Вы тут

Беларус пацярпеў у аварыі ў Калужскай вобласці


Грамадзянін Беларусі пацярпеў у аварыі ў Калужскай вобласці.


Фота МУС РФ.

Тут уначы, паводле інфармацыі пасольства Беларусі ў Расіі са спасылкай на зводку ўпраўлення МУС па рэгіёне, на 233-м кіламетры трасы М3 «Украіна» ў Мяшчоўскім раёне адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіляў «Фольксваген Гольф» і «Фольксваген Пасат». У выніку аварыі загінулі пяць чалавек, пяцёра атрымалі траўмы. Шпіталізаваны абодва кіроўцы і тры пасажыры «Пасата», сярод іх — і грамадзянін нашай краіны 1978 г. н., у яго пералом лапаткі. У ліку загінулых суайчыннікаў няма. Інфармацыя носіць папярэдні характар, яна ўдакладняецца. У прыватнасці, па тых звестках, што маюцца,  «Фольксваген Пасат» меў беларускую рэгістрацыю.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: «Фольксвагены» «сышліся» ў лабавую

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?