Вы тут

Качанава назвала прыярытэтныя задачы для Мінска на 2018 год


На яе думку, мясцовым уладам неабходна засяродзіць намаганні на такіх кірунках, як кантроль за цэнаўтварэннем, рост заработнай платы, забеспячэнне занятасці і стварэнне новых працоўных месцаў, паведамляе БЕЛТА. Наталля Качанава таксама дадала, што ў Мінску сітуацыя на рынку працы нядрэнная: налічваецца больш за 12 тысяч вакансій, узровень беспрацоўя — нізкі, аднак усё роўна даведзена сур'ёзнае заданне па стварэнні новых працоўных месцаў.


«З уступленнем у сілу Дэкрэта № 1 гэтыя пытанні набываюць усё большую актуальнасць, неабходна больш актыўна прапаноўваць людзям тыя месцы, якія ёсць у горадзе, для працы», — сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Наталля Качанава таксама адзначыла, што ў сталіцы за мінулы год зарэгістраваны самы высокі ўзровень зарплаты па Беларусі. «Але мы разумеем, што гаворка ідзе аб сярэданім паказчыку, і трэба ўважліва паглядзець на ўсе катэгорыі працаздольных грамадзян, якія працуюць на прадпрыемствах і ў арганізацыях, каб заработная плата выплачвалася своечасова, быў рост», — адзначыла яна.

Яшчэ адна задача, пастаўленая кіраўніком дзяржавы, — падтрымка ўрачоў і настаўнікаў. «У Мінску традыцыйна аказваецца падтрымка работнікам гэтых сфер, думаю, яна будзе прадоўжана і сёлета», — дадала Наталля Качанава.

Нагадала кіраўнік Адміністрацыі і аб патрабаванні Прэзідэнта па навядзенні парадку як у горадзе ў цэлым, так і ў яго прамысловых зонах у прыватнасці — для гэтага неабходна прыцягваць камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама. Наталля Качанава таксама падкрэсліла, што ў 2018 годзе ў Мінску трэба ўвесці ў эксплуатацыю ўсе даўгабуды, удасканаліць светлавое афармленне і асвятленне гарадскіх вуліц.

Яна звярнула ўвагу і на неабходнасць падтрымкі шматдзетных сем'яў у будаўніцтве жылля — дарэчы, сёлета для гэтай катэгорыі чаргавікоў плануецца пабудаваць каля 68 тыс. кв. м, што дазволіць вырашыць жыллёвае пытанне адной тысячы сем'яў, паведаміў старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Дзмітрый Гурыненка. Усяго на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў у горадзе стаіць больш за 5 тысяч шматдзетных сем'яў, з якіх каля адной тысячы ўжо паляпшаюць жыллёвыя ўмовы.

Загаловак у газеце: Праца, заробак і цэны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».