Вы тут

У Мінску адкрыўся «Парк чароўных ліхтароў»


Шоу светлавых інсталяцый зроблена па прыкладзе кітайскага аналага. Дарэчы, і сам праект рэалізаваны пра падтрымцы партнёраў з акругі Юаньчжоў. Парк раскінуўся па тэрыторыі «Дрымлэнда», пабываць там можна пасля 16.30 і да 23.30 штодня.


Плануецца, што ў такім фармаце выстава будзе працаваць да мая, пасля чаго не закрыецца, а, наадварот, падоўжыць час наведвання да дзвюх гадзін ночы. Да таго ж, у цёплую пару года на тэрыторыі парку з'явяцца пункты з вулічнай ежай. Усяго ж наведвальнікі змогуць убачыць 40 кампазіцый, сярод якіх светлавы калідор, карэта Папялушкі, Эйфелева вежа, закаханая пара, розныя жывёлы: дэльфіны, жырафы, мядзведзі і многае іншае. Дарэчы, у сярэдзіне студзеня стала вядома, што сам парк забаў «Дрымлэнд» выстаўлены на таргі. У 2016 годзе кампанію, якой ён належыць, прызналі эканамічна неплацежаздольнай. Стартавы кошт продажу парку — 29,1 млн руб. Да гэтага яго ўжо выстаўлялі на таргі, але ахвотных яго набыць не знайшлося.

Дар'я КАСКО

Загаловак у газеце: Карэта Папялушкі, копія Эйфелевай вежы і заплыў дэльфінаў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.