унясення ў Канстытуцыйны Суд прапаноў аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных прававых актаў, аб вынiках разгляду ў рамках сваёй кампетэнцыi iнiцыятыўных зваротаў грамадзян i арганiзацый, сведчыць аб накiраванасцi дзейнасцi ўпаўнаважаных органаў на ўзаемадзеянне з Канстытуцыйным Судом з мэтай забеспячэння канстытуцыйнага права кожнага на доступ да канстытуцыйнага правасуддзя.

Для своечасовага выключэння з прававой сiстэмы неканстытуцыйных норм, фармiравання судовай практыкi, накiраванай на забеспячэнне абароны правоў i законных iнтарэсаў грамадзян i арганiзацый, па меркаваннi Канстытуцыйнага Суда, ад судоў агульнай юрысдыкцыi патрабуецца прымяненне палажэнняў артыкула 112 Канстытуцыi аб пастаноўцы ва ўстаноўленым парадку пытання аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўнага прававога акта, якi падлягае прымяненню пры разглядзе канкрэтнай справы.

Зыходзячы з сэнсу дадзенай нормы Канстытуцыi, якi заключаецца ў недапушчэннi неканстытуцыйнага правапрымянення пры ажыццяўленнi правасуддзя, Канстытуцыйны Суд лiчыць, што ў мэтах папярэджання магчымых негатыўных наступстваў неканстытуцыйнасцi нарматыўнага прававога акта, якi падлягае прымяненню ў канкрэтнай справе, у выпадку сумненняў у яго канстытуцыйнасцi суды агульнай юрысдыкцыi павiнны быць правамоцныя да прыняцця рашэння звярнуцца ў Канстытуцыйны Суд з запытам аб праверцы канстытуцыйнасцi такога акта.

Прыняцце Канстытуцыйным Судом рашэння аб канстытуцыйнасцi нарматыўнага прававога акта да яго прымянення судом агульнай юрысдыкцыi дазволiць вырашыць сумненнi ў канстытуцыйнасцi такога акта, папярэдзiць магчымыя негатыўныя наступствы яго прымянення, садзейнiчаючы тым самым вынясенню законных i абгрунтаваных судовых рашэнняў у мэтах забеспячэння належнай абароны правоў, свабод i законных iнтарэсаў грамадзян i арганiзацый.

Рэальнае забеспячэнне рэалiзацыi права кожнага на судовую абарону, уключаючы апасродкаваны доступ да канстытуцыйнага правасуддзя, з'яўляецца неабходнай умовай павышэння ўзроўню гарантаванасцi канстытуцыйных правоў i свабод грамадзян, правоў i законных iнтарэсаў арганiзацый.

III

Абавязковай умовай зацвярджэння сучаснага канстытуцыяналiзму з'яўляецца канстытуцыяналiзацыя права, што абумоўлiвае неабходнасць эфектыўнага прававога рэгулявання грамадскiх адносiн, устаранення ў дзеючым заканадаўстве прабелаў, выключэння калiзiй i прававой нявызначанасцi ў мэтах забеспячэння i абароны канстытуцыйных правоў i свабод кожнага.

У 2017 годзе ў Канстытуцыйны Суд ад грамадзян i арганiзацый паступiлi 602 звароты, у якiх змяшчалiся пытаннi прававога характару, у тым лiку аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных прававых актаў, устараненнi ў iх прабелаў i выключэннi прававой нявызначанасцi, тлумачэннi (растлумачэннi) нарматыўных прававых актаў, рэалiзацыi рашэнняў Канстытуцыйнага Суда.

Ажыццяўляючы замацаваныя ў абзацы восьмым часткi трэцяй артыкула 22 Кодэкса аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў паўнамоцтвы прымаць рашэннi аб устараненнi ў нарматыўных прававых актах прабелаў, выключэннi ў iх калiзiй i прававой нявызначанасцi, Канстытуцыйны Суд зыходзiў з вяршэнства Канстытуцыi, неабходнасцi забеспячэння вяршэнства права, абавязку дзяржавы прымаць усе даступныя ёй меры дзеля стварэння ўнутранага i мiжнароднага парадку, неабходнага для поўнага ажыццяўлення правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь, прадугледжаных Канстытуцыяй.

1. У рашэннi ад 6 чэрвеня 2017 г. «О правовом регулировании специальной конфискации» Канстытуцыйны Суд зрабiў вывад аб наяўнасцi ў нормах Крымiнальнага i Крымiнальна-працэсуальнага кодэксаў прававой нявызначанасцi, якая выражаецца ў неадназначным i супярэчлiвым прававым рэгуляваннi спецыяльнай канфiскацыi нормамi рознай галiновай прыналежнасцi, а таксама ў адсутнасцi дакладнага азначэння на заканадаўчым узроўнi самога паняцця спецыяльнай канфiскацыi.

