Вы тут

Наколькі запатрабавана беларуская кніга ў сучасным грамадстве?


Мы жывем у XXI стагоддзі, калі сучаснай кнізе даводзіцца канкурыраваць з інтэрнэтам, тэлебачаннем, тэатрам. Наколькі складана выпускаць у такі няпросты час кніжную прадукцыю і што найбольш запатрабавана чытачом?.. На гэтыя і многія іншыя пытанні напярэдадні ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу шукалі адказ удзельнікі “круглага стала”, які праходзіў у Выдавецкім доме “Звязда”.


“Беларуская кніга ў сучасным грамадстве” – так была сфармулявана тэма, і яна выклікала надзвычай бурную дыскусію сярод удзельнікаў – кнігагандляроў, выдаўцоў  і іншых зацікаўленых асобаў.

Кожны з прысутных назваў топ самых папулярных беларускіх кніг, што нядаўна пабачылі свет. Аказваецца, у беларускіх чытачоў запатрабавана мастацкая літаратура айчынных класікаў, дзіцячая літаратура, а таксама даведнікі.

Прысутныя падзяліліся сваім вопытам прасоўвання кніжнай прадукцыі – а без гэтага, натуральна ж, складана абысціся ў сучасным грамадстве. Гаварылася і пра аўтограф-сесіі, плакаты з выявамі лепшых кніг і рэкламу ў сацыяльных сетках.

Падрабязнасці таго, як больш плённа можна супрацоўнічаць кнігагандлярам, выдаўцам, аўтарам і таго, што трэба, каб стаць паспяховым пісьменнікам, чытайце ў бліжэйшы час на старонках “Звязды”, а таксама на нашым сайце.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.