Вы тут

У адной са сталічных крам наведвальніца скрала сумку работніцы


Ды абакрала яшчэ і кватэру пацярпелай.

У адной з крам сталічнага гандлёвага цэнтра наведвальніца скрала сумку работніцы. Зламысніца некаторы час шпацыравала па гандлёвай зале, потым, пераканаўшыся, што ўсе работнікі знаходзяцца тут, зайшла ў падсобнае памяшканне, выкрала сумку і выйшла з крамы. Толькі ў канцы працоўнага дня супрацоўніца заўважыла прапажу сваёй маёмасці, не падазраючы пра тое, што з яе кватэры ўжо зніклі некаторыя рэчы.


Зламысніца, даследаваўшы выкрадзеную сумку, знайшла ключы ад кватэры, паглядзела ў дакументах адрас і накіравалася туды. З кватэры яна выкрала тэлевізар, залатыя і сярэбраныя вырабы, якія пазней здала ў ламбард, а таксама абутак, касметыку, туалетную ваду.

На наступны дзень жанчына з усёй скрадзенай маёмасцю была затрыманая аператыўнікамі сталічнага крымінальнага вышуку на чыгуначным вакзале. У ходзе разбору было ўстаноўлена, што на рахунку 33-гадовай жыхаркі сталіцы яшчэ некалькі крадзяжоў маёмасці. Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, нядаўна яна здымала жыллё па вуліцы Зубачова ў Мінску. Некалькі месяцаў не плаціла за гэта грошы, а пасля яшчэ і скрала дакументы гаспадыні і мабільны тэлефон. Таксама на рахунку фігуранткі ёсць яшчэ крадзяжы мабільных тэлефонаў: у адным выпадку — з сумкі наведвальніка крамы па праспекце Незалежнасці, у другім — з сумкі работніцы цырульні.

Жанчына нідзе не працуе, не мае сталага месца жыхарства (жыла ў хостэле і на здымных кватэрах). Частку скрадзенага, а таксама асабістую маёмасць насіла з сабой, а частку пакідала ў камерах захоўвання гандлёвых цэнтраў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Скрала сумку з ключамі

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.