Нароўнi з гэтым Канстытуцыйны Суд указаў на наяўнасць у дадзеных кодэксах прававога прабела, абумоўленага неабходнасцю iмплементацыi палажэнняў мiжнародна-прававых актаў аб канфiскацыi не толькi маёмасцi i даходаў, атрыманых у вынiку ўчынення канвенцыйных злачынстваў (тэрарызм, арганiзаваная злачыннасць, гандаль людзьмi, незаконны абарот наркотыкаў i iнш.), але i законна набытай маёмасцi, якая выкарыстоўваецца для фiнансавання гэтых вiдаў злачыннай дзейнасцi, а таксама прабела прававога рэгулявання, што датычыцца рэалiзацыi патрабаванняў мiжнародна-прававых актаў, удзельнiцай якiх з'яўляецца Рэспублiка Беларусь, у частцы забеспячэння правоў i законных iнтарэсаў добрасумленных пакупнiкоў маёмасцi, у дачыненнi да якой прынята рашэнне аб спецыяльнай канфiскацыi ў сувязi з прызнаннем яе здабытай злачынным шляхам.

Канстытуцыйным Судом таксама адзначана, што змест норм артыкулаў 370 i 408 Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса, рэгулюючых апеляцыйны парадак абскарджання прыгавору, а таксама абскарджанне прыгавору ў парадку нагляду, што не прадугледжваюць належны прававы механiзм парадку абскарджання прыгавораў асобамi, якiя не з'яўляюцца ўдзельнiкамi крымiнальнага працэсу, маёмасць якiх падлягае спецыяльнай канфiскацыi ў сувязi з прызнаннем яе здабытай злачынным шляхам, у частцы, што закранае iх правы i законныя iнтарэсы, сведчыць аб наяўнасцi ў заканадаўстве прабела канстытуцыйна-прававога характару.

У мэтах забеспячэння канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права, абароны дзяржавай уласнасцi, набытай законным спосабам, рэалiзацыi канстытуцыйнага права кожнага на судовую абарону Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным выключыць прававую нявызначанасць i ўстаранiць iснуючыя прабелы прававога рэгулявання шляхам унясення заканадаўцам адпаведных змяненняў i дапаўненняў у нормы Крымiнальнага i Крымiнальна-працэсуальнага кодэксаў.

2. У рашэннi Канстытуцыйнага Суда ад 21 чэрвеня 2017 г. «Об обеспечении права на беспрепятственную и своевременную юридическую помощь в уголовном процессе» адзначана, што пры фармуляваннi артыкулаў 44 i 48 Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса заканадавец выкарыстаў словы «дапускацца», «допуск» у прымяненнi да пачатковага моманту аказання адвакатам дапамогi грамадзянiну па матэрыялах i крымiнальнай справе.

Па меркаваннi Канстытуцыйнага Суда, пры лiтаральным вытлумачэннi палажэнняў часткi 4 артыкула 44, пункта 5 часткi 1 артыкула 48 Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса правапрымяняльнiк можа прыйсцi да вываду, што аказанне юрыдычнай дапамогi адвакатам магчыма толькi пасля атрымання адпаведнага пiсьмовага або вуснага дазволу аб допуску адваката да матэрыялаў або крымiнальнай справы, гэта значыць аб дазвольным характары аказання грамадзянiну юрыдычнай дапамогi адвакатам.

Вызначэнне працэсуальных умоў аказання юрыдычнай дапамогi з боку адвакатаў праз дазвольны механiзм iх допуску да матэрыялаў i крымiнальных спраў не дазваляе грамадзянiну ў поўнай меры рэалiзаваць сваё права на атрыманне ад адваката юрыдычнай дапамогi ў любы момант, а таксама стварае перашкоды адвакату ў належным i аператыўным выкананнi сваiх прафесiйных функцый, звязаных з аказаннем квалiфiкаванай юрыдычнай дапамогi, як гэта ўстаноўлена Канстытуцыяй, Законам «Об адвокатуре и адвокатской деятельности в Республике Беларусь», агульнымi палажэннямi крымiнальна-працэсуальнага заканадаўства Рэспублiкi Беларусь i нормамi мiжнароднага права.

Такое выкладанне норм крымiнальна-працэсуальнага закона сведчыць аб прававой нявызначанасцi палажэнняў часткi 4 артыкула 44 i пункта 5 часткi 1 артыкула 48 Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса, якiя прадугледжваюць допуск абаронцы да ўдзелу ў вядзеннi па матэрыялах i крымiнальнай справе, паколькi рэалiзацыя гэтых норм не выключае ажыццяўлення органам крымiнальнага праследавання адвольных дзеянняў, якiя могуць абмяжоўваць атрыманне бесперашкоднай i своечасовай юрыдычнай дапамогi ў крымiнальным працэсе.

