Вы тут

Пра вырашанае і нявырашанае


Хатлянская зона, так склалася, на працягу многіх гадоў была крыху больш праблемнай для раённых улад, чым іншыя тэрыторыі Уздзеншчыны. Магчыма, таму, што гэта аддаленыя ад райцэнтра вёскі (а іх вакол Хатлян і Таўкачэвіч некалькі дзясяткаў) і, у адрозненне ад азерска-дзешчанскага краю, тут куды горшыя транспартныя зносіны і з Уздой, і са сталіцай. Па-другое, аграгарадок Хатляны, куды ўключаны адміністрацыйныя цэнтры аднайменнага ААТ і агракамбіната «Белая Русь», самы буйны пасля горада населены пункт у раёне: тут жыве звыш тысячы афіцыйна зарэгістраваных жыхароў, а ў цэлым па сельскім Савеце — без малога дзве тысячы.

Зыходзячы з дзвюх першых прычын, гэтымі праблемамі ў свой час умела маніпулявалі прадстаўнікі розных партый і рухаў.


І вы­твор­чыя, і дэ­пу­тац­кія спра­вы Ула­дзі­мі­ру СЯБ­РОЎ­СКА­МУ ня­рэд­ка да­во­дзіц­ца вы­ра­шаць ра­зам з на­чаль­ні­кам жы­вё­ла­га­доў­ча­га комп­лек­су Тац­ця­най СЕ­ЛІ­ВОН­ЧЫК.

Калі чатыры гады таму на пасаду дырэктара агракамбіната прызначылі Уладзіміра Сяброўскага, а пасля прапанавалі стаць і дэпутатам сельскага Савета, яму такая «спадчына» была вядома. Але кіраўніка любога ўзроўню не павінны палохаць падобныя цяжкасці: калі табе даверылі калектыў і прадпрыемства, значыць, трэба адказваць за ўсё, што там адбываецца.

— Неяк да нас у пасёлак завітаў адзін з былых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Ён быў здзіўлены: на афіцыйна прызначаны час прыёму прыйшло зусім няшмат людзей, хоць і праблемы пэўныя існавалі. У такіх выпадках, кажуць, адно з двух: або цяжкасцяў няма, або выбаршчыкі перасталі верыць кіраўніку, дэпутату, таму і не прыходзяць. А я растлумачыў так. Для мяне не існуе дзяжурных — раз на месяц — сустрэч, і на дзвярах майго рабочага кабінета хоць і напісана, што прыём грамадзян вядзецца двойчы на тыдзень, але ўсе ў акрузе ведаюць: Сяброўскага можна кожны дзень застаць у кабінеце з сямі гадзін раніцы і, пакуль не закруцілася руціна неадкладных службовых спраў, вырашыць тое ці іншае пытанне. І на працягу дня мой тэлефон даступны для кожнага. Для мяне важна спрагназаваць, прадухіліць непажаданыя вынікі, каб пасля не траціць куды больш часу і сродкаў на ліквідацыю ўпушчанага.

Чым былі запоўнены дэпутацкія будні Уладзіміра Сяброўскага? Звычайнымі справамі. Хтосьці просіць пасадзейнічаць у рамонце жылля. Іншыя сігналізуюць, што трэба расчысціць дарогу ад снегу (па дамоўленасці з сельскім Саветам гэта работа выконваецца транспартам агракамбіната ў розных населеных пунктах). Камусьці спатрэбілася зала для сямейнай урачыстасці ці жалобнага стала. Звярнулася адміністрацыя школы — папрасіла дапамагчы ў набыцці сталоў, іншай мэблі. Цяпер трэба думаць, за кошт якіх сродкаў набыць кухоннае абсталяванне для дзіцячага садка...

На працягу некалькіх гадоў людзі прасілі пракласці тратуар ад школы ў старым цэнтры Хатлян да павароту на комплекс. А гэта амаль 700 метраў. Для выканання наказу спатрэбіліся немалыя сродкі, але нарэшце мінулай восенню справу давялі да канца, і цяпер вяскоўцы і ў цёмны час сутак могуць хадзіць без апаскі трапіць пад колы машыны...

— Але, на жаль, часам нават наяўнасць фінансаў не дазваляе перамагчы ведамасную няўзгодненасць. Не раз выбаршчыкі скардзіліся на нязручны графік работы паштовага аддзялення: працуюць там якраз у тыя гадзіны, калі значная частка насельніцтва таксама знаходзіцца на працы. Але змяніць сітуацыю не ўдаецца, — кажа дэпутат.

Яшчэ адна даўняя праблемная сітуацыя — транспартныя зносіны. З Узды ў Хатляны аўтобус прыходзіць двойчы на дзень, раніцай і вечарам. Яшчэ школьны аўтобус дзяцей развозіць. Але вяскоўцам нязручна, прыехаўшы ў райцэнтр па дробязнай справе раніцай, вяртацца дамоў позна вечарам. І ў Мінск ды назад прыехаць — праблема. Зайздросціць мясцовы люд тым, хто жыве ўздоўж Слуцкай трасы, дзе маршруткі амаль праз паўгадзіны ходзяць. Дэпутаты неаднаразова падключаліся да вывучэння сітуацыі, а старшыня Мінскага абласнога Савета Іван Ліпніцкі пасадзейнічаў, каб маршруткі прыватнікаў заходзілі ў Хатляны. Праўда, з часам высветлілася, што тыя некалькі рэйсаў у дзень не заўсёды запатрабаваныя. Таму неўзабаве... зноў скасавалі такія заезды. Але Уладзімір Сцяпанавіч лічыць, што яшчэ не раз давядзецца і розным інстанцыям, і дэпутатам наступнага склікання вяртацца да гэтага пытання.

— А яшчэ хочацца спадзявацца, што будзе ажыццёўлена прыгожая мара многіх хатлянцаў: у цэнтры вёскі з'явіцца прыгожае месца адпачынку. Для гэтага неабходна пачысціць азярцо, крыху пашырыць яго, устанавіць лаўкі, месца для пераадзявання, альтанку... Канешне, эканамічная сітуацыя цяпер няпростая, ёсць шмат больш актуальных праблем. Але ж не хлебам адзіным...

Віктар САБАЛЕЎСКІ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.