Вы тут

Зноў вырас БПМ і мінімальныя спажывецкія бюджэты


З 1 лютага ў Беларусі вырасце бюджэт пражытковага мінімуму (БПМ) і, адпаведна, паднімуцца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, некаторыя дзіцячыя дапамогі, прывязаныя да БПМ, а таксама зменяцца мінімальныя спажывецкія бюджэты.


Бюджэт пражытковага мінімуму з сённяшняга дня складае 199,32 рубля. У сувязі з гэтым павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, якія прывязаныя да памеру БПМ.

Павелічэнне БПМ адаб'ецца і на аднаразовай дапамозе ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці, якая цяпер будзе раўняцца 1 993,2 рубля, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей памер аднаразовай дапамогі складзе 2 790,48 рубля. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складзе 199,32 рубля.

З чэрвеня мінулага года быў зменены парадак перагляду выплаты дапамог на дзяцей да трох гадоў: зараз яны пералічваюць двойчы ў год — з 1 лютага і з 1 жніўня. У сувязі з гэтым дапамога на першае дзіця з сённяшняга дня складзе 312,03 рубля, на другое і наступных дзяцей — 356,6 рубля. На дзіця-інваліда да трох гадоў — 401,18 рубля ў месяц.


Таксама з сённяшняга дня ўстаноўлены новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэдніх цэнах снежня 2017 года.

Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт маладой сям'і з трох чалавек цяпер складае 356,10 рубля, працаздольнага насельніцтва — 420,60 рубля, студэнтаў — 313,91 рубля, дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 266,56 рубля, дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — 348,44 рубля, дзяцей ва ўзросце ад шасці да 18 гадоў — 358,70 рубля, пенсіянераў — 331,82 рубля.

Мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек у разліку на месяц цяпер складае 328,45 рубля.

Гэтыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў будуць дзейнічаць да канца красавіка 2018 года.

Святлана БУСЬКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».