Канстытуцыйны Суд указаў на тое, што прававая рэгламентацыя, пры якой магчымасць карыстацца дапамогай адваката залежыць ад меркавання iншых асоб, не забяспечвае паўнаты рэалiзацыi канстытуцыйнага палажэння аб праве кожнага на атрыманне юрыдычнай дапамогi (артыкул 62 Канстытуцыi), не дазваляе зацiкаўленым асобам належным чынам абараняць свае правы i свабоды, не садзейнiчае своечасовасцi i эфектыўнасцi аднаўлення парушаных правоў, у сувязi з чым у Крымiнальна-працэсуальным кодэксе павiнен быць замацаваны механiзм бесперашкоднага i своечасовага ўступлення адваката (пры выкананнi ўмоў, прадугледжаных часткай 4 артыкула 44, пунктамi 1—6 часткi 1 артыкула 87 названага Кодэкса, i наяўнасцi ў яго пасведчання адваката i ордэра на права ўдзелу ў вядзеннi па крымiнальнай справе) у крымiнальны працэс на любой яго стадыi, якi выключае меркаванне органаў крымiнальнага праследавання.

Грунтуючыся на палажэннях частак першай i другой артыкула 7, частак першай i другой артыкула 59 Канстытуцыi, Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным устаранiць нявызначанасць прававога рэгулявання рэалiзацыi канстытуцыйнага права кожнага на юрыдычную дапамогу для ажыццяўлення i абароны правоў i свабод, у тым лiку права карыстацца ў любы момант дапамогай адвакатаў, у частцы бесперашкоднага i своечасовага ўступлення адваката ў крымiнальны працэс на любой яго стадыi шляхам унясення заканадаўцам адпаведных змяненняў i (або) дапаўненняў у нормы Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса.

3. У рашэннi ад 11 лiпеня 2017 г. «О гарантии реализации права на защиту некоторых категорий физических лиц в административном процессе» Канстытуцыйны Суд, зыходзячы з палажэнняў часткi першай артыкула 2, частак першай i другой артыкула 7, частак першай i трэцяй артыкула 21, частак першай i другой артыкула 59 Канстытуцыi, прыйшоў да вываду, што ўстаноўленае Працэсуальна-выканаўчым кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях прававое рэгуляванне не гарантуе рэалiзацыю права на абарону фiзiчных асоб у сувязi з адсутнасцю ў дадзеным Кодэксе палажэнняў аб абавязковым удзеле абаронцы ў вядзеннi па справе аб адмiнiстрацыйным правапарушэннi ў выпадку, калi асоба, якая прыцягваецца да адмiнiстрацыйнай адказнасцi, у сiлу фiзiчных або псiхiчных недахопаў не можа самастойна ажыццяўляць права на абарону, што не дазваляе такой фiзiчнай асобе належным чынам абаранiць свае правы i законныя iнтарэсы, не садзейнiчае своечасовасцi i эфектыўнасцi аднаўлення парушаных правоў, у сувязi з чым прызнаў неабходным устаранiць прабел у заканадаўчым рэгуляваннi, якi мае канстытуцыйна-прававое значэнне, шляхам унясення адпаведных змяненняў i (або) дапаўненняў у названы Кодэкс.

Такiм чынам, ажыццяўляючы паўнамоцтвы прымаць рашэннi аб устараненнi ў нарматыўных прававых актах прабелаў, выключэннi ў iх калiзiй i прававой нявызначанасцi, Канстытуцыйны Суд у мэтах рэалiзацыi канстытуцыйных прынцыпаў вяршэнства права i роўнасцi ўсiх перад законам, гарантавання канстытуцыйных правоў i свабод кожнага, забеспячэння адназначнага разумення i аднастайнага прымянення прававых норм у адрасаваных заканадаўцу прававых пазiцыях прызнаваў неабходным устараненне ў нарматыўных прававых актах прабелаў прававога рэгулявання, у тым лiку выяўленых правапрымяняльнай практыкай.

Канстытуцыйны Суд арыентаваў заканадаўца i iншыя нарматворчыя органы на недапушчэнне аслаблення канстытуцыйных гарантый правоў i свабод чалавека па прычыне наяўнасцi ў нарматыўных прававых актах прабелаў i iншых дэфектаў прававога рэгулявання.

IV

Адным з важнейшых паказчыкаў канстытуцыяналiзму з'яўляецца своечасовае выкананне заключэнняў i рашэнняў Канстытуцыйнага Суда. Канстытуцыйны Суд адзначае, што дзяржаўныя органы належным чынам выконваюць заключэннi i рашэннi Канстытуцыйнага Суда, а таксама ўлiчваюць у сваёй дзейнасцi змешчаныя ў iх прававыя пазiцыi.

