Вы тут

Зборнік апавяданняў пра Мінск выйдзе па выніках літаратурнага конкурсу


Зборнік апавяданняў пра Мінск вядомых аўтараў і тых, хто толькі пачынае пісаць, выйдзе па выніках літаратурнага конкурсу. Работы на яго прымаюцца да 1 сакавіка.


Мэта гэтага адмысловага спаборніцтва — заахвочванне і падтрымка літаратурнай творчасці маладых людзей, папулярызацыя чытання, нацыянальнай мовы і культуры. Ідэя «10 + 10» належыць арганізатарам фестывалю «Горад і кнігі», які сёлета пройдзе 18—19 мая ў Мінску трэці раз. «Горад і кнігі» — праект, арганізаваны валанцёрамі. За ўвесь час у яго рамках адбылося больш за 300 кніжных і літаратурных мерапрыемстваў, якія наведалі звыш 16 тысяч чалавек. Конкурс «10 + 10» праводзіцца сумесна з часопісам «Маладосць». Пасля яго заканчэння ў адным выданні будуць сабраныя кароткія творы пра беларускую сталіцу 10 вядомых аўтараў і 10 аўтараў-пачаткоўцаў.

На конкурс прымаюцца творы прозы на беларускай мове, якія раней нідзе не былі апублікаваныя. Удзельнікам можа стаць любы грамадзянін краіны ва ўзросце 18—30 гадоў. Найлепшыя работы будуць выбраныя прафесійным журы, у склад якога ўвойдуць арганізатары конкурсу. Больш падрабязна з яго ўмовамі можна азнаёміцца на сайце фестывалю «Горад і кнігі». Частку тыражу зборніка плануецца перадаць у бібліятэкі краіны. Апавяданні пераможцаў таксама будуць надрукаваныя ў часопісе «Маладосць». Творы прафесійных аўтараў апублікуюць на старонках выданняў — партнёраў праекта — да выхаду зборніка, прэзентацыя якога адбудзецца на фестывалі «Горад і кнігі».

Загаловак у газеце: Формула поспеху

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.