Вы тут

Як на месцах будуць садзейнічаць занятасці?


Як на месцах будуць садзейнічаць занятасці? Навошта вызначаць тэрыторыі з напружанай сітуацыяй на рынку працы? Хто будзе вырашаць, што канкрэтны чалавек мусіць аплачваць паслугі па поўным кошце? На пытанні па Дэкрэце № 1 адказала міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына КАСЦЕВІЧ.


— Якая асноўная мэта прынятага дэкрэта?

— Гэта садзейнічанне занятасці насельніцтва. Вызначаюцца дзве асноўныя задачы. Першая — ствараць на месцах найбольш спрыяльныя ўмовы: гэта і падтрымка прадпрымальніцкай ініцыятывы, і стымуляванне самазанятасці, і індывідуальная работа з грамадзянамі, якія сёння не працуюць, але хочуць зарабляць сабе на жыццё легальным спосабам. Другая — стымуляваць да занятасці праз «рубель».

— Галоўная роля ў вырашэнні пытанняў занятасці адводзіцца мясцовым органам улады. Якія функцыі на іх будуць ускладзены?

— Мясцовыя органы будуць займацца стварэннем новых працоўных месцаў, арганізоўваць перанавучанне, даваць часовую работу. Хто як не яны бачаць сітуацыю, валодаюць усёй інфармацыяй па канкрэтным рэгіёне?

Дэкрэтам прадугледжана стварэнне камісій пры раённых і гарадскіх органах улады, у склад якіх увойдуць дэпутаты ўсіх узроўняў, прадстаўнікі МУС, ЖКГ, грамадскіх аб'яднанняў. За камісіямі замацоўваецца асноўная адказнасць — яны абавязаны будуць забяспечыць індывідуальны падыход да кожнага, хто звярнуўся па дапамогу ці трапіў у няпростую сітуацыю.

Дзейнасць мясцовых улад будзе ацэньвацца кожны квартал. Дэкрэтам вызначана, што правядзенне эфектыўнай палітыкі садзейнічання занятасці, забеспячэнне легалізацыі працоўнай дзейнасці стануць аднымі з асноўных паказчыкаў эфектыўнасці работы кіраўнікоў выканаўчых і распарадчых органаў.

— У дэкрэце з'яўляецца новае паняцце «тэрыторыя з напружанай сітуацыяй на рынку працы». Чаму ў гэтым узнікла неабходнасць?

— Нягледзячы на паляпшэнне сітуацыі ў цэлым па краіне, рэгіянальныя рынкі працы характарызуюцца значнай дыферэнцыяцыяй па паказчыках беспрацоўя і яго працягласці, дыспрапорцыямі попыту і прапановы. Ураду даручаецца штогод зацвярджаць пералік тэрыторый з напружанай сітуацыяй на біржы. І калі раней пры іх вызначэнні ўлічвалі толькі суадносіны зарэгістраваных беспрацоўных і колькасць вакансій, то цяпер прапануем прымаць пад увагу і шэраг эканамічных паказчыкаў, напрыклад, суадносіны прынятых і звольненых работнікаў, маштабы вымушанай няпоўнай занятасці. Пералік такіх тэрыторый дазволіць абласным і Мінскаму гарадскому Саветам дэпутатаў дадаткова накіроўваць сродкі адпаведных мясцовых бюджэтаў на вырашэнне пытанняў занятасці менавіта ў гэтыя раёны.

— З 1 студзеня 2019 года працаздольныя беларусы, якія не маюць работы, будуць аплачваць пэўныя паслугі па 100-працэнтным кошце. Хто будзе вызначаць, што канкрэтны чалавек мусіць гэта зрабіць?

— Будзе створана база даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. У найбліжэйшы час урад вызначыць парадак яе вядзення. Мяркуецца, што гэты механізм будзе двухузроўневы. На першым этапе на рэспубліканскім узроўні сфарміруецца асноўная база даных на падставе рэспубліканскіх інфармацыйных рэсурсаў. На другім этапе яе скарэктуюць мясцовыя ўлады з улікам уласных звестак.

Гэта інфармацыя ў першую чаргу будзе выкарыстоўвацца для садзейнічання грамадзянам у працаўладкаванні. Па выніках гэтай работы і будзе вырашацца пытанне аб прадастаўленні канкрэтнаму чалавеку паслуг з кампенсацыяй выдаткаў.

— Якія катэгорыі грамадзян будуць адносіцца да не занятых у эканоміцы?

— Урад у месячны тэрмін вызначыць гэты пералік. Хачу падкрэсліць, што дэкрэт скіраваны на абарону правоў нашых грамадзян, якія добрасумленна хочуць працаваць, і дапаможа забяспечыць справядлівасць як базавы прынцып сацыяльнай палітыкі.

Паводле БЕЛТА

Загаловак у газеце: Падтрымка і індывідуальны падыход

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.

Грамадства

Франтавы повар аб тым, чым кармілі чырвонаармейцаў

Франтавы повар аб тым, чым кармілі чырвонаармейцаў

Разам з карэспандэнтам «Звязды» ветэран Вялікай Айчыннай вайны франтавы повар Ганна Воранава ўспомніла пра самыя шчаслівыя і самыя горкія моманты жыцця.

Эканоміка

Як зберагчы ўласныя фінансы ў падарожжы

Як зберагчы ўласныя фінансы ў падарожжы

Неад'емным аксесуарам вандроўкі сёння з'яўляецца плацежная картка.

Грамадства

Ці лёгка быць маладым дырэктарам школы?

Ці лёгка быць маладым дырэктарам школы?

Поспех установы адукацыі — заслуга педкалектыву, а няўдача — памылка яе кіраўніка.