Вы тут

Сіноптыкі абяцаюць месцамі да 5 цяпла


На гэтым тыдні пераважны ўплыў на ўмовы надвор'я ў Беларусі будуць аказваць атлантычныя цыклоны. Чакаецца ветранае з ападкамі і павышаным тэмпературным фонам надвор'е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам атлантычнага цыклону, які будзе перамяшчацца ўздоўж паўночных межаў. Чакаецца даволі цёплае надвор'е з ападкамі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, па паўночным усходзе Беларусі прагназуецца слабы галалёд. Удзень у многіх раёнах чакаецца моцны парывісты вецер. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 1 па паўночным усходзе да плюс 5 градусаў па паўднёвым захадзе.

У сераду ўначы і раніцай тэрыторыя краіны застанецца пад уплывам атмасфернага фронту, за якім пачне паступаць больш халоднае паветра са Скандынавіі. Крыху падмарозіць, дарогі будуць слізкія. Уначы на большай частцы краіны пройдзе кароткачасовы снег і захаваецца моцны парывісты вецер, а тэмпература паветра складзе ад нуля да 6 марозу, па паўночным усходзе панізіцца да мінус 8 градусаў. Удзень надвор'е ненадоўга палепшыцца, вецер сціхне, але ў некаторых раёнах не абыдзецца без кароткачасовага снегу, мокрага снегу, а тэмпература складзе ад 5 марозу па паўночным усходзе да 3 цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

У чацвер пад уплывам чарговай сістэмы атмасферных франтоў на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, раніцай і днём — з дажджом). Месцамі магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Уначы ў некаторых раёнах ападкі будуць суправаджацца парывістым ветрам. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 градусаў да 1 цяпла, па ўсходзе — да 9 марозу. Удзень будзе па паўночным усходзе ад мінус 1 градуса, па паўднёвым захадзе — да 5 цяпла. Напрыканцы тыдня стане крышку халадней. У пятніцу ў некаторых раёнах пройдзе кароткачасовы снег, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 1—7 марозу, удзень будзе ад мінус 4 градусаў да 2 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Атлантыка прынесла цяпло

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.