1. У 2017 годзе выканана Заключэнне Канстытуцыйнага Суда ад 12 чэрвеня 2014 г. «О соответствии Конституции Республики Беларусь пункта 7 части 1 статьи 29 и пункта 1 части 1 статьи 303 Уголовно-процессуального кодекса Республики Беларусь», прынятае ў адпаведнасцi з часткамi першай i чацвёртай артыкула 116 Канстытуцыi на падставе прапановы Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу.

Названым Заключэннем Канстытуцыйнага Суда палажэннi пункта 7 часткi 1 артыкула 29, часткi 1 артыкула 250, часткi 1 артыкула 279 i пункта 1 часткi 1 артыкула 303 Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса, якiя вызначаюць, што крымiнальная справа ў адносiнах да памерлага не можа быць ўзбуджана, а па ўзбуджанай справе падлягаюць спыненню папярэдняе расследаванне i вядзенне па крымiнальнай справе пры назначэннi суддзёй судовага пасяджэння, а таксама ў судовым пасяджэннi, акрамя выпадкаў, калi вядзенне па крымiнальнай справе неабходна для рэабiлiтацыi памерлага, былi прызнаны не адпаведнымi частцы першай артыкула 25, артыкулам 26, 28 i 60 Канстытуцыi ў той меры, у якой гэтыя заканадаўчыя палажэннi дазваляюць органу, якi вядзе крымiнальны працэс, у выпадку смерцi падазронага або абвiнавачванага адмовiць ва ўзбуджэннi крымiнальнай справы, а па ўзбуджанай справе спынiць вядзенне без згоды яго блiзкiх сваякоў.

Заключэнне выканана шляхам прыняцця Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 лiпеня 2017 года «О внесении изменений и дополнений в Уголовный и Уголовно-процессуальный кодексы Республики Беларусь», нормамi якога ўдакладнены парадак вядзення па матэрыялах i крымiнальнай справе ў выпадку смерцi падазронага, абвiнавачванага, асобы, якая падлягала прыцягненню ў якасцi абвiнавачванага; вызначаны прававы статус прадстаўнiкоў памерлага падазронага, абвiнавачванага, асобы, якая падлягала прыцягненню ў якасцi падазронага, абвiнавачванага, у якасцi ўдзельнiкаў крымiнальнага працэсу шляхам замацавання ў Крымiнальна-працэсуальным кодэксе адпаведнага паняцця i рэгламентацыi правоў i абавязкаў названых удзельнiкаў працэсу; устаноўлены асаблiвасцi вядзення па матэрыялах i крымiнальнай справе ў выпадку смерцi падазронага, абвiнавачванага, асобы, якая падлягала прыцягненню ў якасцi падазронага, абвiнавачванага, у тым лiку пры вядзеннi папярэдняга расследавання, разглядзе пракурорам матэрыялаў крымiнальнай справы ў адносiнах да памерлага абвiнавачванага, ажыццяўленнi судовага разбору ў адносiнах да такой асобы.

2. Выкананы рашэннi Канстытуцыйнага Суда аб устараненнi ў нарматыўных прававых актах прабелаў, выключэннi ў iх калiзiй i прававой нявызначанасцi, прынятыя на падставе абзаца восьмага часткi трэцяй артыкула 22 Кодэкса аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў.

2.1. У рашэннi ад 2 лiпеня 2015 г. «О праве граждан, выступающих свидетелями в уголовном процессе, на юридическую помощь» Канстытуцыйны Суд указаў, што замацаванае ў частцы першай артыкула 62 Канстытуцыi права кожнага на юрыдычную дапамогу для ажыццяўлення i абароны правоў i свабод, у тым лiку права карыстацца ў любы момант дапамогай адвакатаў, з'яўляецца адным з важнейшых прынцыпаў дэмакратычнай прававой дзяржавы, пацвярджае прыхiльнасць Рэспублiкi Беларусь да агульнапрызнаных прынцыпаў мiжнароднага права ў галiне адпраўлення правасуддзя, што датычацца асоб, якiя абвiнавачваюцца ў крымiнальным злачынстве (пункт 2 артыкула 14 Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах 1966 года), а таксама карэспандуе мiжнародным рэкамендацыйным актам, згодна з якiмi сфера дзеяння права на квалiфiкаваную юрыдычную дапамогу распаўсюджваецца i на iншых удзельнiкаў крымiнальнага працэсу, у тым лiку сведак.

Адсутнасць у Крымiнальна-працэсуальным кодэксе нормы, што замацоўвае абавязак органа, якi вядзе крымiнальны працэс, дапусцiць адваката да ўдзелу ў крымiнальным працэсе ў якасцi прадстаўнiка сведкi, на практыцы не дазваляе ў належнай меры рэалiзаваць гарантаванае Канстытуцыяй права на юрыдычную дапамогу, у тым лiку пры правядзеннi следчых i iншых працэсуальных дзеянняў з удзелам сведкi, што ўказвае на наяўнасць у крымiнальна-працэсуальным законе прабелу, якi мае канстытуцыйна-прававое значэнне.

