Вы тут

Забаўныя факты пра зімовыя Гульні


У канцы ХІХ стагоддзя барон П'ер дэ Кубертэн адрадзіў Алімпійскія гульні. Але старажытныя грэкі не спаборнічалі ў зімовых відах, бо іх не мелі. Таму ў 1924 годзе было прынята рашэнне правесці ў французскім Шамані турнір пад эгідай Алімпійскага камітэта, але без згадкі Алімпійскіх гульняў, і першапачаткова гэта мерапрыемства называлі Міжнародны тыдзень зімовых відаў спорту.


У 1920 годзе амерыканец Эдзі Іган выйграў летнія Алімпійскія гульні ў якасці баксёра-цяжкавагавіка. А скончыўшы кар'еру, захапіўся... бабслеем. Прычым так удала, што ў 1932 годзе стаў яшчэ і алімпійскім чэмпіёнам у гэтым відзе спорту. Іган з'яўляецца першым у свеце спартсменам, які перамог на абедзвюх Алімпіядах.

У 1928 годзе на гульнях у Санкт-Морыцы ўсталявалася незвычайна цёплае надвор'е. Калі на старт 50-кіламетровай дыстанцыі выходзілі лыжнікі, тэмпература была каля нуля градусаў. А бліжэй да фінішу так разагрэла, што многія не паспелі фінішаваць: лыжня проста растала.

На Алімпійскіх гульнях 1936 года зборная Вялікабрытаніі стала пераможцам у спаборніцтвах хакеістаў. Уся Канада ўпала ў глыбокую дэпрэсію, калі іх зборная прайграла брытанцам з лікам 1:2.

У 1956 годзе ў зімовых Гульнях упершыню ўдзельнічалі спартсмены СССР. І так удала, што па колькасці заваяваных узнагарод апярэдзілі ўсіх. А хакеісты Канады атрымалі яшчэ адзін шок: яны сталі толькі трэцімі, саступіўшы не толькі СССР, але і ЗША.

У 1974 годзе нарвежскі спартыўны гісторык Якаб Вааж працаваў з пратаколамі Гульняў 1924 года. Нечакана ён заўважыў памылку ў падліку балаў у скакуноў з трампліна. Пасля выпраўлення дакументаў высветлілася, што ўладальнікам бронзавай узнагароды павінен быў стаць амерыканец Андэрс Хаўген. Алімпійскі камітэт пачаў тэрмінова шукаць былога ўдзельніка Алімпіяды. Так, ва ўзросце 86 гадоў спартсмен атрымаў сваю заслужаную ўзнагароду.

У 1976 годзе зімовыя Алімпійскія гульні планавалі правесці ў амерыканскім горадзе Дэнверы. Адбылася амаль неверагодная для нашых дзён гісторыя: мясцовыя жыхары заявілі, што на Гульні пойдзе занадта шмат сродкаў з дзяржаўнага бюджэту, да таго ж, будзе парушаная экалогія ў горадзе. Прыйшлося спешна пераносіць Алімпіяду ў Еўропу, у аўстрыйскі Інсбрук.

На Гульнях 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці ў спаборніцтвах лыжнікаў прыняў удзел спартсмен з Камеруна Айзек Меніёлі. Праўда, з першых метраў дыстанцыі склалася ўражанне, што яго галоўная задача не перамагчы, а ўтрымаць раўнавагу. Гледачы і суддзі стаміліся чакаць яго на фінішы, але калі камерунец усё ж скончыў дыстанцыю, яго ўзнагародзілі такімі апладысментамі, якіх не атрымаў нават пераможца гонкі.

У 2010 годзе саначнік з Германіі Давід Мелер выйграў сярэбраны медаль. Спартсмен вырашыў праверыць якасць узнагароды і ўкусіў яе. Медаль аказаўся вельмі трывалым, а вось спартсмен зламаў сабе зуб.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.