Вы тут

Грошы вернуць на працягу месяца з дня падачы заявы


Дэкрэтам № 1 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» прадугледжана вызваленне плацельшчыкаў збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў ад выплаты гэтага збору. Вяртанне збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў грамадзянам будзе ажыццяўляцца на падставе іх заяў у парадку, устаноўленым заканадаўствам, паведамілі ва Упраўленні перспектыўнага развіцця і інфармацыйнай адкрытасці Міністэрства па падатках і зборах Беларусі.


Згодна з інфармацыяй падатковага ведамства, такую заяву ў сваю падатковую інспекцыю павінен падаць сам плацельшчык збору, прадставіўшы пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу грамадзяніна. Падача заявы можа быць таксама ажыццёўлена прадстаўніком зацікаўленай асобы, які дзейнічае на падставе даверанасці, аформленай ва ўстаноўленым парадку.

Вяртанне збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў ажыццяўляецца адным з двух спосабаў, якія называюцца ў заяве:

  • на рахунак у беларускім банку (пры ўмове пазначэння рэквізітаў бягучага (разліковага) ці іншага банкаўскага рахунку: нумар і тып рахунку, найменне банка, код банка, код валюты);
  • наяўнымі грашовымі сродкамі з касы адасобленага (структурнага) падраздзялення адкрытага акцыянернага таварыства Беларусбанк.

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры — 1 месяц з дня падачы заявы. З адрасамі і рэжымам працы падатковых органаў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах nаlоg.gоv.bу

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.