Вы тут

Б'ёрндален паедзе на Алімпіяду ў якасці трэнера зборнай Беларусі


Міжнародны алімпійскі камітэт задаволіў заяўку Беларускай федэрацыі біятлона аб уключэнні Уле-Эйнара Б'ёрндалена у трэнерскі штаб беларускай зборнай на Алімпійскія гульні. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе БФБ.


"Ужо можна афіцыйна казаць, што Уле-Эйнар Б'ёрндален адправіцца на Алімпіяду ў якасці трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі. Функцыянал будзе вызначаны крыху пазней", - заявіла прэс-сакратар БФБ Вікторыя Тарасевіч.

Нагадаем, 15 студзеня стала вядома, што васьміразовы алімпійскі чэмпіён і шасціразовы ўладальнік Кубка свету не ўключаны ў склад зборнай Нарвегіі па біятлоне на Алімпіяду-2018. Знакаміты нарвежац не змог выканаць умовы адбору на Гульні ў Пхенчхан. У гэтым сезоне ён выступіў у васьмі асабістых гонках Кубка свету, заняўшы 18-е, 31-е, 18-е, 28-е, 46-е, 52-е, 46-е і 42-е месца.

tut.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.