Вы тут

Метад аналізу крыві без уколу распрацаваны ў БДУ


Аўтарам інавацыі выступае калектыў навукоўцаў факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі Міхаіла Кугейкі.


У аснову новых метадаў пакладзены перспектыўны кірунак сучаснай оптыкі, які дазваляе вызначаць параметры стану аб'екта шляхам уздзеяння на яго аптычнага выпраменьвання. Біяфізічныя паказчыкі ўтрымліваюцца ў спектры адлюстраванага ад скуры светлавога імпульсу. Гэта значыць, што некамфортная для пацыента працэдура ўзяцця пробы крыві з пальца або з вены цяпер не патрабуецца.

Методыка дазваляе аператыўна ўдакладніць наяўнасць шматлікіх захворванняў, вызначыць лакалізацыю запаленчага працэсу, а таксама спланаваць лячэнне і тым самым пазбегнуць хірургічнага ўмяшання. Метады могуць выкарыстоўвацца для вызначэння лакалізацыі злаякасных новаўтварэнняў скуры, напрыклад, меланомы, а таксама ў ходзе правядзення эндаскапічных даследаванняў слізістай абалонкі рота, стрававода, органаў страўнікава-кішачнага тракту і лёгкіх.

— Праблемай неінвазійнага вызначэння дыягнастычных параметраў тканак арганізма займаюцца навукоўцы ва ўсім свеце. Аднак рашэнне гэтай задачы і атрыманне надзейных даных застаюцца праблематычнымі. Гэта звязана са складаным характарам узаемадзеяння аптычнага выпраменьвання з біялагічнымі тканкамі, — тлумачыць Міхаіл Кугейка. — Распрацаваныя беларускімі вучонымі метады значна пераўзыходзяць замежныя аналагі як па аператыўнасці атрымання інфармацыі аб біяаб'ектах, так і па якасных параметрах, да таго ж патрабуюць меншых матэрыяльных выдаткаў.

Вучоныя БДУ працавалі над гэтай праблемай з 2012 года. Сёння распрацоўка знаходзіцца на стадыі эксперымента. Распрацоўка пацверджана 18 патэнтамі Беларусі, Расіі і Еўразійскага саюза.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.