Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Спікер верхняй палаты беларускага парламента правёў сустрэчу з насельніцтвам

Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, наведаў сярэднюю школу № 51 г. Мінска і правёў сустрэчу з насельніцтвам Ленінскага раёна сталіцы. Падчас падзеі ён азнаёміўся з умовамі навучання школьнікаў, новымі тэхналогіямі, якія асвоены ва ўстанове адукацыі: электроннай «картай навучэнца», анлайн-сэрвісам «электронны журнал», сэнсарным пакоем, інтэрактыўнай пляцоўкай, гімнастычнай залай са скаладромам. Усяго ў сярэдняй школе каля тысячы навучэнцаў, з іх 37 % — дзеці са шматдзетных сем'яў.

Падчас наведвання абмяркоўваліся пытанні бюджэтнага фінансавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Так, усе мінскія школы плануецца перавесці на нарматыўнае фінансаванне ў 2019 годзе. Міхаіл Мясніковіч лічыць правільным укараненне нарматыўнага фінансавання па прынцыпе «грошы ідуць за вучнем», калі сродкі з бюджэту выдзяляюцца ў залежнасці ад колькасці вучняў. Адпаведны эксперымент арганізаваны ва ўстановах адукацыі ў розных рэгіёнах Беларусі. Пры гэтым базавы нарматыў на аднаго навучэнца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у гарадах, устаноўлены ў памеры 1,4 тыс. рублёў у год, у сельскіх населеных пунктах — у памеры 3,1 тыс. рублёў у год.

У школе Міхаіл Мясніковіч правёў сустрэчу з насельніцтвам Ленінскага раёна Мінска. Падчас яе старшыні Савета Рэспублікі былі адрасаваныя пытанні, якія датычацца будаўніцтва жылля, работы службы 115, ЖЭС і інш. Многіх хвалявала пытанне капітальнага рамонту жылых дамоў. «Нам трэба ўважліва падыходзіць да капітальнага рамонту жылфонду, — заявіў Міхаіл Мясніковіч. — Бо цалкам справядлівымі будуць заўвагі людзей пра грошы, якія яны адлічвалі на капрамонт раней. Адпаведныя прапановы ўжо ўнесены ў Саўмін: павінен быць распрацаваны як мінімум пяцігадовы план капітальнага рамонту жылога фонду». Пры гэтым па кожным доме неабходна прыняць індывідуальнае рашэнне: якая частка капрамонту будзе зроблена за кошт жыхароў, а якая за кошт бюджэту.


Беларуская дэлегацыя наведала ФРГ

З 28 студзеня па 1 лютага адбываўся візіт у Германію беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Савета Рэспублікі, Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Мар'яны Шчоткінай.

Візіт ажыццяўляецца з мэтай наладжвання ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ФРГ, абмену вопытам у сферы дасягнення Мэт устойлівага развіцця і пашырэння парламенцкіх кантактаў пры садзейнічанні Праграмы развіцця ААН і Праграмы падтрымкі Беларусі Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Беларускі бок правёў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі міністэрстваў і грамадскіх аб'яднанняў.


Беларусь і Карэя абмеркавалі ўзаемадзеянне ў прыярытэтных сферах

У верхняй палаце беларускага парламента адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргея Рахманава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь Кім Ёнг Хо.

Бакі падрабязна абмеркавалі стан і перспектывы расшырэння беларуска-карэйскага палітычнага, гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Асблівая ўвага была ўдзелена пытанням узаемадзеяння ў прыярытэтных сферах — інфармацыйных тэхналогіях, мікраэлектроніцы, робататэхніцы, хімвытворчасці, а таксама ўдзелу карэйскіх кампаній у стварэнні сумесна з беларускімі суб'ектамі гаспадарання прадпрыемстваў і вытворчасцяў. Дасягнута дамоўленасць аб наведванні карэйскім дыпламатам УП «Адані», СТАА «Гейм Стрым».

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».