Вы тут

Прафсаюзы лічаць, што новы дэкрэт дапаможа вывесці работнікаў «з ценю»


Вырашэнне пытанняў працаўладкавання, рэзервы для павышэння ўзроўню заробкаў і механізмы кантролю за іх своечасовай выплатай абмеркавалі ўчора ў Мінску прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый з усёй краіны.


У рэспубліканскай нарадзе прыняло ўдзел больш за 150 прафсаюзных работнікаў. Адной з асноўных тэм, якая ўздымалася, быў Дэкрэт № 1.

— Гэта важны дакумент, бо ён вырашае адно з найгалоўнейшых для нас пытанняў — занятасць насельніцтва, — адзначае старшыня ФПБ Міхаіл ОРДА. — Дэкрэт будзе садзейнічаць стварэнню новых працоўных месцаў і забяспечыць індывідуальны падыход да кожнага, хто шукае работу. Закладзеныя ў дакуменце механізмы прадугледжваюць роўную сацыяльную адказнасць усіх грамадзян. На наш погляд, гэта сумленны і справядлівы падыход. Калі нехта свядома не плаціць падаткі, тады за яго плаціць той жа работнік завода. Таму наша пазіцыя адназначная: кожны, хто можа працаваць, мусіць на роўных удзельнічаць у фінансаванні паслуг, якія атрымлівае. Дэкрэт дапаможа вывесці людзей «з ценю», паставіць заслон нелегальнай эканоміцы.

Работу на месцах знайсці можна, запэўнівае старшыня Клічаўскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Сяргей ГРАШЫЛАЎ. «У нас узровень беспрацоўя складае 0,6 працэнта. Наш рэгіён пераважна сельскагаспадарчы. 60 працэнтаў зямель знаходзіцца пад лесам, адсутнічаюць буйныя прамысловыя прадпрыемствы. Службы занятасці ўлічваюць гэта пры перанавучанні работнікаў, прапануюць асвойваць спецыяльнасці, звязаныя з сельскагаспадарчай і лясной галінамі. Аказваем дапамогу пры стварэнні бізнесу, сустракаемся з незанятым насельніцтвам. Вядома, прымусіць кіраўніка прадпрыемства прыняць чалавека на работу мы не маем магчымасці, але пасадзейнічаць, дапамагчы вызначыцца з выбарам прафесіі ў нашых сілах».

У Камянецкім раёне ў сваю чаргу на кожнага беспрацоўнага прыпадае шэсць вакансій. «Усяго ў нас адкрыта амаль 180 свабодных працоўных месцаў, 100 з іх — па рабочых прафесіях. Летась было праведзена восем кірмашоў вакансій. Таму той, хто хоча, заўсёды знойдзе работу, — лічыць старшыня Камянецкага раённага аб'яднання прафсаюзаў Аксана ВЫСАГРОДСКАЯ. — У нас турыстычны рэгіён, на яго тэрыторыі знаходзіцца Белавежская пушча,таму для ахвотных адкрыць свой бізнес шмат магчымасцяў. Калі ласка — стварай інфраструктуру, будуй аграсядзібы».

На рэспубліканскай нарадзе ішла гаворка і пра тое, каб прадугледзець дадатковыя гарантыі занятасці для добрасумленных работнікаў. У прыватнасці, неабходна заканадаўча замацаваць гарантыю працягнення кантракта тым, хто працуе без нараканняў, ці перавод такіх спецыялістаў на бестэрміновыя працоўныя дагаворы. Таксама варта абавязаць наймальнікаў пры рэструктурызацыі прадпрыемстваў перанавучаць персанал і ствараць новыя месцы.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Плаціць падаткі мусяць усе

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.