Вы тут

У БДУ стартавала алімпіяда па інфарматыцы і вэб-праграмаванні


Гэта традыцыйнае прафарыентацыйнае мерапрыемства механіка-матэматычнага факультэта, адрасаванае вучням 7-11-х класаў сярэдніх агульнаадукацыйных навучальных устаноў і навучэнцам устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі.


Алімпіяда  WebProg2018 пройдзе ў два туры — з лютага па красавік. Першы — завочны. Заданні да дадзенага этапу апублікаваныя на сайце.

Да другога (вочнага) туру будуць дапушчаныя ўдзельнікі, якія лепш за іншых справіліся з заданнямі першага тура.

Пераможцаў алімпіяды ўзнагародзіць ганаровымі дыпломамі і спецыяльнымі прызамі ад вядучых IT-кампаніі краіны. Акрамя таго, лаўрэаты, якія з'яўляюцца выпускнікамі гэтага года, атрымаюць права пераважнага залічэння ў 2018 годзе на любую са спецыяльнасцяў механіка-матэматычнага факультэта пры роўнай агульнай колькасці набраных балаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.