Вы тут

Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты


Беларусь з 1 лютага 2018 года павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2018 г. № 68.


Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана з $ 111,4 да $ 120,1 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павысіцца з $ 61,2 да $ 66,0 за 1 т, на таварныя бензіны - з $ 33,4 да $ 36,0 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $ 36,0 за 1 т (была $ 33,4). Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы, змазачных і іншых алеяў.

У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 студзеня. Тады яны таксама былі павышаны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».