Вы тут

Пётр Шуцько: Намаганні ўлады накіруюцца на садзейнічанне занятасці


Комплексны падыход у вырашэнні пытанняў занятасці насельніцтва павінен забяспечыць Дэкрэт № 1. Старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама Пётр Шуцько адзначыў, што намаганні ўсіх галін органаў улады будуць накіраваны на садзейнічанне занятасці.


— Спецыяльна створаныя камісіі, у склад якіх увойдуць дэпутаты розных узроўняў, прадстаўнікі службы занятасці, ЖКГ, УУС, грамадскіх аб'яднанняў, усебакова вывучаць кожную сітуацыю. Прычым вырашацца пытанні занятасці кожнага чалавека будуць з улікам індывідуальнага падыходу, спецыфікі таго ці іншага раёна. Дарэчы, у рэгіёне беспрацоўныя могуць прайсці перанавучанне і павышэнне кваліфікацыі па запатрабаваных на рынку працы спецыяльнасцях, ім аказваецца дапамога ў перасяленні на новае месца жыхарства, даецца магчымасць атрымаць субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці. Летась магчымасцю адкрыць сваю справу скарысталіся 386 беспрацоўных. Плануецца, што і сёлета субсідыі атрымаюць каля 400 чалавек.

Ад 11 да 15 бюджэтаў пражытковага мінімуму звычайна атрымліваюць прадпрымальнікі-пачаткоўцы праз службы занятасці. Большую суму — звычайна тыя, хто жыве на вёсцы ці ў малых гарадах з устойліва высокім узроўнем беспрацоўя. Як правіла, на гэтыя сродкі набываецца абсталяванне, неабходнае для ажыццяўлення абранага віду дзейнасці. Для беспрацоўных праводзяцца спецыяльныя курсы па асновах прадпрымальніцкай дзейнасці, аказваецца метадычная і прававая дапамога. У тым ліку, кансультацыі па стварэнні бізнес-плана.

Між тым на Гомельшчыне часцей за ўсё сваю справу беспрацоўныя адкрываюць у сферы аказання паслуг. Папулярнасцю карыстаюцца такія віды дзейнасці, як аддзелачныя работы, груза- і пасажыраперавозкі, цырульніцкія паслугі, рамонт і пашыў адзежы. З'явіліся і новыя: бухгалтарскі ўлік, кансультаванне па падаткаабкладанні, вытворчасць мэблі, драўляных будаўнічых канструкцый і сталярных вырабаў, дзённы догляд дзяцей. Фінансавую падтрымку таксама можна атрымаць на стварэнне сялянскай (фермерскай) гаспадаркі, прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, арганізацыю рамесніцкай дзейнасці, развіццё аграэкатурызму.

Увогуле ж на рынку працы назіраецца пэўны дысбаланс попыту і прапановы. Высокакваліфікаваныя спецыялісты, такія як медыцынскія работнікі, напрыклад, паўсюль запатрабаваны. Хутка знойдуць працу швачкі, муляры, бетоншчыкі. У сельскай гаспадарцы па-ранейшаму не хапае механізатараў і аператараў машыннага даення, а таксама аграномаў і ветэрынараў. Але ж сярод беспрацоўных самым вялікім попытам карыстаюцца вакансіі, дзе не патрэбны асаблівыя навыкі і кваліфікацыя. Пры гэтым вакансій вартаўнікоў, вахцёраў і прыбіральшчыц няма. Для таго каб насыціць рынак неабходнымі спецыялістамі, праводзіцца перанавучанне і павышэнне кваліфікацыі беспрацоўных. Летась у вобласці прайшлі перанавучанне больш за дзве тысячы чалавек. Сёлета плануецца працаўладкаваць на новыя створаныя працоўныя месцы каля сямі тысяч чалавек.

Дарэчы

На 1 студзеня ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Гомельскай вобласці склаў 0,7 % да эканамічна актыўнага насельніцтва. Каэфіцыент напружанасці на рынку працы — 0,5. Значыць, на аднаго беспрацоўнага ёсць дзве вакансіі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Важна забяспечыць індывідуальны падыход

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Калейдаскоп

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

Самае вялікае дасягненне «Звязды» — гэта яе чытачы.

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача.