Вы тут

З днём нараджэння, «Магілёўка»!


Менавіта так ласкава называлі і называюць абласную газету «Магілёўская праўда» паміж сабой яе супрацоўнікі, якія, як вядома, былымі не бываюць. Газета заўсёды лічылася выданнем найвышэйшай пробы, трапіць у шэрагі яе супрацоўнікаў было вялікім гонарам, бо ўзровень журналістаў, якія тут працуюць, заўсёды быў вельмі высокі. Газета неаднаразова адзначалася як найлепшае дзяржаўнае выданне Магілёўскай вобласці, у яе актыве — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.


Віншаванні, узнагароды, выступленні артыстаў Магілёўшчыны — святочныя ўрачыстасці, прысвечаныя юбілейнай даце, прайшлі ў сценах абласнога лялечнага тэатра. Прадстаўнікі ўлады горада і вобласці, дэпутаты, калегі, сябры прыйшлі павіншаваць тых, дзякуючы каму газета і сёння радуе сваіх чытачоў. Цяпер «Магілёўка» — 12-палосны штотыднёвік, як заўсёды насычаны самай цікавай і актуальнай інфармацыяй пра жыццё вобласці і краіны. Плюс штотыднёвае інфармацыйна-рэкламнае выданне «Днепровская неделя», створанае няўрымслівым творчым актывам гэтай газеты. У наступным годзе «Дняпроўка» адзначыць свой 35-гадовы юбілей.

— У калектыве «Магілёўскай праўды» заўсёды працавалі і працуюць неспакойныя і неабыякавыя, захопленыя сваёй справай людзі, сапраўдныя прафесіяналы. Бо грамадская значнасць выдання — гэта следства сур'ёзнай, сапраўды творчай работы, — адзначыў у сваім віншаванні старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі.

Віншавальныя словы на адрас калектыву газеты накіраваў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч: «Мяняліся назвы газеты — «Саха і молат», «Магілёўскі селянін», «Камунар Магілёўшчыны», «За Радзіму», але нязменнымі заставаліся яе творчы дух і цвёрдыя прынцыпы, якімі пранікаліся ўсе пакаленні супрацоўнікаў рэдакцыі. Тут у розны час працавалі такія вядомыя майстры слова, як лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР паэт Аляксей Пысін, яго калега па цэху Васіль Матэвушаў, пісьменнік-сатырык Іван Аношкін. Вялікім аўтарытэтам карысталіся таксама шматгадовыя рэдактары выдання Васіль Цітавец, Мікалай Тоўсцік і Аляксандр Тарпачоў. Прыемна, што сённяшні калектыў «Магілёўскай праўды» імкнецца захаваць багатыя традыцыі газеты, зрабіць яе яшчэ больш сучаснай, цікавай і карыснай грамадству...»

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.