Вы тут

Беларуская чыгунка аб'яўляе конкурс маладзёжных ініцыятыў


Гэты конкурс праводзіцца ўжо другі раз. Ён арганізаваны з мэтай выяўлення інтэлектуальных і творчых здольнасцяў моладзі, а таксама ўкаранення на магістралі інавацыйных ідэй і праектаў, якія прадстаўляюць практычны інтарэс.


Інтэлектуальнае спаборніцтва праводзіцца ў трох намінацыях: «Найлепшая маладзёжная ініцыятыва, скіраваная на павышэнне бяспекі руху цягнікоў, перавозкі грузаў і пасажыраў», «Найлепшая маладзёжная ініцыятыва, скіраваная на павышэнне прадукцыйнасці працы, рацыянальнае выкарыстанне працоўных рэсурсаў, эканомію паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў» і «Найлепшая маладзёжная ініцыятыва, скіраваная на забеспячэнне аховы навакольнага асяроддзя, а таксама на павышэнне ўзроўню тэхнікі бяспекі і аховы працы на вытворчасці».

У конкурсе могуць прыняць удзел прадстаўнікі працоўнай моладзі арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі ва ўзросце да 31 года ўключна, а таксама навукова-вытворчыя калектывы, якія складаюцца з маладых людзей ва ўзросце да 31 года ўключна.

Матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе маладзёжных ініцыятыў неабходна прадставіць ва ўпраўленне Беларускай чыгункі не пазней за 16 лютага на папяровым і электронным носьбітах.

Маладзёжная ініцыятыва павінна змяшчаць электронную візітоўку (графічны малюнак у JPG-фармаце з разрозненнем не менш за 800х600рх, які ілюструе сутнасць маладзёжнай ініцыятывы) і кароткае апісанне (мэты і задачы маладзёжнай ініцыятывы, аналіз узнятай праблемы, вынікі даследаванняў і (або) апісанне практычных распрацовак, а таксама адпаведныя дадаткі (фота- і відэаматэрыялы, графікі, табліцы, мультымедыйныя прэзентацыі і інш., аформленыя ў адвольнай форме).

Вынікі конкурсу падвядуць у сакавіку, пераможцы будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі і грашовымі прэміямі. Заснавальнікі творчага спаборніцтва — Беларуская чыгунка, Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў і галіновы камітэт БРСМ.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Магістраль вітае ініцыятыўных

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?