Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Пяцёра на аднаго»

«РТР-Беларусь», па суботах

Забаўляльна-інтэлектуальнае шоу, як падкрэслівае яго вядучы, папулярны акцёр серыялаў Віктар Логінаў, гэта «самае вясёлае з інтэлектуальных і самае інтэлектуальнае з вясёлых шоу». Сутнасць яго ў тым, што каманда з пяці «зорных» удзельнікаў, сярод якіх — тэлевядучыя, акцёры, шоўмены, танцоры, спевакі, інтэлектуалы, спартсмены, адказвае на пытанні, якія даслалі на адрас рэдакцыі тэлегледачы.

Тэматыка пытанняў неабмежаваная: гісторыя, літаратура, астраномія, масавая культура, спорт, цікавыя факты з паўсядзённага жыцця. Часу на пошук правільнага адказу «зорным» гульцам адводзіцца вельмі мала, але тым большы азарт і цікавейшы вынік. Калі каманда памыляецца, прыз (немаленькая сума ў памеры 20 тысяч расійскіх рублёў) дастаецца гледачу — аўтару мазгазломнага пытання.


«Чужая дачка»

АНТ, з 7 лютага

Галоўны герой свежай 8-серыйнай меладрамы з крымінальным ухілам — знакаміты некалі аўтагоншчык Максім Аўдзееў, які трапіў у турму па непраўдзівым абвінавачанні. І ён страціў не толькі бліскучую кар'еру — усё яго жыццё ляціць пад адхіл: жонка загінула пры трагічных абставінах, а дачку Сашу ўдачарылі чужыя людзі.

Але праз 12 гадоў Максім выходзіць з-за кратаў і прагне — не, зусім не адпомсціць і не вывесці на чыстую ваду крыўдзіцеляў, а ўбачыць сваю ўжо амаль дарослую дачку. Аднак знайсці яе аказваецца вельмі няпроста нават з дапамогай вернага сябра. А калі бацька нарэшце сустракаецца з дзяўчынай (але вырашае не прызнавацца ў сваяцтве і проста знаходзіцца побач, як анёл-ахоўнік), раптам высвятляецца, што ўжо яе новай сям'і пагражае небяспека.


«Дапушчальныя ахвяры»

МІР, 7 і 8 лютага

На што вы гатовы дзеля сапраўды выгаднай прапановы — з тых, што здараюцца раз у жыцці? Не спяшайцеся з адказам, пакуль не паглядзіце гэту меладраму. Маладая прыгажуня Кацярына, якая працуе архітэктарам у правінцыйным гарадку, атрымліваючы запрашэнне паехаць працаваць у буйную маскоўскую кампанію, выдатна разумее: гэта больш высокі статус, большыя грошы і неабсяжныя перспектывы.

Здавалася б, што тут думаць, калі трэба ехаць. Але... Рашацца неабходна тэрмінова, а ў Каці — ужо амаль згулянае вяселле і каханы жаніх Максім, вядомы ў горадзе журналіст. І вось ён адмаўляецца разбурыць усе свае планы і рвануць у сталічную невядомасць следам за нявестай. І цяжка прадказаць, ці вытрымаюць пачуцці маладой пары выпрабаванне адлегласцю і расстаннем або гэта будзе білет у адзін канец...

Загаловак у газеце: Пачаць і... здолець

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».