У мэтах забеспячэння прынцыпу вяршэнства права, рэалiзацыi канстытуцыйнага права кожнага на юрыдычную дапамогу для ажыццяўлення i абароны правоў i свабод, уключаючы права карыстацца ў любы момант дапамогай адвакатаў, Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным устараненне заканадаўцам у Крымiнальна-працэсуальным кодэксе прабелу ў прававым рэгуляваннi рэалiзацыi права грамадзян, якiя выступаюць сведкамi ў крымiнальным працэсе, на квалiфiкаваную юрыдычную дапамогу.

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда выканана прыняццем Закона Рэспублiкi Беларусь ад 8 студзеня 2018 года «О внесении дополнений в Уголовно-процессуальный кодекс Республики Беларусь», што прадугледжвае дапаўненне крымiнальна-працэсуальнага закона нормамi, якiя ўстанаўлiваюць права сведкi запрашаць адваката для атрымання юрыдычнай дапамогi пры правядзеннi працэсуальных дзеянняў з яго ўдзелам i вызначаюць правы i абавязкi адваката сведкi пры вядзеннi па крымiнальнай справе (частка 3 артыкула 60, часткi 1 i 3 артыкула 601 Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса).

2.2. У рашэннi ад 25 мая 2016 г. «О правовом регулировании приостановления деятельности юридических лиц и индивидуальных предпринимателей» Канстытуцыйны Суд адзначыў, што для павышэння ўзроўню абароны правоў i свабод грамадзян у сферы праваадносiн, звязаных з адмiнiстрацыйнай адказнасцю, заканадаўчыя механiзмы ў гэтай сферы павiнны адпавядаць вынiкаючаму з артыкулаў 21, 22, 23 i 60 Канстытуцыi абавязку дзяржавы ў поўнай меры забяспечваць ажыццяўленне права на судовую абарону, якая павiнна быць справядлiвай, кампетэнтнай i эфектыўнай. У мэтах выканання канстытуцыйных прынцыпаў вяршэнства права i законнасцi, роўнасцi ўсiх перад законам Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным устаранiць прававую нявызначанасць у канстытуцыйна-прававым рэгуляваннi прыпынення дзейнасцi юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.

Прававая пазiцыя, сфармуляваная Канстытуцыйным Судом у названым рашэннi, рэалiзавана ў нормах Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 кастрычнiка 2017 г. № 376 «О мерах по совершенствованию контрольной (надзорной) деятельности», якiмi выключана магчымасць вынясення кантралюючым (наглядным) органам патрабавання (прадпiсання) аб прыпыненнi (забароне) дзейнасцi суб'екта гаспадарання. Нароўнi з гэтым кантралюючыя (наглядныя) органы надзелены правам вынясення (накiравання) прапановы аб прыпыненнi (забароне) дзейнасцi суб'екта гаспадарання, што носiць рэкамендацыйны характар, а таксама ўведзены выключна судовы парадак прыняцця абавязковага для выканання рашэння аб прыпыненнi (забароне) дзейнасцi: такое рашэнне можа прымацца судом у дачыненнi да суб'екта гаспадарання, якi не прыняў прапановы кантралюючага (нагляднага) органа аб прыпыненнi (забароне) дзейнасцi, па заяве апошняга.

3. Заканадаўцам рэалiзаваны шэраг прававых пазiцый, сфармуляваных Канстытуцыйным Судом пры праверцы канстытуцыйнасцi законаў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю ў адпаведнасцi з абзацам другiм часткi трэцяй артыкула 22 Кодэкса аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў.

3.1. У рашэннi Канстытуцыйнага Суда ад 24 чэрвеня 2011 г. «О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам правового положения иностранных граждан и лиц без гражданства в Республике Беларусь» звернута ўвага заканадаўца на прававую нявызначанасць палажэнняў артыкула 7 Закона Рэспублiкi Беларусь «Об основах государственного социального страхования» з улiкам унесеных у яго змяненняў, якая выражалася ў неадназначнасцi разумення тэрмiна «грамадзяне». Канстытуцыйны Суд указаў, што такая нявызначанасць можа пацягнуць супярэчлiвую правапрымяняльную практыку, звязаную з адвольным распаўсюджваннем або нераспаўсюджваннем палажэнняў гэтага артыкула на замежных грамадзян i асоб без грамадзянства.

