Вы тут

Развіваць у педагогаў эўрыстычныя якасці плануюць БДУ і ГрДУ


Белдзяржуніверсітэт і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы арганізуюць сеткавую форму павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў у галіне крэатыўнай адукацыі. Навучанне пройдзе на аснове вочна-дыстанцыйнага  курсу "Методыка навучання праз адкрыццё: як навучаць усіх па-рознаму, але аднолькава”. Аўтарам і вядучым курса з'яўляецца рэктар БДУ, доктар педагагічных навук Андрэй КАРОЛЬ. Старт будзе дадзены 1 лютага.


Аўтарскі курс акумулюе больш чым дваццацігадовы навуковы вопыт і веды ў галіне эўрыстычнага навучання, арыентаванага на творчую самарэалізацыю і індывідуалізацыю навучання студэнтаў і школьнікаў. Традыцыйны (інфарматыўны) падыход у адукацыі скіраваны на перадачу культурна-гістарычнага вопыту чалавецтва без уліку індывідуальнасці навучэнца. Гэта, хутчэй, ​​маналог педагога, які не ўлічвае мэты і асаблівасці вучня. Дыялагічны характар ​​сістэмы адукацыі арыентаваны на стварэнне вучнем уласных сэнсаў, мэтаў і зместу адукацыі.

Правядзенне дадзенага курса накіравана на развіццё эўрыстычных якасцей асобы педагога, здольнага індывідуалізаваць працэс навучання школьнікаў і студэнтаў. У рамках курсу адбудуцца тры семінара: “Ці можна навучаць ўсіх па-рознаму, але аднолькава? Як распрацаваць адкрытае (эўрыстычнае) заданне”; “Як распрацаваць і правесці занятак эўрыстычнага тыпу”; “Як спраектаваць і правесці эўрыстычны інтэрнэт-занятак”.

Форма семінараў заснаваная не на традыцыйным “слуханні”. Кожны ўдзельнік праз пастаноўку ўласных мэтаў будзе распрацоўваць свой адукацыйны прадукт, напрыклад, камплекты эўрыстычных заданняў, сцэнарыі заняткаў, крытэрыі ацэньвання і г.д), засвоіць тэхналогію стварэння адкрытых заданняў, тэхналогію эўрыстычнага навучання ў рамках навучальных праграм па розных дысцыплінах, у тым ліку пры дыстанцыйным навучанні.

Новаўвядзеннем стане і сеткавая форма правядзення курсу, што дазволіць у вочна-дыстанцыйным  рэжыме аб'яднаць усе ўзроўні сістэмы адукацыі: ад сярэдняй да вышэйшай школы.

Лепшыя інавацыйныя прапановы плануецца апублікаваць на міжвузаўскім інтэрнэт-партале "Метадалогія, змест і практыка адукацыі XXI стагоддзя”, які будзе запушчаны ў бліжэйшы час у БДУ, ці ў новай серыі навучальных дапаможнікаў “Крэатыўная адукацыя”. Першы курс ахопіць каля 150 педагогаў і выкладчыкаў.

У бліжэйшы час плануецца ажыццявіць новы набор на курс. Заяўкі прымаюцца на электронны адрас: innlab@bsu.by. Пачатак навучання — па меры фарміравання груп.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.