Вы тут

Часопіс «Роднае слова» адзначае сваё 30-годдзе


2 лютага у Нацыянальнай акадэміі навук адбудзецца ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае 30-годдзю заснавання часопіса “Роднае слова”.


У мерапрыемства прымуць удзел кіраўніцтва і супрацоўнікі Акадэміі навук,  прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі, культуры, інфармацыі, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, беларускія вучоныя, кіраўнікі педагагічных СМІ, настаўнікі, аўтары выдання.

Часопіс пачаў выходзіць у студзені 1988 года як штомесячнае навуковае і метадычнае выданне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Першапачатковая яго назва — "Беларуская мова і літаратура ў школе”. Праз чатыры гады ён быў перарэгістраваны як "Роднае слова" і ўключаны ў Пералік навуковых выданняў вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусі для размяшчэння там вынікаў дысертацыйных даследаванняў па філалагічных навуках,  мастацтвазнаўству, культуралогіі, педагогіцы.

Сярод аўтараў і чытачоў "Роднага слова" — вядомыя вучоныя, а таксама аспіранты і дактаранты з Беларусі і замежжа (Украіны, Балгарыі, Славакіі, Кітая, Японіі), выкладчыкі ВНУ, настаўнікі гімназій, ліцэяў, школ, бібліятэкары і супрацоўнікі музейных устаноў. На сённяшні дзень наладжана супрацоўніцтва з 32 аспірантамі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

За тры дзясяткі гадоў выданне размясціла на сваіх старонках 10 тысяч матэрыялаў! Часопіс спрыяў і спрыяе прафесійнаму станаўленню многіх айчынных вучоных.

"Роднае слова" — тройчы лаўрэат нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара" у намінацыі “Лепшыя матэрыялы навуковай і навукова-папулярнай тэматыкі” і “Лепшы часопіс навуковай і навукова-папулярнай тэматыкі”.

З верасня 2011 года ўстановай рэалізоўваецца праект па выданні кніг пра старажытныя беларускія рады серыі “Летапіс беларускай шляхты” (аўтар А. Статкевіч-Чабаганаў), якія папоўнілі бібліятэкі розных краін свету: Расіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Чэхіі, Балгарыі, Славеніі, Сербіі, Славакіі, Венгрыі, Швецыі, ЗША і іншых.

Часопіс "Роднае слова" належыць ды тых перыядычных беларускамоўных выданняў гуманітарна-асветніцкага кірунка, якія дапамагаюць у станаўленні нацыянальнай самасвядомасці, далучэнні маладога пакаленне да беларускай І сусветнай духоўна-культурнай спадчыны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Гродне завяршаецца першы этап рэстаўрацыi Старога замка

У Гродне завяршаецца першы этап рэстаўрацыi Старога замка

Стары замак нiколi не меў завершанага выгляду. Яго неаднаразова аднаўлялi i рэканструявалi, таму яго архiтэктура ўтрымлiвае ў сабе стылi некалькiх эпох.

Грамадства

Непаўналетнiя ў крымiнальным працэсе: практычныя нюансы

Непаўналетнiя ў крымiнальным працэсе: практычныя нюансы

Пра асаблiвасцi абароны правоў дзяцей-правапарушальнiкаў (затрыманне, прымяненне мер стрымлiвання, следчыя дзеяннi) расказалi эксперты падчас аднаго з вэбiнараў, якiя сумесна з Рэспублiканскай калегiяй адвакатаў Дзiцячы фонд ААН (ЮНIСЕФ) у Беларусi арганiзаваў яшчэ летам. 

Грамадства

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Каб паглядзець, што тут рыхтуюць да свята і якімі салодкімі навінкамі збіраюцца здзіўляць беларусаў.