Дадзеная прававая пазiцыя рэалiзавана ў Законе Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2017 года «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь», у адпаведнасцi з якiм у Законе «Об основах государственного социального страхования» вызначана, што калi не ўстаноўлена iншае, то пад тэрмiнам «грамадзяне» ў гэтым Законе разумеюцца грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства.

3.2. У рашэннi ад 23 снежня 2011 г. Канстытуцыйным Судом звернута ўвага на прававую нявызначанасць норм Закона «Об адвокатуре и адвокатской деятельности в Республике Беларусь» у частцы рэгламентацыi спынення адвакацкай дзейнасцi. У дадзеным Законе ўстаноўлена, што для пачатку ажыццяўлення адвакацкай дзейнасцi неабходны абавязковыя ўмовы: атрыманне адпаведнай лiцэнзii i ўступленне ў члены тэрытарыяльнай калегii адвакатаў (артыкул 11), тады як спыненне адвакацкай дзейнасцi магчыма толькi на падставе рашэння Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь аб спыненнi або ануляваннi дзеяння лiцэнзii (артыкул 13).

Указаны дэфект прававога рэгулявання ўстаранёны ў вынiку прыняцця Закона Рэспублiкi Беларусь ад 11 лiпеня 2017 года «О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «Об адвокатуре и адвокатской деятельности в Республике Беларусь», у адпаведнасцi з якiм пункт 1 артыкула 13 Закона «Об адвокатуре и адвокатской деятельности в Республике Беларусь» дапоўнены палажэннем, што прадугледжвае спыненне адвакацкай дзейнасцi таксама ў сувязi з выключэннем з тэрытарыяльнай калегii адвакатаў.

3.3. У рашэннi ад 27 снежня 2016 г. «О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь» Канстытуцыйны Суд, адзначыўшы аб'ектыўны характар неабходнасцi карэкцiроўкi заканадаўчага рэгулявання пенсiённага забеспячэння ў частцы павелiчэння стажу работы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь (далей — фонд), прызнаў, што пры далейшым удасканальваннi заканадаўчага рэгулявання ў галiне пенсiённага забеспячэння заканадаўцу належыць скарэкцiраваць прававы механiзм абароны права асобных катэгорый грамадзян, якiя выконвалi(юць) сацыяльна значныя для грамадства i дзяржавы дзейнасць або функцыi, на атрыманне працоўнай пенсii шляхам залiку пэўных перыядаў такой дзейнасцi або функцыi ў стаж работы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду або ўстанавiць iншы парадак улiку такiх фактараў пры рэалiзацыi iмi права на пенсiённае забеспячэнне. Гэта датычыцца перш за ўсё асоб, у якiх важкую частку складаюць перыяды дзейнасцi, што ўключаюцца ў адпаведнасцi з часткай другой артыкула 51 Закона «О пенсионном обеспечении» ў стаж работы нароўнi з працоўнай i iншай дзейнасцю, але не ўключаюцца ў стаж работы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду (перыяды ваеннай службы, водпуску па доглядзе за дзецьмi да дасягнення iмi ўзросту трох гадоў i iнш.).

Прававая пазiцыя Канстытуцыйнага Суда ўлiчана ў Законе Рэспублiкi Беларусь ад 8 студзеня 2018 года «О внесении дополнений и изменения в Закон Республики Беларусь «О пенсионном обеспечении», згодна з якiм правам на працоўную пенсiю па ўзросце са знiжэннем тэрмiну выплаты абавязковых страхавых узносаў надзяляюцца асобы, якiя дасягнулi агульнаўстаноўленага пенсiённага ўзросту, не маюць неабходнага ў адпаведнасцi з абзацам другiм часткi першай артыкула 5 Закона «О пенсионном обеспечении» стажу работы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду: мужчыны — пры стажы работы не менш як 40 гадоў; жанчыны — пры стажы работы не менш як 35 гадоў; асобы, якiя праходзiлi ваенную службу (службу ў ваенiзаваных арганiзацыях), — мужчыны пры стажы работы не менш як 25 гадоў i жанчыны пры стажы работы не менш як 20 гадоў, уключаючы не менш як 10 каляндарных гадоў ваеннай службы (службы ў ваенiзаваных арганiзацыях), i адсутнасцi права на пенсiю ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «О пенсионном обеспечении военнослужащих, лиц начальствующего и рядового состава органов внутренних дел, Следственного комитета Республики Беларусь, Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь, органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям и органов финансовых расследований» (артыкул 221 Закона «О пенсионном обеспечении»).

Канстытуцыйны Суд лiчыць, што своечасовае i поўнае выкананне яго рашэнняў садзейнiчае зацвярджэнню канстытуцыйнай законнасцi, падтрыманню высокага ўзроўню даверу грамадзян да правасуддзя i дзейнасцi органаў дзяржаўнай улады, сведчыць аб рэалiзацыi канстытуцыйных гарантый абароны правоў, свабод i законных iнтарэсаў кожнага, што ўяўляе сабой рэальнае праяўленне канстытуцыяналiзму як неад'емнай часткi правасвядомасцi асобы i прававой культуры грамадства ў цэлым.

