Вы тут

Захваральнасць за апошні тыдзень аказалася невялікай


Студзень у Беларусі — традыцыйны час усплёску вірусных хвароб. Але гэтай зімой людзі больш хварэць на вострыя рэспіраторныя захворванні не сталі. Наадварот — захваральнасць за апошні тыдзень амаль на палову меншая, чым за такі ж перыяд гадавой даўнасці.


— А па лабараторнай дыягностыцы мы не выявілі вірусаў грыпу, — кажа намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан. — Хутчэй за ўсё, перыяд захваральнасці ссунецца на сярэдзіну лютага. Усё будзе залежаць ад таго, якая сітуацыя складзецца ў найбліжэйшых краінах.

А яна неаднародная. З аднаго боку, у Літве, Латвіі і Расіі эпідэміялагічная сітуацыя нагадвае беларускую. З іншага — у Францыі вірусы грыпу цыркулююць ужо вельмі актыўна.

— Мабыць, нізкай захваральнасці спрыяе вільготнае надвор'е, — працягвае Іна Карабан. — Дапамагаюць нам і прышчэпкі: мы вакцынуем ад грыпу каля 40 працэнтаў насельніцтва. Гэты спосаб лічыцца найлепшым датычна яго прафілактыкі. Іншыя метады паказваюць ніжэйшую эфектыўнасць. Але разам з тым трэба захоўваць асабістую гігіену і выконваць кашлевы этыкет. Вельмі рэдка даводзіцца бачыць, калі хтосьці прыкрываецца падчас кашлю або карыстаецца папяровымі сурвэткамі. Акрамя таго, мужчынам мы рэкамендуем абыходзіцца без поціскаў рук, бо яны служаць асноўнай крыніцай мікробаў і вірусаў.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Грып узяў паўзу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.