Вы тут

Праўда і хлусня пра смажаную ежу


Смажаная ежа не такая небяспечная? Што новага даведаліся вучоныя пра згубны ўплыў смажанай ежы на наша здароўе? Правакуе яна інфаркт ці не?


Шмат разоў вучоныя сцвярджалі са старонак і сур'ёзных навуковых, і лёгкіх глянцавых часопісаў: смажанае шкодна для сэрца. І толькі нядаўна высветлілася, што гэта крыўдная памылка. Новыя маштабныя даследаванні адназначна даказалі: нашаму сэрцу няма ніякай розніцы, падсілкаваліся мы гарачай смажанай адбіўной ці адварнымі фрыкадэлькамі.

Вось самыя распаўсюджаныя міфы пра смажаную ежу.

1. Ці праўда, што смажаная ежа набліжае сардэчны прыступ?

Не. Дактары з ЗША 21 год назіралі за тысячай пацыентаў, якія харчаваліся па-рознаму. За гэты час сардэчны прыступ здарыўся ў кожнага чацвёртага. Але роўна палова з іх цалкам пазбягала смажанага. Так што ў адкладанні артэрыяльных халестэрынавых бляшак, якія і вядуць да інфаркту, вінаватая не смажаная ежа, а занадта тлустая і салодкая.

2. Смажаная ежа заўсёды атрымліваецца тлустай.

Тлустымі мяса ці бульба атрымліваюцца не таму, што іх смажаць, а таму, што выкарыстоўваюць пры гэтым сланечнікавы алей. І як правіла, 9 з 10 чалавек наліваюць яго ў чатыры разы больш, чым трэба. А можна смажыць на патэльні-грыль ці керамічнай. І такая ежа, прыгатаваная без алею, будзе значна менш тлустай. І гэта дапаможа пахудзець.

3. У смажанай ежы шмат халестэрыну, а ён шкодны для сэрца.

Так, халестэрын шкодны. Толькі трэба запомніць, што ён ёсць толькі ў прадуктах жывёльнага паходжання. Гэта значыць, калі вы смажыце бульбу на сланечнікавым алеі, то халестэрыну там няма ні кроплі. А смажыць штодзень на сметанковым масле ці свіным сале сапраўды не вельмі карысна. Але паколькі сметанковае масла дарагое і яго не назапасішся, а сала ўсяму надае свой смак, то на патэльню іх амаль ніхто і не пускае.

4. Значыць, есці смажанае можна колькі заўгодна?

Не. Пару разоў на тыдзень — тое, што трэба. Інакш наліпнуць лішнія кілаграмы, якія і будуць нагружаць сэрца. Да таго ж, спраўляцца са смажанай ежай арганізму складаней за ўсё. Хоць шкоды ад такой ежы не так і шмат, як прынята думаць, але і карысці менш, чым ад варанага ці паранага.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.