V

1. Канстытуцыйны Суд ажыццяўляў функцыю кантролю за канстытуцыйнасцю нарматыўных прававых актаў у дзяржаве ў мэтах зацвярджэння сучаснага канстытуцыяналiзму, забеспячэння рэжыму канстытуцыйнай законнасцi ў нарматворчасцi i правапрымяненнi.

У 2017 годзе Канстытуцыйным Судом правераны 31 закон, прыняты Палатай прадстаўнiкоў i адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу, да падпiсання Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Па вынiках ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю правераныя законы ў цэлым прызнаны адпаведнымi Канстытуцыi. Пры гэтым адзначана, што палажэннi законаў накiраваны на рэалiзацыю i развiццё прынцыпаў i норм Канстытуцыi, выпрацоўку дзейсных прававых механiзмаў рэалiзацыi i абароны правоў i свабод грамадзян.

Разам з тым выяўлены некаторыя дэфекты канстытуцыйна-прававога рэгулявання, якiя выражаюцца ў невыкананнi ў поўнай меры прынцыпаў прававой пэўнасцi i прапарцыянальнасцi, у сувязi з чым указана на неабходнасць устаранення прабелаў, выключэння калiзiй i прававой нявызначанасцi пры далейшым удасканальваннi заканадаўчага рэгулявання.

2. У сучасным канстытуцыяналiзме праламляюцца аб'ектыўныя, гiстарычна абумоўленыя нацыянальныя, палiтычныя, сацыяльныя i культурныя асаблiвасцi развiцця, духоўна-маральныя традыцыi народа. Сiстэма каштоўнасцей, якiя складаюць абавязковыя элементы канстытуцыяналiзму, знаходзiць легiтымнае нарматыўнае замацаванне ў Канстытуцыi i рэалiзуецца праз прававое рэгуляванне грамадскiх адносiн.

Канстытуцыяналiзацыя права забяспечваецца заканадаўствам, заснаваным на вяршэнстве Канстытуцыi як вызначальным фактары гарманiчнага i трывалага развiцця грамадства i дзяржавы.

Канстытуцыйны Суд лiчыць, што пры ажыццяўленнi прававога рэгулявання грамадскiх адносiн ад нарматворчых органаў патрабуюцца паслядоўная i сiстэмная рэалiзацыя i развiццё канстытуцыйных прынцыпаў i каштоўнасцей у мэтах легiтымнасцi i сацыяльнай прымальнасцi нарматыўных прававых актаў.

Для аб'ектыўнай ацэнкi ўзроўню рэалiзацыi i развiцця канстытуцыйных прынцыпаў i каштоўнасцей у заканадаўстве i правапрымяненнi неабходны фармiраванне i ўкараненне эфектыўнай сiстэмы ўсёабдымнага канстытуцыйнага манiторынгу.

3. Неабходнай умовай павышэння якасцi прымаемых законаў i эфектыўнасцi змешчаных у iх норм з'яўляецца актывiзацыя ролi навукi ў заканатворчасцi.

Паскарэнне i iнтэнсiфiкацыя ўсiх працэсаў ва ўмовах сучаснага iнфармацыйнага грамадства i фармiравання лiчбавай эканомiкi патрабуюць ад заканадаўца аператыўнага рэагавання на патрэбнасцi грамадскага развiцця з улiкам папярэдняй ацэнкi вынiкаў прыняцця нарматыўных прававых актаў i аналiзу прагназуемых рэзультатаў iх дзеяння.

Для забеспячэння канстытуцыйна-прававой бяспекi, прадказальнасцi заканадаўчага рэгулявання неабходна дзейснае навуковае нарматворчае прагназаванне.

У гэтых мэтах патрабуецца падрыхтоўка навукова абгрунтаваных канцэптуальных метадалагiчных асноў доўгатэрмiновага прагназавання эфектыўнасцi заканадаўства i яго здольнасцi забяспечваць паступальнае i мэтанакiраванае вырашэнне эканамiчных, сацыяльных i iншых актуальных праблем грамадскага развiцця.

4. Для ўстойлiвага сацыяльна-эканамiчнага развiцця ва ўмовах глабалiзацыi i дынамiзму iнтэграцыйных працэсаў неабходны сучасныя падыходы да фармiравання заканадаўчага рэгулявання ў сферы эканомiкi.

Пры гэтым патрабуюцца забеспячэнне прававой пэўнасцi, стабiльнасцi i прадказальнасцi заканадаўства ў сферы грамадзянскага абароту, ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi, стварэнне неабходных умоў для эфектыўнай абароны права ўласнасцi i iншых маёмасных правоў на аснове канстытуцыйных каштоўнасцей, дасягнення балансу iнтарэсаў асобы, грамадства i дзяржавы.

Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу заканадаўца на неабходнасць развiцця ў нацыянальнай прававой сiстэме карпаратыўнага права i iншых iнстытутаў мiжнароднага прыватнага права, якiя створаць сучасную аснову рэгулявання прадпрымальнiцкай, iнвестыцыйнай i iнавацыйнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь.

5. У сучасных умовах рознавектарнага i мнагаслойнага прававога рэгулявання, складанага ўзаемадзеяння мiжнароднага, наднацыянальнага i нацыянальнага права намаганнi заканадаўца павiнны быць накiраваны на своечасовае i эфектыўнае апасродкаванне нацыянальным правам iнтэграцыйных працэсаў. Для забеспячэння ясных суадносiн розных прававых парадкаў i нацыянальнага заканадаўства неабходна выпрацоўка адпаведных прававых механiзмаў i працэдур.

Актыўны ўдзел нацыянальнага парламента ў нарматворчым працэсе ў рамках iнтэграцыйных утварэнняў зыходзячы з прынцыпаў субсiдыярнасцi i прапарцыянальнасцi павiнен з'яўляцца дзейсным механiзмам забеспячэння легiтымнасцi рашэнняў iнтэграцыйных органаў i балансу нацыянальных i наднацыянальных iнтарэсаў.

Пры гэтым Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу, што пры фармiраваннi наднацыянальнага права належыць зыходзiць з вяршэнства Канстытуцыi, фундаментальных канстытуцыйных асноў беларускай дзяржавы, якiя абумоўлiваюць канстытуцыйную iдэнтычнасць.

6. Сацыяльны канстытуцыяналiзм грунтуецца на канстытуцыйных мэтах i прыярытэтах у ажыццяўленнi сацыяльна-эканамiчнай палiтыкi дзяржавы, сутнасць якой вызначаюць прынцыпы сацыяльнай справядлiвасцi, сацыяльнай абароненасцi i сацыяльнай салiдарнасцi.

З канстытуцыйнага прынцыпу сацыяльнай дзяржавы вынiкае абавязак дзяржавы забяспечваць рост дабрабыту грамадзян, ствараць умовы для паляпшэння iх жыцця, задавальнення матэрыяльных i духоўных патрэбнасцей, садзейнiчаць развiццю iх эканамiчнай актыўнасцi, пераадоленню ўтрыманскiх настрояў у сацыяльнай сферы.

Пры гэтым Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу заканадаўца на неабходнасць прытрымлiвання належнага балансу сацыяльна-эканамiчных правоў грамадзян i iх адказнасцi за выкананне канстытуцыйных абавязкаў, устанаўлення прававых механiзмаў, здольных забяспечваць сацыяльную абарону грамадзян зыходзячы з сацыяльна-эканамiчных фактараў развiцця Рэспублiкi Беларусь.

7. Якасны канстытуцыйна-прававы стан грамадства i дзяржавы вызначаецца ўзроўнем канстытуцыйнай культуры, якая знаходзiць праяўленне ў прыняццi законаў i iншых нарматыўных прававых актаў у строгай адпаведнасцi з Канстытуцыяй, захаваннi агульнапрызнаных прынцыпаў i стандартаў у галiне правоў чалавека, абумоўлiвае канстытуцыяналiзацыю правасвядомасцi.

Канстытуцыйны Суд лiчыць неабходным паслядоўнае i мэтанакiраванае фармiраванне канстытуцыйна арыентаванай правасвядомасцi грамадзян, юрыстаў, службовых асоб дзяржавы, у аснове якой павiнна знаходзiцца глыбока асэнсаванае ўспрыманне фундаментальных каштоўнасцей i прынцыпаў Канстытуцыi як Асноўнага Закона краiны, што выражае волю беларускага народа.

Развiццё канстытуцыяналiзму на сучасным этапе накiравана на павышэнне ўзроўню канстытуцыйнай дэмакратыi i ролi грамадзянiна як актыўнага ўдзельнiка канстытуцыйных адносiн, зацвярджэнне Рэспублiкi Беларусь дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай.

Гэта Пасланне прынята на пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь 23 студзеня 2018 г.

Старшынствуючы — Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь П. П. Мiклашэвiч.

23 студзеня 2018 г.

г. Мiнск

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што адбываецца ў Юравічах?

Што адбываецца ў Юравічах?

Пасля трагедыі людзі размаўляюць з журналістамі на ўмовах ананімнасці

Грамадства

На чым Ветка трымаецца

На чым Ветка трымаецца

Формула поспеху мясцовага музея простая: шануй сваё, тым і будзеш цікавы.

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...