Вы тут

Звыш 500 студэнтаў БДУ адзначылі надыход канікулаў у САК «Лагойск»


Звыш 500 студэнтаў Белдзяржуніверсітэта адзначылі заканчэнне зімовай сесіі і надыход канікулаў у спартыўна-аздараўленчым комплексе «Лагойск».


Удзельнікамі маштабнай акцыі сталі таксама кіраўнікі і выкладчыкі ўніверсітэта. Усіх (і студэнтаў, і работнікаў універсітэта) чакала лыжная эстафета.

— Заканчэнне сесіі — добрая нагода напоўніць гэтую падзею яркімі эмоцыямі і ўражаннямі, а таксама карыснымі фізічнымі нагрузкамі, — падкрэсліў рэктар БДУ Андрэй Кароль. — Вельмі радуе, што і нас, сваіх настаўнікаў, студэнты запрасілі на гэтае свята.

У спартыўнай гонцы барацьба разгарнулася паміж камандамі «Рэктарат», «Дэканат», «Работнікі» і «Студэнты». Інтрыга вырашылася на карысць студэнцкай зборнай, якая фінішавала першай. Другой завяршылі эстафету прадстаўнікі «Рэктарата»: у складзе гэтай каманды выступалі рэктар БДУ Андрэй Кароль, прарэктар па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях Вольга Чупрыс, прарэктар па эканоміцы і матэрыяльна-тэхнічным развіцці Міхаіл Чарапеннікаў і кіраўнік аддзела па рабоце з моладдзю Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы Максім Логвінаў. «Бронзу» заваявала каманда «Работнікаў».

Сюрпрызам для гасцей мерапрыемства стала сустрэча з майстрам спорту міжнароднага класа, чэмпіёнкай Еўропы, 11-разовай чэмпіёнкай свету па летнім біятлоне Вольгай Назаравай. Падчас майстар-класа спартсменка расказала пра свае перамогі, першыя медалі і спартыўную кар'еру.

У гэты дзень на пляцоўках спартыўна-аздараўленчага комплексу працавалі таксама зоны актыўнасці, дзе ўсе ахвотныя маглі праверыць свае сілы ў ціры, у барацьбе сумо, атракцыёне «вялікі футбол» і іншых. Таксама для ўдзельнікаў мерапрыемства прайшлі шматлікія розыгрышы і конкурсы.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Рэктарат выклікалі на... лыжню

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.