Вы тут

У Глускім раёне рэарганізоўваюць работу супрацоўнікаў міліцыі


У Глускім раёне праходзіць цікавы эксперымент па рэарганізацыі работы супрацоўнікаў міліцыі.


«У невялікіх раённых цэнтрах няшмат супрацоўнікаў, якія спецыялізуюцца па тых ці іншых кірунках дзейнасці, таму справіцца са сваімі абавязкамі ў межах усяго раёна бывае вельмі складана. На шчасце, там адносна ціха. Прааналізаваўшы структуру злачынстваў і іх колькасць, мы прыйшлі да высновы, што будзе лепей, калі адзін міліцыянер возьмецца выконваць адразу некалькі абавязкаў. Мы падзялілі тэрыторыю на 15 участкаў і замацавалі за кожным з супрацоўнікаў. Яны абслугоўваюць іх адначасова па ўсіх кірунках дзейнасці — па лініі крымінальнага вышуку, як участковыя, інспектары па справах непаўналетніх. Адным словам, стварылі ўніверсальнага міліцыянера, які адказвае за ўсё, што адбываецца на яго адміністрацыйным участку», — тлумачыць сутнасць эксперымента начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр КАВАЛЬЧУК (на фота).

Гэта дазволіла раўнамерна размеркаваць нагрузку на супрацоўнікаў, у выніку чаго на кожным участку цяпер працуюць па два міліцыянеры і яны ўзаемазамяняльныя. Якасць абслугоўвання нават за тры месяцы, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, павысілася. А яшчэ ўдвая ўзрасла адміністрацыйная практыка. У адносінах да тых парушальнікаў, якія дастаўляюць заклапочанасць насельніцтву, пачалі больш актыўную працу. «Калі эксперымент дасць станоўчы вынік, то мы пачнём працаваць па такой схеме і ў іншых невялічкіх раёнах, — дзеліцца планамі начальнік абласной міліцыі. — Для буйных такі метад не падыдзе, бо тут здзяйсняецца болей злачынстваў».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Універсальны міліцыянер

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?