Вы тут

У Чачэрскім раёне прайшоў конкурс да юбілею Міколы Чарняўскага


З мэтай прапаганды чытання, знаёмства школьнікаў з сучаснай беларускай літаратурай у краіне дзейнічае адмысловы праект «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі дзецям». У рамках яго ў нашай школе прайшоў конкурс чытальнікаў, прысвечаны творчасці нашага земляка Міколы Чарняўскага, які сёлета адзначае 75-годдзе.


Адкрывалася мерапрыемства выставай кніг, сярод якіх сваё пачэснае месца занялі зборнікі «Казёл-моднік», «Камар на матацыкле», «На што бабе агарод?», кніжкі паэзіі для дзяцей «Сонца ў хованкі гуляе», «Хто сябруе з добрым днём?», « Аб чым пяе крынічка?», а таксама аповесць «Бегунок пачынае думаць». Ужо нават па назвах кніг можна здагадацца, што творы пісьменніка вылучаюцца сатырай і гумарам, разуменнем дзіцячага свету, сонечным цяплом.

А пачулі б вы, як прыгожа дэкламавалі вершы паэта вучні пачатковых класаў Сафія Даўгацелес, Ягор Харытоненка, Ганна Заброда, Варвара Дзявяткіна, Арына Роман... Кожны хацеў паказаць сваё майстэрства, атрымаць ганаровую грамату.

Пераможцамі ж конкурсу сталі Аляксандра Рудзяк і Марыя Пхідзенка, а таксама Ягор Косцін і Дзмітрый Азаранка.

Васіль Рудабелец, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, м. Роўкавічы, Чачэрскі раён

Загаловак у газеце: Вучні выбіраюць кнігу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Каб паглядзець, што тут рыхтуюць да свята і якімі салодкімі навінкамі збіраюцца здзіўляць беларусаў.

Грамадства

Зберагчы дзяцінства, або як сёння змагаюцца з педафіліяй

Зберагчы дзяцінства, або як сёння змагаюцца з педафіліяй

За дзесяць месяцаў бягучага года супрацоўнікі міліцыі выявілі больш за 600 злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх.

Грамадства

Школа — прастора для дыялогу. Чаму на тэму булінгу можна і трэба выказвацца ўслых

Школа — прастора для дыялогу. Чаму на тэму булінгу можна і трэба выказвацца ўслых

Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі падрыхтаваў для педагогаў рэкамендацыі па вырашэнні канфліктных сітуацый.

Грамадства

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

Мiнiстэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыi па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi ў арганiзацыях.