Вы тут

У жмінды піпка без тытуню


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

  • імша́ — у каталіцкай царкве літургія, ці абедня;
  • крыша́н — адрэзаны плоскі кусок чаго-небудзь ядомага;
  • жмі́нда — вельмі скупы чалавек, скнара;
  • пі́пка — люлька для курэння;
  • мязга́ — мяккая частка дрэва паміж карой і драўнінай;
  • тузлу́к — раствор солі для засолу рыбы.
  • Рваць на сабе валасы — моцна перажываць, адчайвацца, гараваць. Беларусы яшчэ скажуць: кусаць локці, ламаць рукі. Рускія: посыпать голову пеплом.
  • На ўсе рукі — пра чалавека, здатнага да ўсяго, вельмі здольнага. Беларускія адпаведнікі: на ўсе сто, пашукаць такога. Рускі: высший класс.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.