Вы тут

У лясгасах Беларусі вядзецца нарыхтоўка шышак елкі і сасны


У лясгасах Беларусі вядзецца нарыхтоўка шышак елкі і сасны. У гэтым сезоне (з восені мінулага года да сёлетняй вясны) плануецца нарыхтаваць 521,5 тоны шышак і атрымаць больш за 6000 кілаграмаў насення, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.


Традыцыйна асноўную долю ад агульнага аб'ёму складзе насенне сасны звычайнай — 4900 кілаграмаў. Акрамя таго, будзе нарыхтавана 1100 кілаграмаў насення елкі еўрапейскай і 10 кілаграмаў насення лістоўніцы еўрапейскай.

У міністэрстве адзначылі, што ў лясгасах Беларусі шышкі збіраюць на спецыяльных плантацыях, дзе растуць сосны, елкі, піхты з палепшанымі якасцямі. На дадзены момант ужо нарыхтавана больш за 263 тоны шышак, каля 81 тоны паступіла на перапрацоўку ў лесанасенныя цэхі. Частка сыравіны ўжо перапрацаваная, астатні ўраджай пакуль знаходзіцца на захоўванні.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Час шышак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».